Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мне здаецца, Жанка падпольна прымае, — сказала яна ў трубку. — З журналістамі звязалася…

— А, ну добра, — адказалі ёй. — Прыязджай сама.

Пачуўшы званок, Жана выйшла ў пярэднюю рашучая, настроеная на злосць і рэзкасць, але, убачыўшы рашучы Васілёў твар, моцна сцятыя вусны, угледзеўшы ў яго вачах тую самую пажадлівасць, якая не магла ёй не падабацца, супакоілася: «Прытыраны, несумненна!»

— Дай, — адразу ж працягнула руку, забрала пакунак, вярнулася ў пакой.

Нямецкая машынка пішчала, як рацыя. Даляраў было многа, яны былі сапраўдныя. Што за чорт? Добра, галоўнае, пакуль яны ў маіх руках, а там я ўжо змагу разабрацца… Ну ж і прыдурак. Хай — на, калі так хочаш.

Яна выйшла да Васіля ласкавая, марудлівая, паманіла пальцам у пакой:

— Ну, распранай мяне, — і абняла за галаву, калі ён апусціўся на калені перад ёю…

Менш чым праз гадзіну Васіль выходзіў ад Жаны хістаючыся.

«Лёгкі, пусты і нікому не патрэбны»

Што гэта было?! I чаму было?! Ён плюнуў, пастукаў сябе па галаве, якая адразу ж адазвалася цягучым пахмельным болем.

«Чортавая творчая асоба! Ні гадзінніка, ні даляраў…» Каб хоць трохі супакоіцца, пачаў хадзіць узад-уперад каля свайго пад’езда, не зважаючы на моцны вецер і пакуль рэдкія, але буйныя кроплі дажджу, — хадзіў і думаў: «А-а, як прыйшло — так і пайшло. А лепш было б, калі б гэтыя грошы сапраўды аказаліся нячыстыя, калі б мне іх падкінулі?»

Успомніў Вавенарга — «Ніколі ў маладыя гады не будзь сквапным, ні ў якіх памерах — шчодрасць твая акупіцца табе тройчы!»

Зрэшты, даляраў усё роўна было шкада, як шкада было і загубленага яшчэ аднога дня. Без падоранага гадзінніка, без грошай, на працу не пайшоў… I пацягнула раптам Васіля, як толькі можа цягнуць стомленага пасля працы чалавека ў лазню, каб хутчэй змыць, адпарыць з сябе бруд, — так і яго пацягнула да Стэльмахаў, у траурную цішыню пакояў, пасядзець у паўзмроку з Мілаю, убачыць, як заіскрацца яе вочы, патрымаць яе далонь у сваёй…

Калі паўпусты тралейбус разам з Васілём не проста ехаў, а імчаўся разам у напрамку Паўднёвага Захаду, дождж пляжыў ужо ваўсю; і пад стук цяжкіх кропляў аб вокны ў Васілёвай галаве адбівалася кожнае слова, з усімі непаўторнымі «песняроўскімі» інтанацыямі:

«Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт?..»

XII

У адрозненне ад Вінярскага і Васіля, якія не ведалі, як распарадзіцца сваім нечаканым багаццем, перад Жанаю такога пытання не стаяла. Гэта былі яегрошы, яна іх не ўкрала, не знайшла, а сумленна, як магла і ўмела, зарабіла.

Жана даўно і добра ведала Вінярскага — вучылася з ім у адной школе, была ўсяго на год маладзейшая, — ведала яго думкі, чым ён жыве; і цяпер, не паспелі зачыніцца дзверы за ненармальным журналістам, яна яшчэ раз пералічыла даляры і, машынальна пералічваючы, ужо прыкідвала свой план. Грошай было больш чым дастаткова, трохі знойдзецца ў яе, столькі ж, калі не больш— яна добра ведала — будзе ў Вінярскага. Аб’яд-наць — і атрымаецца някепскі капітал…

Яна паклала даляры ў пакет, села на падлогу каля секцыі, дзе быў тэлефон, перад люстэркам, у якім уся адбівалася, і набрала знаёмы нумар; набіраючы, адразу ж падрыхтавалася пакласці трубку, калі адкажа Яўгенава маці. Але, на яе шчасце, на гэты раз азваўся сам Вінярскі.

— Прывітанне, я хачу зайсці да цябе. Ты адзін?

— Адзін. Але… я выходжу, мне сёння на дзяжурства ў ноч…

— Дзяжурства адмяняецца! — засмяялася Жана. — Усё, чакай… Ідзе дождж? Чаго так цёмна?

— Ідзе, вялікі, парасон вазьмі…

Жана нейкі час глядзела на свой размыты прыцемкамі адбітак у люстэрку секцыі. Вось і ўсё… Няўжо ўсё?! Няўжо ўсё канчаецца і хутка пачнецца зусім іншае, новае, светлае і радаснае жыццё, пра якое можна толькі марыць?.. Ведаючы прагнасць Вінярскага да грошай, можна не сумнявацца — ён адразу ж прыме яе прапанову. Прапанова будзе такая: каб ён з ёю ажаніўся. I тады — можна з’язджаць разам за мяжу, як ён таго заўсёды хацеў, можна жыць і тут — на шырокую нагу…

Не было аніякай боязі пераходу да гэтага «новага жыцця», да новых умоў, але Жана прыслухоўвалася да сябе, да сваіх адчуванняў і раптам са здзіўленнем зразумела, што ёсць маленечкая прычына, якая стрымлівае яе, і яна, замест таго каб ляцець цяпер да Вінярскага, сядзіць перад люстэркам і ўсё нечага марудзіць. Гэтай маленечкай прычынай было шкадаванне, што ёй давядзецца назаўсёды развітацца… са сваім заняткам.

Жана не лічыла свой занятак нечым заганным. Калі яна думала пра сябе, дык думала так, як было выведзена ў шматлікіх фільмах і кнігах пачатку перабудовы: яна — бедная ахвяра, безабаронная, якую Бог узнагародзіў прыгажосцю, розумам і пусціў у свет, каб быць нечай жонкаю, маці, любіць мужа, нараджаць дзяцей, але якую ўласная слабая натура і сацыяльныя абставіны вымусілі прадаваць душу і цела, зацягнулі ў вір, і няма каму яе з гэтага віру выцягнуць, і самахоць выбрацца немагчыма…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x