• Пожаловаться

Алесь Пашкевіч: Сімъ побѣдиши

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч: Сімъ побѣдиши» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-7057-16-0, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Пашкевіч Сімъ побѣдиши

Сімъ побѣдиши: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сімъ побѣдиши»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Сімъ побѣдиши» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

Алесь Пашкевіч: другие книги автора


Кто написал Сімъ побѣдиши? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сімъ побѣдиши — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сімъ побѣдиши», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У мяне пасланне ад патрыярха, — прахрыпеў змучаны ганец. Ягоны твар быў пакрыты брудам ды потам і ў цьмяных усполыхах свечак здаваўся васковым. Доўгія валасы збіліся ў пасмы, сцягнутыя на ілбе вяроўчынай. Вочы пасля доўгай коннай дарогі — марскі шлях быў перакрыты — патухлі. — Горад гарадоў Візанцій памёр… «І зацьміліся сонца і паветра ад дыму… І з дыму выйшла саранча на зямлю, і дадзена ёй была ўлада…»

Ганец не дагаварыў — галава хітнулася, і ён цяжка зваліўся на каменную падлогу. Пакуль паслушнік і манах-брамнік вярталі яго ў прытомнасць, ігумен, мружачы павекі, прачытаў пасланне патрыярха Афанасія, які тры гады таму ўзышоў на святы сталец.

«Брат мой любы ў Хрысце, дабраслаўны Ніле! Хай вечна будзе з табою Божая мілата!.. У гэтыя страшныя дні, калі руйнуюцца святыя сцены Канстанцінопаля, калі іншаверцы захопліваюць нашыя храмы і забіраюць хрысціянскія жываты, пішу табе гэтыя апошнія свае радкі… Будзем маліць Збаўцу ўмацаваць веру нашую… Бо ў Бога не застанецца бяссільным аніякае слова…

Любы браце, рабі тое, на што дабраславіў цябе святой памяці патрыярх Іосіф! Можна знішчыць храм на зямлі, але слова Божае ў целе нашым застанецца! Нагадваю наказ апостала Пётры: „…быццам толькі што народжаныя немаўляты, палюбіце чыстае малако слова, каб ад яго ўзраслі вы дзеля выратавання“… Вераю Хрыстовай выратуемся!

Амаль усю ліберыю вывезлі мы да аблогі горада ды захавалі там, дзе ўмоўліваліся з табой. Візантыйская Сафія рушыцца, але застаюцца яшчэ тры ейныя сястры, узведзеныя ў гонар і ў славу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе. Хай Нябесная Апякунка дапаможа табе й братам-янітам здзейсніць задуманае і перадаць ім Слова Ягонае…

А я малю Божага заступніцтва на паству нашую ды застаюся з ёй і базілеўсам…».

Агоўтаўся ганец і пачаў прагна есці прынесены хлеб. Запіваў квасам і вінавата хаваў галодныя вочы. А затым загаварыў:

— Туркі абклалі горад напачатку вясны. Войска султана Мехмеда ў сто разоў перавышала імператарскае. Султан запатрабаваў здаць горад — і наўзамен паабяцаў усім жыццё. Імператар адказаў ягоным пасыльным: «Аддаць табе Горад немагчыма ні мне, ні каму іншаму. Духам адзіным усе памром па волі сваёй і не пашкадуем жывата свайго»… Першы наступ мы адбілі, але турэцкі флот увайшоў у Залаты Рог. Быў страшэнны абстрэл з бамбардаў… І другую хвалю вытрымаў Канстанцінопаль, але вораг прабіў сцяну перад брамай Святога Рамана. Ноччу пачалася апошняя атака, бясконцая, у некалькі накатаў. Фанатыкаў ятрылі дэрвішы. Мехмед кінуў у бой янычараў… Яны захапілі Ксілапорту — падземны ход замка. І — як здані Апакаліпсіса — накінуліся на нас ззаду… Калі раніцай у сталіцу ўвайшоў султан і аддаў загад перарабіць Сабор Сафіі ў мячэць, каля ейных сценаў яшчэ дабівалі раненых і палонных…

Ігумен і манахі перахрысціліся.

— Як завуць цябе і хто бацькі твае? — спытаў ігумен.

— Максім. Бацькі з-пад Спарты…

— Што ж, Гасподзь выпрабоўвае веру нашую… — як аб нечым іншым уголас падумаў ігумен і ўздыхнуў: — Ідзі адпачывай з цяжкай дарогі. А мы з братамі памолімся. Ідзі…

Праз паўмесяца да Афона даплыў карабель пад сцягам двухгаловага арла Палеалогаў. Некалькі вояў-генуэзцаў, абаронцаў Канстанцінопаля, дабраліся на лодцы да берага і распавялі манахам пра апошнія хвіліны імператара, які сустрэў сваю смерць з мячом на гарадской сцяне. Каля сотні хрысціянаў з рэштай імператарскай сям’і — дзесяцігадовая пляменніца Зоя з цёткамі — змаглі прабіцца да прыстані і выйсці ў мора.

Генуэзцы перадалі ігумену Нілу апошнія словы патрыярха: ідзіце ў народы візантыйскай веры. Папрасілі харчоў ды вады і вярнуліся на карабель. Іх чакала дарога ў Фракію…

Восенню трыццаць манахаў афонскага брацтва янітаў пасля трохдзённай малітвы выправіліся пад ачолам айца-магістра Ніла ў свой першы місіянскі паход. Іх ахоўвалі генуэзцы, якія на тым жа адбітым у янычараў караблі паспелі вярнуцца да Святой гары. Пераадолеўшы марскія хвалі і пакручастыя балканскія дарогі, яны аб’ядналіся са сваімі братамі-янітамі ў гарыстым балгарскім манастыры Белы, дзе месціўся святы схрон — Канстанцінопальскі скрыпторый-кніжніца — і паплылі да Крыму. Перазімавалі ў Судацкай крэпасці і, калі з рэкаў сышоў лёд, з дапамогай тамтэйшага дзясятніка-павадыра падаліся па Дняпры да кіеўскай Сафіі. Адтуль, пакінуўшы частку святых кніг і некалькі перапісчыкаў, да наступнай зімы дабраліся да Полацка, дзе і закончыліся зямныя дні сямідзесяцісямігадовага айца-магістра Ніла. Перад паходам, які ён назваў кніжным шляхам з грэкаў у варагі, Ніл склаў з сябе ігуменскія абавязкі, але манахі адмовіліся абіраць на яго месца іншага — і малітоўна запрасілі стаць манастырскай апякункай Божую Маці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сімъ побѣдиши»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сімъ побѣдиши» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Іван Франко
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Іван Нечуй-Левицький
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Іван Котляревський
Алесь Пашкевич: Сімъ побѣдиши
Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Іван Шамякін: Снежныя зімы
Снежныя зімы
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сімъ побѣдиши»

Обсуждение, отзывы о книге «Сімъ побѣдиши» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.