Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што значыць гэты запіс? Значыць, калі ўдумацца, самую простую, жудасную сваім непазбежным поступам, смерць — і больш нічога. Калі б я тады запісаў: «Выйшла маё першае апавяданне, і снег іскрыцца, — пайду нап’юся, ці зарэжу каго-небудзь», — я мог бы цяпер выць і біцца галавою аб сцяну турэмнай камеры. Але я пражыў той дзень, выпіў яго да дна — як і я цяперашні, калі б вярнуўся ў тыя свае 25, пражыў бы таксама.

Гэта значыць: я і тады ўпустую сябе не траціў, разумеў, цаніў жыццё. Калі б зараз з’явіўся чараўнік і перанёс мяне ў той час, я нічога б не паправіў, мне не было б чаго змяняць.

Любіў жыццё, цаніў, піў маленькімі глыткамі… Пакуль яно не ўзяло ды не прайшло!

* * *

Ніколі не верыў і не веру цяпер у гаданні, прыкметы, у ведзьмароў, экстрасенсаў, не снілася ніколі двух аднолькавых сноў, не было за ўсё жыццё ніводнага шчаслівага супадзення, збегу абставін, у якім можна было б западозрыць умяшанне «Некага» ці нечага. Але вось учора пісаў пра летаргічны сон, а сёння знайшоў нешта падобнае ў дзённіку, ужо не выдуманае.

30 гадоў: «Сніцца, што мне 60, я стары дзед, з барадою, ляжу ў ложку, вакол людзі, і я ведаю, што даўно ляжу і ўжо час паміраць, — а я нічога не магу зразумець: як я дакаціўся да гэтага?! Як жыў, што рабіў? Сілюся нешта сказаць, а вусны ледзь варушацца, хачу ўстаць — не слухаюцца ногі… I раптам — прачынанне, радасць, ад якой захлынаешся. Жывы, здаровы, і столькі гадоў наперадзе!»

I вось сон паўтарыўся, толькі на яве. Калі мяне вязлі ў бальніцу: ноч, залева, бура, патокі вады, па дарозе скрозь стаяць машыны і «хуткая» не едзе, а плыве, абганяючы іх… I раптам час спыніўся і ўспомніўся той даўні сон. I так ясна стала: ну, хай гэтым разам не памру — усё ж бальніца, неяк адкачаюць, — але праз месяц, год, 5, 10 гадоў усё будзе тое ж самае: так сама будзе паўзці ўночы «хуткая», і я — такі ж самы! — буду глядзець у акно і адчуваць тое ж самае, што і цяпер, яшчэ горшае, бо ўжо буду ведаць, што гэтая дарога да бальніцы — мая апошняя дарога.

I як бы тады ні сіліўся, ужо не прачнуцца маладым.

Урач сказаў, што гэта звычайны пасляінфарктавы шок. Ён можа цягнуцца ад некалькіх дзён да некалькіх гадоў. Гэты шок можа зацягнуцца ад таго, сказаў урач, што прыступ здарыўся нечакана, я не быў да яго падрыхтаваны: ніколі раней на сэрца не скардзіўся, увогуле рэдка хварэў, усе аналізы, кардыяграмы былі ў норме.

«Здарылася нечакана» — так, але яшчэ ўчора, у каторы раз пераглядаючы свае запіскі, стараючыся разабраць хоць нешта ў радках ці між радкоў, зрабіў раптам цэлае для сябе адкрыццё. Дзіўна, як не бачыў гэтага раней!

Адзін з першых запісаў — 22 гады: «У паліклініцы. Камісія. Мы шумна перагаворваемся, штурхаемся, рагочам. Жанчына-ўрач, здзіўлена: «Чаго яны?» Другая, спакойна: «Баяцца».

23 гады: «Лета, якога раней так чакаў. Чым далей ад дзяцінства, тым больш чалавек траціць нешта такое важнае, што не выказаць ніякімі словамі. Да нейкага перыяду (рознага ва ўсіх) чалавек чакае ад будучыні толькі светлага, ён нібы падымаецца; пасля гэтага перыяду чакае толькі горшага і апускаецца».

24: «Тэма: малады настаўнік утапіўся ў канцы мая. Лінейка. Дырэктар выступіў і сэнс выступлення звёў да таго, што не трэба купацца…»

I далей, і далей — і ўсё паліклінікі, бальніцы, смерці… І гэта малады чалавек, студэнт, жыве ў вялікім горадзе, вакол столькі дзяўчат…

25, 26, 27 гадоў — скончыў універсітэт, гуляў з дзяўчынаю, працаваў, пісаў, друкаваўся, — а запісы тыя ж — пра бальніцы і хворых… Акуратна, часта іншым колерам чарнілаў, прастаўлена дата над кожным запісам.

28, 29, 30 — ажаніўся, нарадзілася Алеся, атрымалі кватэру, выйшла першая кніжка, перайшоў на працу ў выдавецтва — і што ж? Пра ўсё гэта адным штрышком, як пра нешта другаснае. Затое цэлыя абзацы, старонкі ідуць пад апісанні пораў года:

«Скончылася зіма…»

«Заўтра — першы дзень восені…»

«Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу, — згінуў сьнег з сырой зямлі! (Якуб Колас)…»

Усе назвы месяцаў узяты ў рамкі. Новы год абводзіцца сінім, зялёным, а тады яшчэ і чырвоным чарнілам. Але пры такой пунктуальнасці — ані згадкі пра дні нараджэння.

31 год. Даты, дні, месяцы перастаюць прастаўляцца зусім, старонкі запоўнены мноствам нейкіх літаратурных планаў, з якіх ніводзін не быў рэалізаваны…

Урэшце пасля 32 гадоў запісы робяцца з перапынкамі ў месяц, год, і тычацца выключна літаратуры: тэмы, героі, дзе што друкавалася, дзе будзе друкавацца.

* * *

У 32 гады памёр мой бацька. Ад сэрца. Я зусім не помню яго, помню трохі пахаванне: зіма, страшная завіруха, труну вязуць коні, на санях, мы з братам сядзім у перадку і плачам, напужаныя свістам ветру і снегу і галашэннем людзей, што ідуць за санямі. Матка не шкадавала яго, расказвала, што «піў, біўся, баяўся смерці, аж пішчаў, усё цягаўся па паліклініках, але граматны быў, любіў пісаць у Маскву нейкія пісьмы, каб на аперацыю паклалі…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x