Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога, жывуць. Яны пайшлі на поўнач, ратаваліся ад патрулёў.

— А чаму вярнуўся ты? — спытаў Эндзі.

Рой паціснуў плячыма.

— Ды вось рызыкнуў, — сказаў ён няпэўна.

— Тут цябе нічога не трымае, Рой? — загрымеў Эндзі.

Рой не адказаў.

— Ты ўпэўнены, што цябе тут нічога не ўтрымлівае?

— А што мяне можа трымаць? — нецярпліва агрызнуўся Рой.

Эндзі быў у захапленні.

— Не ведаю, Рой. Толькі ў цябе выгляд сямейнага чалавека, увесь заклапочаны, згорблены, зусім як Зел. Гэта нядобра…

Рою гэта не падабалася, і ён усё менш ахвотна адказваў на пытанні і на грубаватыя жарты. Эндзі быў ранейшы, але Рой ведаў, што сам ён ужо не ранейшы Рой; і гэта яшчэ больш бянтэжыла яго. Ён ужо страціў першапачатковы план і мэту гэтай сустрэчы — стыхійны напор гіганта Эндзі зваліў усё ў адну неверагодную кучу. Мо таму Джыні і вырашыла не ўмешвацца. А ў Эндзі проста не было за што зачапіцца, Рой не ведаў, як да яго падступіцца.

— Рой, — працягваў між тым Эндзі, — табе трэба было б нешта зрабіць, напрыклад, падацца ў Штаты. Тут ты зусім зарос мохам. Сядзіш так, нібыта і не збіраешся ўставаць з месца. Хопіць, Рой, пайшлі і атрасем пыл гэтай мясціны з нашых ног. Давай, Рой!

Пачуўшы гэты гарачы заклік, Джыні перастала збіраць вячэру і зірнула на мужчын; але ў гэты момант яны не помнілі пра Джыні. У гэтых словах захавалася былое захапленне, аднак Рой не зусім разумеў намер Эндзі.

— Не сядзі ля дамашняй печы, Рой, апячэшся, — настойваў Эндзі.

Толькі зараз Рой зразумеў: Эндзі спрабуе ўратаваць яго, уратаваць яго ад Джыні. Сямейнае жыццё, хата, клопаты, словам, усё тое, што было ўвасоблена ў Джыні, ад усяго гэтага Эндзі паказваў Рою шлях выратавання. Гэта была праява такога сяброўства Эндзі ў адносінах да Роя і такой абыякавасці ў адносінах да Джыні, што Рой засмяяўся, гледзячы на Эндзі, як ён смяяўся б, калі б слухаў лухту прыдуркаватага Джэкі Прата.

— Ты і на самай справе валацуга! — не вытрымаў Рой. — Табе толькі і бадзяцца па свеце, толькі і лезці на ражон.

— Ну і што? Гэта праўда, Рой! Пойдзем?

Рой пакруціў галавой і зноў засмяяўся.

— Не, дзякую!

— Ды ну цябе, Рой. Прысохнуць твае штаны да гэтага крэсла. Пайшлі адсюль. Пайшлі ў бар і вып'ем. — Эндзі ўжо стаяў у дзвярах. Рой устаў. Джыні паставіла капцілку на камін і, не апускаючы рукі, глядзела: не на Эндзі, на Роя. — Пайшлі, Рой! — клікаў Эндзі.

Рой хістаўся і вагаўся.

— Не, я застануся, — сказаў ён.

— Перастань. Пайшлі! Я тут не буду доўга. Пайшлі, Рой. Хоць раз нап'ёмся як след!

— У мяне і так ажно трашчыць галава, — сказаў Рой. — Мо заўтра.

— Заўтра мяне тут ужо мо не будзе.

— Дык ты сапраўды ў Штаты?

— Так, і зараз ужо назусім. Чаго мне вяртацца ў гэтыя правінцыяльныя гарадкі, тут мне няма месца, Рой!

Ён выразна адчуваў асалоду ўцёкаў і не пакідаў пасля сябе зусім нічога. Эндзі нічога не даваў, нічога і не патрабаваў. Ён проста сыходзіў — і сыходзіў так, нібыта і не вяртаўся, нібыта і раней ніколі не сыходзіў і ніколі тут не жыў. Ён яшчэ раз спытаўся ў Роя:

— Дык ідзём?

— Зараз не, — адказаў Рой.

Усё было зразумела, і Эндрус сказаў:

— Твая справа, Рой. Ты скончаны чалавек! — Ён памаўчаў, а затым засмяяўся сваім абыякавым смехам. І вось ужо ён пайшоў прэч, кінуўшы на развітанне: — Ну што ж! Значыцца, я спазніўся. Бывай, сябар. Бывай, Рой! — і не азіраючыся, не падумаўшы і хвіліну пра жыцці, якія пакідаў за сваімі плячыма, як тур, кінуўся проста праз гразь і ў тое ж імгненне знік у змроку. Рой паслухаў яго цяжкія крокі, але і гук іх растаў гэтак жа, як растаў у цемры Эндзі. Ён пайшоў — і ўсё было скончана.

А Рой усё яшчэ ў задуменні доўга стаяў ля вушака.

— Ідзіце, Рой, — паклікала яго Джыні. — Вячэра на стале.

Калі Рой увайшоў на кухню, уся няёмкасць яго з'яўлення тут зноў ахапіла яго. Ён сеў за стол, але ўспомніў, які ён брудны і растрапаны. Ён памыўся над ракавінай, выцер твар кухонным ручніком і хутчэй зноў сеў за стол, дзе чакала яго Джыні. Толькі зараз Рой заўважыў адсутнасць яе сына.

— А дзе Джок? — спытаў ён.

— Я адаслала яго ў Таронта да свайго бацькі, — сказала Джыні. — Я не хацела трымаць тут яго пры Эндзі.

— А ён бачыўся з Эндзі?

Яна адмоўна пакруціла галавой. Ей, здавалася, было нават непрыемна гаварыць пра Эндзі, але яна ўселася ў крэсла, паклала локці на стол і стала пільна пазіраць на Роя, прымушаючы яго зразумець, што зараз яны адны.

Пра вячэру забыліся.

— У Эндзі тут няма ніякага інтарэсу, Рой, — сказала яна. — Я яму спачатку спрабавала растлумачыць, але ён не слухае. Я і перастала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x