Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля захопу Докшыцаў, гэтае «гэройскае» войска накiравалася ў Гацi. Падарозе нагала абчысьцiлi колькi вёсак, моладзь забiралi «на службу», зь якой бальшынi ня было паваротнага шляху. Гэтым разам нешчасьлiвыя сяляне, што крыху абжылiся пад нямецкай акупацыяй, ня ведалi куды хаваць хатнi статак цi якое iншае дабро, куды самiм ад гэтае навалы скрыцца. У лес не ўцячэш: там-жа яны, а ў горад, ведама, ня пойдзеш.

На Гацi напалi ранiцай каля гадзiны дзявятае, ад вёскi Бабiчы, што прылягала да мястэчка з паўдня па дарозе з Докшыц. Гэнае ранiцы Янук Бахмач араў папар. Калi пачулiся стрэлы й шугануў дым зь першага пажару, ён спынiў кабылу, абапёрся на поручнi плуга. Зьдзiўлены, прыглядаўся пажару й чуў страляньне, ня ведаючы як гэта вытлумачыць. Думка прыйшла сама сабой: цi ня тыя зь лесу спрабавалi свае мускулы. А зь iмi, пэўне, i гэтыя «цыганы», што кагадзе Лiтоўцы абчысьцiлi. I адразу-ж згадаў брата Мiколу. Дзесьцi мiж тае масы «цыганоў», напэўна галодны, зьняможаны, брат Мiкола й недалужны конь. Два калекi. Што зрабiў-бы ён, Янук, апынуўшыся разам з гэтай бандай на бальшавiцкiм баку? Цяжка сказаць.

Стралянiна мацнела, цяпер чуваць было й цяжэйшыя выбухi. I тады, зьбянтэжаны гэтай нечаканай вайной, Янук зiрнуў на вёску. Людзi беглi на Гараватку, бо адтуль можна было бачыць некаторыя аб'екты станцыi. Стараючыся адагнаць аваднёў, кабыла заядла махала хвастом, тэпала ў гужох, павярнула налева галаву й быццам зьдзiўлена пазiрала на юнака пры ручках плуга. А Янук назiраў, што рабiлася на лiтоўскiм полi. Некаторыя людзi, перапалохаўшыся, беглi ў вёску, гналi з сабой статак. А стралянiна ўзрастала. Над станцыяй ужо ў многiх мясцох клубiўся чорна-блакiтны дым. Прыпякала сонца й лёгкi вецер нахiлам нёс дым у паўночны бок. Крыху падумаўшы, Янук выпраг кабылу, асядлаў яе, спацелую, i трушком паехаў дахаты. Пры весьнiчках сустрэў яго бацька.

— Сынок, напаi кабылу, завядзi й прывяжы яе каля пунi. Хто ведаiць, што будзiць. Можа трэба й карову забраць з загарадкi, чорт iх ведаiць… Я сам пайду…

На Гараватцы Янук пабачыў шмат людзей. Дуня адразу падыйшла да яго.

— Што ты думаеш, Янучок? Здаецца, вайна?

— А чорт iх ведаiць. Мусiць гэтая басота зь лясоў. а зь iмi, можа, тое цыганскае войска.

— Каторае? Што тут у нас было?

— Якое-ж яшчо…

I, памаўчаўшы, Янук дадаў.

— Недзе-ж тамака зь iмi й наш Мiкола.

— Дык ты думаеш, што гэтыя да бандаў пайшлi?

— Ну а куды-ж? Адна басота. Ваўка як нi кармi, ён у лес глядзiць.

— А што гэта будзiць, як гэтыя Гацi забяруць i да нас прыйдуць?

Гэткае голасна сказаў солтыс Паўлоўскi. Нiхто яму не адказаў. Ведалi, што калi раней бальшавiцкiя банды вёску рабаваць прыходзiлi, солтысу неяк заўсёды шанцавала скрыцца. Нiхто ня ведаў, як гэта яму ўдавалася. А справа зусiм простая. Пад хатай Паўлоўскi меў досыць абшырны склеп, зь якога праз спэцыяльны выхад, раней дароблены, — нешта падобнае, як у Антося Дзеркача, ён мог выпаўзьцi, нiкiм незаўважаны, на двор i перачакаць. Аднойчы «ваякi» зь «вялiкай айчыннай» спрабавалi даведацца ў жонкi, дзе мясцовы начальнiк, бiлi яе, але старая ня выявiла мужавай тайнiцы.

Солтысава пытаньне нарадзiла шмат у каго трывогу. I запраўды, калi Гацi заберуць, чаму-ж iм у Лiтоўцы, гэтта зусiм пад бокам, не заглянуць? Хто-ж iх спынiць? Тымчасам рэха бою ўзмацнялася. Маўклiвыя сяляне прыглядалiся дымам пажараў. Аксенiнага Арсеня падсадзiлi на Архiпа. Добры назiральнiк, ён зьверху крычаў:

— Школа гарыць, вялiкая школа гарыць!

I яшчэ крышку пачакаўшы, калi чорны дым густымi клубамi паказаўся непадалёк, з правага боку.

— Мусiць паравознае дэпо, яй-Богу яно!

Калi гарэла тая вялiкая школа, у якую некалi хадзiў Янук, што стаяла зарз пры Бабiчох, дык калi полымя ўзялося ўжо за чыгуначную майстроўню, дык, вiдаць, напасьнiкi пасоўвалiся наперад.

— А што, калi яны й да станцыi дабяруцца?

— Дык тады лiчы, што мястэчка ў iхных руках.

Чыгуначная станцыя ляжала ў цэнтры мястэчка. Перш, чым дайсьцi да яе, трэба было здабыць галоўную пазыцыю — палiцыйную станцыю i тут-жа побач баракi нямецкае жандармэрыi. Апроч таго, як заўсёды, праездам на чыгунцы было нейкае войска. Цяпер чуваць былi частыя чэргi з аўтаматычнае зброi i гулкiя выбухi.

— Гэта, вiдаць, гарматы, — сказаў Уладзiмер Пятух.

— Не, мiнамёты, — адказаў Антось Дзяркач.

— А як пазнаеш?

— Калi ня чуў, цi ня вiдзiў, дык i нi пазнаеш.

У паветры пачуўся сьвiст куляў. Хто мог сюды страляць? Цi хто зь лесу, або з дарогi? Людзi ўстрывожылiся. Нiкога нiдзе ня вiдаць. Калi-б гацкаму гарнiзону мела надыйсьцi помач, дык хiба з другога боку, адтуль з Глыбокага. I запраўды, ужо далёка за поўдзень з Глыбокага пасьпяшылi панцырныя машыны. Дзякуючы iм ды сьвежаму войску цэнтр акцыi ў Гацях пачаў паступова аддаляцца ў той бок, адкуль пачаўся, значыцца ў раён Бабiчоў. Над вечар бой скончыўся, людзi ўзялiся гасiць пажары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x