Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як ты, тата, думаеш, колькi мы можам скасiць?

— Ды во… — спынiўся бацька, — цяжка сказаць. Хто скарэй i болi скосiць, таму й будзiць.

Ён зiрнуў направа, дзе воддаль, з посьвiстам, касiлi iншыя.

— Старайся, сынок, каб хоць на пару вазоў было. Свайго-ж, ведаеш, што кот наплакаў.

I Янук пачаў нацiскаць што моцы, каб ад бацькi не адставаць. Калi брат Мiкола ў той час, калi сонца ўжо вышэй Архiпа ўзьлезла, прынёс у абвязанай ручнiком глiнянай мiсцы цёплую вараную бульбу з пахучым укропам, пару добрых скварак ды ў асобным збанку кiслае малако, бацька аблiчыў з задавальненьнем, што ладны кавалак лугу зваявалi. Усё-ж не бяз трывогi зiрнуў ён на суседнiх касцоў.

— От каб нам да гэнага лазьняку ўсьпець, — кiўнуў галавой убок, бяручыся за сьнеданьне. — Трэба сьпяшыць, пакуль сонца расу згонiць, бо тады цяжэй будзiць.

Да iх з таго боку ад касцоў нехлямяжа, пераступаючы валы сена пракосаў, зблiжаўся Антось Дзяркач. Ён, вiдаць, таксама нядрэнна нацiскаў, бо пот выступiў палосамi праз крамную кашулю сьпераду. Ад часу вяртаньня «з таго сьвету» ён пагладзеў, вярнулася даўная ўпэўненасьць i навет калiшняя поўная гарэзьлiвая жартаўлiвасьць, так добра ведамая вясковым дзеўкам.

— Здароў, дзядзька Пракоп! — гукнуў здалёк. — Здаровы сыны. Памажы вам, Божа!

— Памажы, Божа, працаваць цi есьцi? — пажартаваў Пракоп. — Здароў, Антось. Можа во прысядзеш пiракусiць?

— Ды не, дзякую. Узяў я з сабой нешта ў торбачку. Пiракушу, як пару пракосаў яшчо праганю. Ды нацiскаць трэба, бо дзень залаты… А як вам косiцца?

— А, нiчога… Янук надта добра памагаiць. На пару вазоў, думаю, справiмся, калi нi наляцiць хто…

Пракоп з пытаньнем зiрнуў на Антося.

— Ну Янук у вас маладзец. Дзяцюк ужо!

Янук аж падрос на вачох у Антося.

— А адкуль-жа маiць наляцець? — спытаў Пракопа Антось.

— Ды хто iх ведаiць… Сам ня чуў нiчога? Можа во быў дзе?

— Дык я-ж во дзiля гэтага, можна сказаць, да вас прышоў…

— А што? — падняў Пракоп галаву, спадзяючыся навiны.

— Быў на днях у Падгайскага Кастуся. Разгаварылiся…

— Ага, нi i як ён?

— Так сабе, дзержыцца. Немiц у яго проста загаспадарыў, гароднiну забiраiць…

— Як гэта забiраiць? Задарма?

— Ды даець яму квiткi й кажыць, што калi цывiльная ўлада прыйдзiць то заплацiць яму тады за ўсё.

— Цывiльная? Калi гэта?

— Дык яны-ж нi кажуць. От фронт пасунiцца на ўсход, дык тады цывiльныя прыйдуць… Ну, алi пра гэта доўга гаварыць, можа пагаворым як свабадней будзiць, можа па захадзе сонца.

— Чаму-ж не, зайдзiся, Антось. Надта ўсё гэта цiкава, што табе Падгайскi мог сказаць. Яму там да Немца блiжэй, лепi вiдаць.

— Добра, можа зайдуся. Алi цяпер, дзядзька Пракоп, хачу пiраказаць вам што мне Кастусь казаў. Шапнi, кажа, там нашым на вуха, каб якую скаромiну, муку, яйкi, птушку, ну ўсякае дабро пахавалi, бо Немiц на вёскi налёты робiць, мужыкоў абiраiць. Дык от, кажыць мне аграном, нiхай прыхiнуць што якоя могуць. Гэдак i сказаў, а ўсё болi самi дадумацца можаце. Аказваецца, што як наляцiць войска, дык пазабiраiць конi з вазамi, награбiць усякага дабра й сабе валачэць…

— Ну а што зробiш, як прыедуць? Усяго нi пахаваеш. Тыя чэрцi паабчышчалi, каб iх зiмля нi насiла, а цяперака гэтыя бяруцца…

— Знаю, знаю, але зразумей, што нямецкiя налёты, гэтыя хапу-лапу робяцца ваеннымi, дык i бяда таму, каго абчысьцяць. Бо як прыйдзiць цывiльная ўлада дык тады й падаткi будуць.

Мужчыны змоўклi. З захаду на чыгункай пачуўся гул, ён рос i прыблiжаўся, неўзабаве ў сьвятле раньняга сонца зазьзяла вялiкая сярэбраная група бамбавiкоў. Касцы паднялi ўверх галовы.

— Зноў лятуць кляваць! — усклiкнуў Антось.

— От сiла! А дзе-ж бальшавiцкiя падзелiся? — пытаўся Янук.

— Добра, што нячыстая сiла ў штаны напусьцiла. Так iм i трэба! — злосна сказаў Антось.

— Ах, Божа ты мой! — уздыхнуў Бахмач, устаючы ад сьнеданьня. — Нiвядома яшчо, што гэтыя во пакажуць, чым вайна скончыцца. Нiхто дабра нам нi прыносiў…

— Добра, дзядзька Пракоп, пагаварыць пагаворым, — усхапiўся Антось, але я мушу назад да касы…

— А бацька нi памагаiць?

— Занямог нешта.

Антось зрабiў крок, другi й спынiўся. — I з табой, Янук, хачу такжа пагаварыць, — сказаў.

— Са мной? Пра што? — зьдзiвiўся Янук.

— Ды… посьля… Цяперака нiма часу. Увiдзiмся.

I пасьля гэтых слоў Дзяркач раптоўна рушыў да сваей, уваткнутай воддаль у скошаны луг касы. Непадалёк яе крочыў, грацыёзна падымаючы доўгiя ногi, быццам каб не замачыцца, прыгожы рослы бусел. Ён нешта злавiў у дзюбу, падняў галаву, праглынуў i пазiраў на Антося, якi шпарка прыблiжаўся. З павольным узмахам крыльляў падняўся, зрабiў вялiкi круг i прызямлiўся ля хмызьняку над канавай. Пастаяў, глянуў навокал ды ўзяўся прадаўжаць сваё паляваньне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x