Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вокнах казармы гарыць святло. Увогуле, казарма вялікая, на іх чатыры чалавекі ажно восем пакояў! У адным з пакояў працуе тэлевізар — бацька, як заўсёды, глядзіць кіно. Маці, як звычайна, завіхаецца па гаспадарцы. Янка па звычцы патарахцеў на матацыкле «гуляць» у суседнія вёскі… Словам, усё ў іх ладна і складна.

Вечаровыя гукі заціхаюць. Калі-нікалі прагрукоча цягнік, абдасць гарачым ветрыкам, пахам мазуту і цеплавознага дыму. Затым яшчэ доўга ў вушах будзе стаяць перастук колаў і ціхі звон рэек.

Ужо нельга разабраць літар, і ад таго Ганульцы не зусім да канца ясна, што меў на ўвазе аўтар пад сваёй думкай. Дзяўчына з жалем загортвае гэтунадта цікавую кнігу. Час ісці ўкладвацца спаць. Заўтра апошні дзень школы, апошні дзень Ганульчынага дзевятага класа.

— А ці ўсё ты падрыхтавала на заўтра, дачушка? — пытае маці, якая падышла нячутна. — Не забудзь, што заўтра апошні дзень школы, а таксама апошні дзень твайго дзевятага класа.

Мама магла б і не нагадваць. Ганулька і без яе памятае. Туфлікі на абцасах, новенькая адпрасаваная спаднічка, беленькі фартушок, калготкі… Усё даўно падрыхтавана і толькі таго і чакае, каб узлезці на сваю гаспадыню і разам з ёю паказацца на людзях.

— Падумаць толькі, як няўмольна хутка ляціць-пралятае час! — уздыхае маці. — Як зараз, здаецца, стаіць перад вачыма той момант, калі ты была зусім малечай, а цяпер вунь якая…

Голас у маці задрыжэў. Адвярнуўшыся, яна хусткай выцірае набрынялыя вочы… Відаць, успомніла сваю маладосць.

Нейкі час дзяўчынка ходзіць па двары. Чысціць зубы, доўга мые ногі… Потым тушыць святло і ўкладваецца ў пахнучуюсвежасцю пасцель. Ёсць у Ганулькі свая невялікая тайна — перад сном яна любіць хвілін 20–30 аддацца марам. Дарагі ёй гэты ейныпатаемны час! Яна не разумее, як іншыя, напрыклад, Янка, могуць, ледзь толькі дакрануўшыся да падушкі, адразу задаваць храпака без задніх ног.

Ганулька сцішылася пад коўдраю. Але — душна, і яна адкінула яе. Ляжала голенькая, залітая месячным святлом, з шырока расплюшчанымі вачыма, крыху падобная на Данаю з вядомай карціны Урубеля. І вось даўгачаканыя сябры, ейныямары-летуценні, стукаюцца ў госці. Дзіўна, думае дзяўчына, чаму ніхто не заўважае перамен, што з ёю апошнім часам адбываюцца? Бо тым непаўторным маем Ганулька расцвітала на вачах — як іхняя груша-дзічка, што расла пры дарозе на вёску. Двойчы, а то і больш разоў у дзень, ідучы ў школу ці вяртаючыся з яе, або ў вясковую краму і назад, дзяўчынка зусім не звяртала на яе ўвагі. Ды нечакана спынілася перад ёю ў нямым захапленні! За адну ноч груша закіпела бела-ружовай квеценню! Ад радасці дзяўчынка нават запляскала ў ладкі.

«Як у гэтым дрэве, так і ва мне абуджаюцца драмаўшыя дасюль сокі, — пранеслася з хуткасцю маланкі думка, — і пачынаюць свой нястрымны рух аднекуль з глыбіні душы, з самага сэрца!»

Дзяўчына не хацела прызнацца нават самой сабе, што прычынай раптоўнага ейнагазацвітання, віной патаемных дзявочых мар, надзей, спадзяванняў і — забягаючы наперад — няшчасця стаў ён, Валянцін…»

ІV. Разбор

Аб чым я Вас і папярэджваў.

Добра: апусцім усе гэтыя, на горкі яблык збітыя імёны хатніх жывёл і «каларытныя» назвы мясцін. Заплюшчым вочы на маладую бульбачку і гурочкі ў маі. Даруем дэбютантцы іншыя сэнсавыя, моўныя і стылёвыя хібы — як, напрыклад, да раздражнення не беларускае (ды, здаецца, і нічыё) «ейнічанне», частае «наперад забяганне», блытаніна з аўтарамі… Не станем прыдзірацца да мележаўскай Ганны, коласаўскай грушы-дзічкі (хоць наконт апошняй і варта было б удакладніць: не адна, а дзве тоўстыя грушы раслі паабапал дарогі, нібы абазначаючы вароты пры ўездзе ў якісь старадаўні, а цяпер занядбаны маёнтак; і была яшчэ трэцяя — маладая, якую Вы, мабыць, і мелі на ўвазе, толькі яна хавалася ў лесе, пры калодзежы, і з дарогі яе не ўбачыш).

Усё гэта драбяза! Пярэйдзем да больш істотнага. Да «рэчкі Змейкі са стромкімі берагамі». Не назіралася такой у радыусе 10–15 кіламетраў, а быў непадалёку ад Казармы звычайны гравійны кар’ер — з, і праўда, вельмі чыстай вадою, з карасямі і маладымі карпікамі…

Ганульчын бацька — дзядзька Ляксей, пры ўсім жаданні не змог бы нікога клікаць, бо яшчэ ці не ў вайну, зусім малым, на ўсё жыццё застудзіў горла.

Накладка і з маці — цёткай Тэрэзай — ганарыстай, пародзіста-прыгожай знешне і з паганенькім характарам полькаю. Хто-хто, а ўжо яна выдатна ведала, у якім перыядзе знаходзіцца дачка-падлетак, што з ёю можа тварыцца, якія «мары-летуценні» ў яе гасцююць… Таму таксама наўрад ці з Ганулькай сюсюкалася б.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x