Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Час майго чакання, маіх пошукаў ішоў. Наваколле амаль што не змянялася: здаецца, чым старэйшы ўзрост мае любы горад, тым менш шанцаў пабачыць перамены ў ім цягам твайго кароткага жыцця. Занадта ж маленькі чалавечы век у параўнанні са стагоддзямі, якія адведзеныя мураваным дамам, сярэднявечнаму шчарбатаму бруку, па якім я хаджу штодня. Толькі камяні заўважаць, што на месцы, дзе некалі стаяў дом, цяпер нарасла кардонная Maxima, якая параджае людзей з аднолькавымі пластыкавымі пакетамі. Змяненне ландшафту адбывалася тут вельмі павольна і нават будоўлі цягнуліся пад наглядам клапатлівых кранаў гадамі, каб камяні паспелі пабачыць, адчуць, бо ў камянёў час ідзе вельмі павольна. Аднак у жніўні другога году жыцця ў Вільні адбыўся скандал. Курыца знікла. Так, знікла курыца, дарэчы знікла ў строгай адпаведнасці з законамі філасофскай суб’ект-аб’ектнасці — разам з мужчынам, які маўкліва паліў на прыступках. Я хадзіў па двары, намагаючыся знайсці якое-небудзь тлумачэнне феномену адсутнасці, але бачыў толькі скамянелыя кропачкі лайна, якое непазбежна пакідае пасля сябе любая прысутнасць. На дзвярах, якія некалі падпіраў уласнай спінай маўклівы суб’ект курынага існавання, вісела шматслоўная аб’ява па-літоўску, і ніводнага слова не пераклікалася ў ёй з тымі мовамі, якімі я цяпер валодаў. У сваіх спробах распазнаць у шчацінні літоўскіх літараў хоць які-небудзь рэлевантны для мяне сэнс, я наблізіўся да самых дзвярэй. І тут яны праваліліся ўнутр, і ў праёме апынуўся зухаваты, занадта шпаркі, каб не канфліктаваць з рэчаіснасцю, стары. Абставіны ўзросту на ягоным твары пасавалі перад абставінамі ягоных паводзінаў: яго складана было назваць дзядком, дзедам, дзядулем, хутчэй — другім «дз»: дзіваком. Дзівацтва не ведае ўзросту ды ператварае істоту любых гадоў у нешта пазаўзроставае.

Нос дзівака быў апрануты ў цяжкія акуляры, якія, у выніку сваёй масіўнасці, прэтэндавалі апроч аптычнай, яшчэ і на энерга — ды цеплазберагальную функцыі. Такімі акулярамі можна было накрывацца ўначы, як коўдрай. Ён хуценька выляцеў, аббег мяне вакол ды працягнуў мне сваю спрытненькую сухую пяцярню. Сказаў штосьці па-літоўску, мабыць, нейкае тлумачэнне пра курыцу ды таго астранома, што назіраў сузор’і яе рухаў. Я перапытаў па-ангельску, і акуляры просценька перайшоў на ангельскую, сказаўшы, што ён — палкоўнік, але пайшоў ужо са службы. Не жадаючы, каб суседзі мяне ўспрымалі як амерыканца, я падкрэсліў прыемнасць нашага знаёмства па-беларуску. «Хадземце хутчэй унутр!» — адрэагаваў ён на чысцюткай беларускай мове. «Вы беларус?» — захоплена перапытаў я. «Не, расеец! З Калугі», —катэгарычна ляпнуў ён, як быццам гэта вельмі натуральная з’ява — адстаўны расейкі colonel, які валодае ангельскай ды беларускай. Ён не палічыў уласнае паходжанне чымсьці вартым удакладнення, а замест гэтага зацягнуў мяне ў пакой, які ўсё яшчэ ўтрымліваў сляды папярэднікаў: вялікая клетка стаяла побач з ложкам, які суседнічаў з поўнай цыгарэтных недапалкаў попельніцай. Я запытаўся, дзе папярэднік, але той растлумачыў, з прыкметай ганарлівасці: «Я не палю!». «Іваноў», — прэзентаваў ён сябе (пазней следчы растлумачыў мне, што да чалавека, які называецца пры знаёмстве «Івановым», заўсёды трэба ставіцца з засцярогай, бо гэта настолькі распаўсюджанае ў Літве прозвішча, што не ўтрымлівае ў сабе ніякай адметнасці, як містэр Сміт у ангельскай, але ж я не ведаў). «Ян Вярбіцкі», —адгукнуўся я. Пасля Стамбулу я адчуваў сябе Вярбіцкім, не Вілаў. «А дзе твая дзяўчына?» — запытаўся ён. Я не здолеў нічога адказаць. Сапраўды, дзе мая дзяўчына?

«Дык ты адзін жывеш? Ніхто да цябе не прыходзіць?» — вельмі ж яго цікавіў мой сямейны статус. «А дзе вы так мову вывучылі»? — паспрабаваў я памяняць тэму, але ён ужо кудысьці збег, вярнуўся з пухірыстым зялёным сакваяжыкам, у якім былі малюнкі, яго малюнкі, ён іх зрабіў на флоце — шматслоўна тлумачыў ён — бо ён служыў на флоце, спачатку на флоце, а потым — не на флоце.

Ён вымаў акварэлі з марскімі тэмамі (чайкі, хвалі, камяні, скалы, зоркі, караблі) і з хуткасцю калейдаскопу тыкаў мне ў вочы, нібыта штосьці даказваючы. Мне было дзіўна, бо частка з іх была напісана даволі дасканала ды, здаецца, жанчынай (чуллівасць і празмерная ўзрушанасць у кожным каляровым дотыку паперы), іншыя сапраўды былі падобныя да малюнкаў самавука-марака (тут былі ваенныя лінкоры з эрэктыльна ўзнятымі гарматамі, пяшчотна быў схоплены сюжэт «Пуск ПЗРК-300 у святле поўні»), трэцюю групу складалі акварэлі, зробленыя дзіцячай ці падлеткавай рукой ды не адной — тут была цэлая выстава твораў мастацкай школы сярэдніх памераў (гэтых можна было вылучыць па празмерна рамантычных адносінах да мора, якое перадавалася некалькімі шырокімі каляровымі палосамі з градацыяй ад вохравага плыткаводдзя да ўльтрамарынавых глыбіняў з абавязковым ветразем на гарызонце, геаметрычнасць якога была сапсаваная некалькімі неасцярожнымі рухамі пэндзля). Мой хуткі да ўспрымання жывапісу позірк выхопліваў у гэтым мігаценні акуратна заштрыхаваныя падобнымі колерамі подпісы ў правым ніжнім кутку — усім пачаткоўцам так прыемна адчуваць сябе саўрасавымі: памеры ды працягласць плямаў былі розныя, а значыць, рознымі былі і подпісы. Я запытаўся: «Гэта не вашыя акварэлі, ці не так?». Ён аслупянеў, сунуў малюнкі ў сакваяжык, клацнуў зашчапкамі ды хуценька схаваў калекцыю некуды. Я паспрабаў высветліць, дзе ён усё ж вывучыў мову і навошта мне паказваў гэтыя малюнкі, бо склалася ўражанне, быццам ягоным планам было пачаць сяброўства, а мая нахабная адукаванасць гэты план сапсавала. Але дзівачок у акулярах на пытанні не адказваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x