Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І нават гэтымі норыцамі, міндоўгамі ды баравікамі не вычэрпвалася ўсё тое, што я адчуваў побач з Беларуссю. Яе «распаведзенасць», наяўнасць выключна ў выглядзе нечых успамінаў, урыўкавых разваг пра тое, што такое «радзіма» і што такое «Беларусь», надзялялі краіну неспалучальнымі рысамі, рабілі, напрыклад, той жа чыгуначны вакзал ці Нацыянальную бібліятэку самымі безгустоўнымі, але і самымі прыгожымі будынкамі чалавецтва. Бібліятэка? Ну як жа, помнік безгустоўнасці, помнік адсутнасці ўяўленняў аб прыгожым як такім — чуў я. Бібліятэка? Адзінае вартае захаплення ў архітэкурным абрысе гораду, чый гістарычны цэнтр зруйнаваны камуністамі, каб было, дзе паўстаць сталінскаму ампіру. Нічога пачварнага ў ёй няма ды і не можа быць, а што ёсць, дык гэта захапляльны выклік натуральнасці, законам прыроды: ўяві сабе надзвычайных, спелеалагічных памераў крышталь, які нарос пасярод роўнай, як талерка, паверхні, крышталь, бакі якога ўзімку ўпрыгожваюць снегавыя нарасты, нібы гэта не будынак, а Манблан. Уяві гэты цуд марозным днём, калі паветра празрыстае, як дыямент, і адчуеш падсвядомы пазыў спусціцца па ім на лыжах… Адно што калі па ім вечарамі запускаюць рэкламу аўтаномнага пажарнага верашчальніку, дык гэта і ёсць сучасная Беларусь.

Хтосьці, скаланаючыся ад нянавісці, распавядаў мне пра неверагодную чысціню на вуліцах, пра тое, што гэта нежывая чысціня, але ж чысціня хірургічнага пакою, другі праз дзень казаў, што адзінае, па чым баліць ягоная душа — гэта тая прыбранасць на вуліцах, тыя пабеленыя бардзюры ды пафарбаваныя камяні на ўскрайках лясоў. Адзін казаў, што ніколі-ніколі не вернецца, і назаўтра з’язджаў, і сувязь з ім, як заўсёды, знікала, і мы, па завядзёнцы, збіраліся ў доме міласэрнасці ды ўздымалі кілішкі грамадой. Другі ўсё ехаў, ужо заўтра, менавіта заўтра, на ранішнім цягніку, бо калі ў шэсць сорак на цягнік, ужо ў адзінаццаць будзеш у Менску («хто ж цябе да Менску пусціць! На мяжы здымуць», —падказвалі побач), а яму хаця б пабачыць адзін раз тыя вежы на прывакзальнай, адным вокам, ну хай сабе здымуць, але ўсё роўна потым этапуюць у Менск, праз чыгунку, а там размеркавальнік побач, маленькі непрыкметны будынак на Дружнай, а адтуль вежы бачныя, і яшчэ кілішак, за вежы, і яшчэ, вежы, вежы, ажно да самага наступлення Менску тут, пасярод дому міласэрнасці, і калі яго выносяць, ён шэпча пра Менск. Як пасля гэтага не ўзрушыцца? Як не памкнуцца туды, нават калі ўсё, што там ёсць — касы будынак размеркавання ЗК?

Я не ведаю, ці сапраўды ўсё было настолькі непазбежна, што іх забіралі на мяжы. Камунікацыйнае знікненне тых, хто вяртаўся, магло быць абумоўлена зразумелым жаданнем абрубіць усе сувязі з віленскім асяродкам, выкрасліць эміграцыю з жыцця. Трэба ж разумець, што тыя, хто жыў тут, штодня блыталіся ў путах уласных страхаў, выдуманых ды невыдуманых жудасцяў, прымалі ўласныя начныя летуценні за рэальнасць: у большасці выпадкаў яны збеглі з краіны пасля нават не допыту, але ўласнага дапушчэння, што на допыт могуць выклікаць. Неасцярожнае інтэрв’ю, занадта смелы допіс у блогах — усё астатняе рабіла іх уласная падсвядомасць, якая выдумляла дэманаў, што жэрлі іх душы. Аднак жа было і іншае… Той, што да сутаргаў заікаўся. Ці той, што распавёў, як пасля затрымання ў тую самую ноч, калі было шмат чырвонага на белым снезе, яго і іншых распранулі ў закрацці, паставілі басанож на зледзянелы бетон ды доўга здымалі на відэа, і ніхто не ведае, што далей сталася з тым відэа, але сам факт яго існавання турбуе гэтаксама, як той сонечны сюжэт пра зверагадоўлю, турбуе на ўзроўні канфлікту з чалавечнасцю, вычварэння, якое робіцца нейкім маніякальным пачаткам суб’екта, які недзе побач пакладзены ў аснову існавання дзяржавы.

Аднак праз гэты смурод ды чарнату праглядала чысцюткае, незапэцканае жудасцю, некранутае дэманамі, і яно вабіла тым больш, чым больш страшныя расповеды я чуў: напрыклад, тая частка Менску ля праспекту Пераможцаў, тое ўзбярэжжа, якое ператварылася ў мой уласны вырай, да якога імкнулася птушка ўва мне падчас душэўных халадоў. Першапачаткова я пабачыў гэтае ўзбярэжжа з белым будынкам басейна на паштоўках савецкіх часоў, якія ўвалаклі з сабой эмігранты хвалі 1990-х: з тае пары нішто істотнае, вартае любові, там не змянілася. Перш за ўсё я кажу пра від на Траецкае, які адкрываўся з боку Свіслачы. Я не вельмі дакладна ўяўляю сабе, якога адценню там вада, я дамысліваю асветленасць і вецер, пах і гукі гораду, я ўяўляю сабе нават стамбульскіх чаек тут (не ведаю, ці ёсць яны ў Менску насамрэч). Але ж па начах мне сняцца сны, у якіх я іду ўздоўж узбярэжжа, там, дзе пад нагамі — загнаная ў трубы Няміга, і ў маёй далоні — яе палаючая далонь. Вядома ж, я падаў на візу і, вядома ж, атрымаў адмову, бо пашпарт у мяне амерыканскі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x