Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну й што ты думаеш, будзiць? Табе-ж лепi тутака вiдаць, бо я сяджу ў вёсцы, як у мяшку завязаны.

— Цяжка, Антось, сказаць што будзiць. Цяперака во, вiдзiш, мы ад сьвету саўсiм адарваныя. Гэта я пра сваiх людзей зь Вiльнi думаю. Трэба будзiць зь iмi зьвязацца. Будуць-жа камiтэты нейкiя цi што, газэты свае будуць. Новыя парадкi пачнуцца. Цяперака-ж, пакуль гэтыя вайсковыя хапуны тутака гаспадаруць дык нiма нiчога нармальнага. Калi тая цывiльная ўлада прыйдзiць дык Немiц будзiць памочнiкаў патрабаваць. Гавару пра нiжэйшую адмiнiстрацыю, такую як воласьцi, паветы ну й школьнiцтва. Немцу-ж ня хопiць сваiх людзей, каб за ўсiм гэтым глядзець, яму-ж ваяваць трэба. Дык вось, братка, калi гаварыць пра цывiльную ўладу дык яна, на маю думку, будзiць двайная, нямецкая й бiларуская… Таму нам цяперака трэба разглядацца й прыглядацца, ды калi настанiць час — нi спаць у шапку!

— Я вiджу, што ты, Кастусь, ужо многа чаго пiрадумаў. Калi так, дык можа скажаш i мне, што рабiць?

— Ты што, сьмяешся? Я ведаю, Антось, што ты добры жартаўнiк. Нi ад учарашняга знаемся. Але як ты гэта хочаш, каб я табе сказаў што рабiць?

Антось памаўчаў, узяў скрылёк памiдоры на вiдэлец.

— Не, Кастусь, жартаў тут нiма. Паслухай. З нашай вёскi Палякi змабiлiзавалi вунь колькi дзяцюкоў у войска. Ну й дзе яны? Толькi адзiн гультай, самы найбольшы недалуга вярнуўся. А дзе рэшта? Я, як сам знаеш, вышмыгнуў iм з рук. Гэта раз. Бальшавiкi мяне арыштавалi па даносу Лявона Шпунта. Блiзу галавой не налажыў у дарозе. А ты чуў, што яны ў Бярэзьвiчах нарабiлi, колькi людзей вымардавалi?

— Ага, чуў. Жахлiва!

— Ну дык во. Вiдзiш, я два разы з пасткi ўцёк. I от, дзякуй Богу, вярнуўся я дамоў, сяджу й думаю: а чаго-ж ад Немца чакаць? Ты думаеш, што ён аставiць мяне й такiх, як я, ды нi зачэпiць? Нiвядома як вайна пойдзiць. Можа ён ужо бальшавiком сьпiну зламаў, а можа й не. Ты кумекаеш што?

— Дык чаму-ж не, чую ад Немцаў. Кажуць, што гоняць па ўсiх франтох. Вiцебск, кажуць, ужо забраны, Кiеў абкружаны, а там на Ленiнград сьпяшаць. Ну але гэта толькi пачатак. Ты гэта самае, Антось, пытаешся, цi такiх як ты зачэпяць, цi не. Але-ж тут ня трэба быць надта мудрым, каб ведаць, што для вайны патрэбна й войска й сiла рабочая. Як нi пападзеш у вадно дык у другое. Пасядзець дома яны табе нi дадуць. Праўда, цяпер, кажу табе, зарана ведаць што й як будзiць, але яно скора праясьнiцца. Трэба быць гатовым. Я нi пра сябе гавару, бо я маю работу, магу iм быць патрэбным. Гавару пра такiх як ты, дзяцюкоў, моладзь…

Памаўчалi.

— Знаеш што, Антось, я пагавару тут з тым i сiм, буду вушы й вочы адкрытымi дзiржаць. Як што цiкавае, дык табе пiрадам. Добра?

— Чаму-ж не? Ты тут збоку, казаў той. Буду на цябе й лiчыць.

— От яшчо адно што цiкавае: Саладуху Немцы забралi й расстралялi, чуў? Трэба быць асьцярожным…

— Так? Не, ня чуў.

— Дык от цяперака чуеш. Ну Саладуха быў камунiст, а мы ня ёсьцiка. Але, знаеш, чаго я нi разумею? Немцы-ж самi ня ведаюць мясцовых камунiстаў, iм-жа нехта даносiць. Ну як ты думаеш?

— Вядома свае пальцам пакажуць.

Аграном усьмiхнуўся.

— Што пакажуць пальцам — гэта праўда. Але свае цi чужыя?

На такое загадкавае пытаньне Антось ня ведаў як адказаць. Ён упарта глядзеў Падгайскаму ў вочы. Абое маўчалi.

— Чорт iх знаiць якiя чужыя…

— А вось давай, Антось, разам падумаем. Цi мала ў нас тут чужых, каторым многiя з нашых людзей нявыгадныя? Пра камунiстаў я цяпер нi гавару, бо яны ў норы пазалазiлi, або зьбянтэжаныя, ня ведаюць што рабiць… Але вазьмi паляч'ё. Ты думаў пра iх?

— Ды не. А што такое яны робяць? Яны-ж цэлы час крычалi, што Немцы найбольшыя iхныя ўрагi. Я думаю, што яны цяперака Немца баяцца, каб ня выдушыў iх.

— Наiўнасьць, наiўнасьць, Антось. Крычаць на немцаў яны маглi. Але нi забывайся, што паляч'ё ня будзiць спаць, а нешта рабiць возьмiцца. Ну й цяпер уявi, што Немiц дасьць нам, Бiларусам, як i належыцца, — бо гэта-ж наша зiмля, — дасьць, значыцца, нам школы й адмiнiстрацыю. I што Палякi будуць рабiць, падумай. Вып'ем яшчо?

— Давай яшчо па аднэй. Бог тройцу, казаў той, любiць.

Падгайскi налiваў гарэлку, а Антось задумаўся. Аграном назваў яго наiўным. А ён-жа думаў, што меў ненайгоршую галаву на плячох.

— Ну, знаеш Кастусь, з гэтымi Палякамi ты мяне ў тупiк паставiў. Чакай, абажджы… Няўжо-ж ты думаiш, што яны маглi-б разам зь Немцам пайсьцi, каб нас iзноў душыць? Страшна падумаць…

— Яно-ж сабе страшна, але падумаць трэба. Бо калi мы нi падумаем, Антось, дык хто будзiць за нас думаць? Праўда? Я табе зараз раскажу чаму я так мяркую, што можа здарыцца. Але раней прыпомню табе вось што: ты ведаеш, што я звычайна негаваркi, язык за зубамi ўмею дзiржаць. Праўда?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x