Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Хадземце на кухню», — прапанаваў ён мне. Не, мне не было боязна, бо не выглядаў ён на небяспечнага. «Хочаце цукру?» — прапанаваў на кухні, у якой было даволі цёмна, бо вокны былі завешаныя. Там, за фіранкамі, шугалі ластаўкі ды даносіліся па-летняму ўтульныя выкрыкі дзетак. Я здзівіўся: «Цукру?». «Цукру?» — пацвердзіў ён, гасцінна зняў вечку з цукарніцы і сам набраў паўнюткую лыжку белага пяску. Паўза зацягвалася, я пачаставаўся ягоным цукрам і не заўважыў у ім нічога адметнага. «Файна, скажы?» — задаволена варкатнуў гаспадар. Я не ведаў, што сказаць і пацвердзіў, што цукар смачны. «Чаго ў прыцемках сяджу?» — працягнуў ён размову хіба што з самім сабой, бо я нічога на гэты конт не пытаў. «А вось глядзі», — ён шчоўкнуў нейкай кнопкай і на шафіку запалілася гірлянда, якая файна б пасавала для прыдання святочнай атмасферы якому-небудзь оруэлаўскаму савецка-каляднаму інтэр’еру, аднак да Калядаў было далёка, а выказваць захапленне святлом ды каларыстыкай гірляндаў неяк няёмка (заўвага рэдактара (Я. П.): Джон, у СССР не святкаваліся Каляды, толькі Новы год, таму «савецка-калядны інтэр’ер» так не выглядае!). Дзівак чакаў ад мяне ўхвалення, і я прамармытаў нешта пра адценне лямпачак, пра дзіўныя спалучэнні колераў. «Яна кітайская, — працягнуў тлумачэнні акуляры. — Раней такіх не рабілі. Паглядзіце, якія дробненькія лямпачкі!».

І тут здзіўленне ды няёмкасць дасягнулі той канцэнтрацыі, што мне зрабілася ніякавата. Я рушыў да дзвярэй, а ён скакаў за мной, як чорт, скакаў і ўсё спрабаваў пасябраваць. Тут, калі дзверы ўжо былі адчыненыя, дзівак зрабіў апошнюю недарэчнасць — ён уціснуў мне ў далонь склізкую бутэль гарэлкі «Russki Shtandar»: «За знаёмства!». Я пільна паглядзеў яму ў твар, толькі тут заўважыўшы асаблівасць ягонага позірку: вочы як быццам глядзелі не на свет, а былі сфакусаваныя на шкле акуляраў. Стары нібыта лавіў на іх унутранай паверхні адлюстраванні і менавіта адсюль чэрпаў уласныя ўяўленні аб тым, дзе жыве. Ён глядзеў на цябе і не бачыў. З іншага боку, ты мог утаропіцца ў ягоныя вочы і нічога не заўважыць у іх, бо яны скіраваныя выключна на паверхню шкла і непранікальныя звонку. Ад гэтага нечалавечага позірку зведзеных да носу вачэй я адчуў ледзяненне ў страўніку, жаданне хутчэй пайсці да сябе і вельмі-вельмі шчыльна зачыніць дзверы. Я ўжо ступіў колькі крокаў, калі ён раптам спыніў мяне: «Паслухай, калі да цябе прыйдзе твая сяброўка, калі ласачка, запрасі мяне. Я вельмі люблю з моладдзю пабалбатаць!». Я паціснуў плячыма ды развітаўся.

У свеце падворка Іваноў заняў тое месца, што раней займаў маўклівы мужчына. Часцяком сусед сядзеў на прыступках, глядзеў на шкло сваіх акуляраў ды хрумсцеў цукрам. Час ад часу я заспяваў яго за соўганнем па двары з той жа бессэнсоўнасцю, з якой да яго соўгалася курыца. Такім чынам, Іваноў замяніў абаіх.

Аднаго дня ён зрабіў яшчэ адну спробу пазнаёміцца. Вярнуўшыся дадому, я заўважыў суседа за няўдала раскладзеным мальбертам — ён рабіў выгляд, што спрабуе намаляваць адну з жывапісна раскудлачаных часам частак дому. Падсвядома я заўважыў, што адзінае, у чым ён дасягнуў поспехаў — дык гэта ў выцісканні алею на палітру. На палатне было пакінута некалькі нерашучых мазкоў, якія сведчылі толькі аб тым, што асоба, за іх адказная, ніколі не трымала ў руках пэндзля. «Я вось якраз хацеў пагутарыць з вамі пра мастацтва», —пачаў Іваноў, на галаве якога быў ужо абрынданы свежым кобальтам (яшчэ адна прыкмета непрывучанасці да жывапісных заняткаў) берэт. Я зрабіў грэблівы выраз твару і кінуў, што нічога пра мастацтва не ведаю і ніколі не цікавіўся.

Я апішу свой тыповы дзень тут. Я прачынаюся а восьмай гадзіне, да дзевяці соўгаюся па хаце, у дзевяць пятнаццаць выходжу, здароўкаюся з Івановым, які звычайна назірае за маім сыходам (можа, вядзе нейкі дзённік ці штосьці накшталт?), апынаюся на вулачцы, запоўненай турыстамі, ківаю анёлу, іду направа. Праходжу побач з вылепленым са снегу праваслаўным храмам ды кідаю якар у кавярні, масткі якой знаходзяцца над хуткай плынню (насупраць — помнік русалцы, вы не заблытаецеся). Тут я праводжу час да адзінаццаці: узімку, калі лавы над здранцвелым струмянём засцеленыя снегавымі пярынамі, мяне можна знайсці ўнутры з якім-небудзь са слоўнікаў, са сшыткам граматычных практыкаванняў. Я працую тут да адзінаццатай, і калі б мяне хтосьці спрабаваў знайсці, гэта лепшае месца і час. Пасля гэтага ў мяне пачынаюцца лекцыі, якія доўжацца па-рознаму, таму перайду адразу да шасці гадзінаў, калі кожны вечар я пачынаю свой мацыён, які праходзіць па адным і тым жа маршруце: па Піліес я ўздымаюся да бульвара Вакечу, пасля чаго скіроўваюся да цэнтру праз клубкі вулачак, прапітаных тутэйшым вэнджаным паветрам. Я памятаю, як намагаўся зразумець, што за дзіўны водар лунае тут штовечар, што за смалены прыпах ловяць ноздры, і толькі потым, пабачыўшы павойны дымок з труб, зразумеў, што тут топяць каміны, што амаль увесь цэнтр на драўняным паліве. На рагу Гедыміна і Вільняус я займаю месца ў кавярні, урослай у кнігарню і да васьмі вечара гляджу ў акварыюм заваконня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x