Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, гэта магло адбіцца ў малой галаве: у 2–3 гады даведацца, што смерць страшная штука, ад якой можна пішчаць, што яна прыходзіць пасля 30 гадоў, што для таго, каб яе адцягнуць, трэба быць гатоваму хадзіць па паліклініках, бальніцах, пажадана быць «граматным», каб пры выпадку напісаць у Маскву наконт аперацыі… Сапраўды — цалкам можа быць, я чакаў і адначасова баяўся гэтай лічбы — 32 — як агню.

З патаемнай, падсвядомай радасцю рука абводзіла чырвоным ці зялёным чарнілам назву месяца: вось, дзякуй Богу, і снежань прайшоў — а я жыву, і быццам нічога, здаровы. А вось цэлы Новы год — а я жыву… Дзень нараджэння — гэта ўжо непрыемнасць, гэта бліжэй да 32-х, — лепш не заўважыць, прапусціць…

I каля самых 32-х, на «перавале» — спроба падмануць нешта ці Некага, нагрузіць сябе планамі: ну, не будзеш жа паміраць, не зрабіўшы яшчэ столькі ўсяго!..

Характэрны запіс, зроблены адразу ж пасля «перавалу» 32-х:

«Чалавекам у жыцці рухае толькі ірацыянальнае, інстынкт, «выпирающая сила жизни». Наколькі моцнае ў чалавеку гэтае ірацыянальнае, няўлоўнае, настолькі доўга, здарова, прадукцыйна ён і пражыве. Бо калі ёсць здароўе і душэўны спакой, тады праясняецца і ўсё іншае: навошта жыць, для чаго пісаць, і як паміраць, і нашто паміраць.

Не выясненне гэтых пытанняў дае душэўны спакой, а наадварот.

Таму што высвятленне пытанняў Жыцця і Смерці можа памагчы толькі тады, калі на пару гадзін застаешся ў адзіноце ў чатырох сценах. Але вакол — жыццё, і ў сутках — 24 гадзіны.

Можа, у кагосьці інакш, а ў мяне так. Я даражу сваім душэўным спакоем і баюся і не хачу, каб што б там ні было (у тым ліку і вера ў Бога, якая вымагае дзеянняў) парушала гэты спакой».

Карацей, «у здаровым целе здаровы дух». Так я амаль трыццаць гадоў пасля гэтага запісу і жыў, і, можа, правільна жыў… пакуль было здаровае цела.

* * *

Лекі, якія хоць раз памаглі, запамінаеш, любіш іх, стараешся ашчаджаць, беражэш на крайні выпадак. А што мне (ва ўсялякім разе я так палічыў) памагло? Загружванне ў крытычны момант сябе працаю. А праца мая — заняткі літаратураю, выдумванне мастацкіх твораў. Літаратура памагла мне.

Яшчэ пераглядаючы сваю першую невялічкую кніжку, перачытваючы адну-адзіную дзяжурную рэцэнзію на яе, я з горыччу вымушаны быў прызнацца: мне ў літаратуры мала дадзена. Параўноўваючы, супастаўляючы сваё з чужыя, я бачыў, што чужыя апавяданні неяк іскрыліся, дыхалі, аўтары не баяліся нязграбнасцей, паўтораў, адступленняў, неабавязковых, на маю думку, дыялогаў кшталту «Га?», ды «Ну?», ды «Вось як!», шчодра, па цэлых старонках апісвалі прыроду, не звязаную з адчуваннямі герояў, не рабілі ў канцоўках ніякіх абагульненняў, — але ў цэлым, калі чытаць іх, не думаючы пра тэхніку, гэта былі жывыя творы жывых людзей…

Але ў мяне былі і свае плюсы. Для маіх больш таленавітых сучаснікаў літаратура была — ва ўсялякім разе, напачатку — проста заняткам, хобі, а для мяне — лекамі, самім жыццём. Я, як тая жаба, кінутая ў смятану, вымушаны быў валтузіцца і таптацца, каб збіць цупкае масла і не патоняць. Я мог перапісваць аповесць ці апавяданне па чатырнаццаць разоў і, камбінуючы, шляхам спробаў і памылак, чыста матэматычна дабіваўся таго ж, чаго іншыя дабіваліся на адным дыханні, у хвіліны натхнення.

Вышэй згадваў, што ніводзін з планаў, запісаных перад чаканнем 32 гадоў, не быў рэалізаваны, — гэта няпраўда. Сёе-тое рэалізавалася, але як? Я абдумваў усё халоднай галавою, вывяраў кожны сказ, дабіваўся, каб у абзацы не было двух аднолькавых слоў, — але не ведаў натхнення, ні разу не было, каб старонкі з-пад рукі ляцелі…

Апавяданні, як сталі казаць, пачалі атрымлівацца «густыя», з ідэалагічнага і граматычнага боку вывераныя; апошняе — уменне пісаць без граматычных памылак, — відаць, найбольш і паслужыла таму, што мяне ў хуткім часе запрасілі на працу ў выдавецтва рэдактарам.

У параўнанні з газетнай рэдакцыяй тут быў проста рай. Самае галоўнае, усталяваўся рэжым. Раніцай — слабая кава, прагулка па блізкім лесапарку, аўтобус у цэнтр на працу, у выдавецтве — размовы, анекдоцікі, сустрэчы з аўтарамі, рэдагаванне чужога, увечары, дома, адна-дзве гадзіны матэматыкі-творчасці перад сном. Заўсёды перад сном, ніколі не больш двух старонак. Выхадныя, святы, асабліва адпачынкі — непажаданасць, бо гэта ж трэба думаць, для чаго жыву, ды нашто пішу, ды падбіваць «бабкі» — чаго ў жыцці дасягнуў у параўнанні з іншымі…

Сябры здзіўляліся, чаму я так марудна і мала пішу, калі ёсць такія магчымасці друкавацца. I сапраўды, у год я друкаваў адно апавяданне, рэдка два. За трыццаць гадоў ледзь набралася 10 аркушаў «Выбранага».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x