Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«…Такая значная розніца ва ўзросце не на жарт адпалохвала Ганульку. Ёй прыгадваліся падобныя выпадкі з гісторыі. Напрыклад, як апісана ў таленавітай трагедыі Бернарда Шоў «Рамэо і Джульета»…»

Люда мая Аляксееўна… Што мне Вам сказаць? Хіба што параіць пацікавіцца як-небудзь пра нагодзе, якога ўзросту была, напрыклад, натхняльніца Пятраркі — Лаура. Ці Дантава Беатрычэ. А заадно і тая самая Джульетка.

Ды Бог з ім, далей!

Раздзел VI. Знаёмства

«…У клубе людзей — яблыку недзеўпасці! Гучыць вясёлая музыка, танцуюць пары. Ганулька з сяброўкамі-аднагодкамі збіліся чародкаю ў куток. З зайзрасцю яна назірае за старэйшымі дзяўчатамі. Іх адну за адной запрашаюць хлапцына танец. Аб’явілі вальс для маладых. Паліліся павольныя акорды. Твару маладой Ганулька не запомніла, кінуўся ў вочы толькі белы празрысты вэлюм… Некалі праб’еі яе час, і яна закружыцца ў імклівым… і ўжо іншыя дзяўчаткі будуць шырока расплюшчанымі, ззяючымі вачыма пазіраць на яе, нявесту Ганну…

Потым пачалі абносіць каравай. Сваты — асабліва смешны адзін, з даўгімівусамі, у саламяным капелюшы… Цэлы тузін дружкоў маладога… Таварышкі маладой з кветкамі ў валасах… Усё гэта з працяглымі вясёлымі жартачкамі, прыпеўкамі, прыказкамі…

— Можна вас? — пачуўся раптам мяккі, прыемны голас.

Ганна ўскінула галаву. Перад ёю стаяў Валянцін. Росту крыху вышэй за сярэдні, поўнага целаскладу, прыгожа падстрыжаны, у касцюме з белай кашуляй і чорным гальштукам-»матыльком». Ад яго распаўсюджваўся пах нейкага надзвычай дарагога адэкалону.

— Можна запрасіць на танец? — паўтарыў Валянцін і ў невялікім паклоне схіліў галаву. Валасы льняной чупрыны ўпалі на высокі лоб. Ён адкінуў іх прыгожым рухам далоні.

Сяброўкі прыціхлі. Ганна лавіла на сабе іх позіркі.

«Прыняць запрашэнне ці не?» — ліхаманкава разважала дзяўчына… Нічога нельга сказаць, хлапецадразу спадабаўся ёй сваёй весялосцю, раскаванасцю, далікатнасцю. Разам з тым адчувалася ў ім крыху разгубленасць. Нібыта трымаў ён далёка на дне душы тайну, якую жадаў бы раскрыць толькі самаму блізкаму па духу чалавеку пры больш шчыльным знаёмстве — забягаючы наперад, так яно потым і адбылося.

…Дзяўчына задумалася — у радасным здранцвенні — навошта яму яна? Калі вакол хапае вялікіх дзяўчат?! Ці не ад яго прыроднай дабрыні йшло тое жаданне? Ці не пашкадаваў ён яе, заўважыўшы бляск у ейных вачах і зразумеўшы, як ёй хочацца танцаваць? Так некалі зрабіў дарослы, надзвычай добры, хоць і тоўсты, П’ер Бязухаў (у хрэстаматыйным творы Дастаеўскага), калі неўсур’ёз запрасіў на танец малую Растову…

— Дык я запрашаю вас, — трэці раз паўтарыў Валянцін.

І, пакуль дзяўчына ўсё яшчэ вагалася, яго рука сама легла ёй на плячо. Валянцін пяшчотна, разам з тым даволі ўпэўнена абняў яе гнуткі стан. Яны закружыліся ў салодкіх рухах павольнага танца…»

Раздзел VІІ. Валянцін

Пакінем — так і быць — караваі, сватоў, падперазаных ручнікамі, дружкоў у вышыванках і іншыя этнаграфічна-карнавальныя атрыбуты, хоць усё гэта прыцягнута ў тэкст за вушы.

На самой справе, і Вы гэта выдатна ведаеце, ніякае не вяселле «стрыечнага брата Валянціна Леаніда» (трэба — Валянцінавага брата) было, а провады яго ў армію.

Спускайцеся хоць зрэдку на зямлю, Людміла Аляксееўна. Вучыцеся шукаць і знаходзіць незвычайнае ў простым. Хаця разумею — гэта зусім не проста, гэта Вам не высмактаны з пальца саладжавы Валянцін…

Ды і не Валянцін ён будзе па-беларуску, а Валік. Не Леанід, а Лявон. Не Людміла — а Людзьвіна, Людзьвіга, Людзьвіся…

І ні ў якім герой быў не ў «смокінгу», а ў лінялых джынсах і ў клятчатай байкавай кашулі навыпуск.

І паводзіны яго, весялосць, і «загадкавая тайна» ў вачах тлумачыліся зусім не арыстакратычнай элегантнасцю, а лёгкім алкагольным ап’яненнем, а яшчэ больш — стомаю, бо што такое, калі ў цябе, ці ў тваёй радні падобныя вечарыны? Як каню свята: галава ў кветках, спіна ў мыле… Беганіна, замотанасць, невысыпанне… Увесь час на падхваце: таго запрасі, гэтага выведзі, аднаго накармі, другога пахмялі… Ды не забудзем, што на вуліцы росквіт не толькі веснавой прыроды, а яшчэ і брэжнеўскага застою — паспрабуй купі без чаргі ці без блату звычайнай каўбасы, рыбы, таго ж зялёнага гарошку з маянэзам — чамусьці абавязковых для любога застолля…

Але вернемся ў клуб, да П’ера Бязухава нашага. Якое няўдалае параўнанне!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x