Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На раніцу пасля пахавання Стэльмаха і п’янкі ў кавярні Васіль ачомаўся, як ад штуршка, яшчэ ў прыцемках. Не было шасці, маўчала ўключанае радыё на кухні. І першае, што ён адчуў, быў боль галавы — знаёмы, невыносна-нудны; і разам з гэтым болем закруцілася ў галаве з рэальнай, каляровай, выпуклай яснасцю ўсё адразу: абяцанне Міле быць разам з ёю ў гэтыя дні, яго бесталковая мітусня на могілках, як потым пацягнуў гэтага хірурга ў кавярню, як там балбатаў і піў, піў, бы гарэлкі ў вочы не бачыў… I гэта замест таго, каб пасядзець ціхенька з людзьмі на памінках, суцешыць Мілу!..

Ён застагнаў уголас, зашыўся галавой пад падушку, паспрабаваў перабіць уяўленні ўчарашняга дня. Лепш уяўляць зіму, сіні лёд, чырвонае неба на захадзе, шоргат канькоў, стук шайбы аб клюшку, прыцэльны пас праз усё лёдавае поле — і шайба ляціць роўна, чуць падскокваючы на трэшчынках… Не, лепш хай лета, цупкі выган, Васіль — лёгкі, малады, шчаслівы, у белай майцы з 11 нумарам — прабягае з мячом па самым краі поля, падае, але мяч так цудоўна кладзецца на нагу, і ён паспявае зрабіць апошні, прыцэльны, салодка-жаданы пас — паміж двух абаронцаў, туды, на пустое месца перад самымі варотамі…

«Гадзіннік прапіў! — раптам успомнілася. — Японскі, падарунак Мілы…»

Ах, каб хоць так не муціла, каб хоць галава не раскалвалася! Каб хоць трохі зменшыліся фізічныя пакуты, а з душэўнымі ён бы тады як-небудзь разабраўся… А так — вось як цяпер жыць, падымацца, ісці на працу — на што ён такі варты?!

Няўжо гэта цяпер ён — той самы белагаловы ціхмяны хлопчык, які колісь трымаўся за руку маці, які любіў хадзіць у грыбы, у школе на кожнае пытанне цягнуў угару руку, умеў лавіць любую рыбу ў любой вадзе, зімою марыў, як добра было б цяпер у лёгкіх кедах на зялёнай траўцы падбіваць тугі паслухмяны мяч, а летам — як добра было б апынуцца ў зімовым заснежаным лесе, на лыжным следзе… І яшчэ шмат-шмат чаго іншага. I ён быў такім, любіў усё гэта, аказваецца, толькі для таго, каб раптам апынуцца на кватэры ў чужых людзей, на мулкім, вузкім ложку, з якога спаўзла на падлогу коўдра, прасціна скруцілася ў жгут і муляла бок, — апынуцца няшчасным, хворым, хаваць галаву пад збітую ў камень падушку…

Васіль — у каторы раз пасля такіх прачынанняў! — захацеў падмануць сябе, паспрабаваў марыць, як ён сёння ж звольніцца з працы, кіне тут усё, і Мілу, сяброў, паедзе ў вёску, у сваю хату, да маці, стане памагаць ёй, кіне піць… Гэта быў апошні сродак уратавацца ад пахмельнага раздзірання, і колькі разоў ужо гэты сродак яго выручаў!.. Здаралася, ён сапраўды не йшоў на працу, ехаў на вакзал, купляў білет (які потым здаваў назад); але часцей не даходзіла нават да білета — пакуль стаяў у чарзе, паступова «перахворваў», галава яснела, новыя думкі і пачуцці спачатку нясмела, а потым усё больш настойліва пачыналі даказваць яму, што нікуды не трэба ехаць, што маці сама не будзе рада яго вяртанню, што ў вёсцы ён элементарна не знойдзе нават капеечнай працы і яму не будзе за што купіць пачак цыгарэт — атрымаецца, ён прыедзе, каб сесці матцы на шыю.

Добра ведаючы, што планы пра ад’езд у вёску самападман, Васіль на гэты раз вырашыў цвёрда: «Сёння я зраблю гэта — як бы мне ні станавілася лягчэй!.» Ён падняўся, сціснуўшы зубы, пасядзеў на ложку, пачакаў, пакуль перастане кружыцца галава і ад сэрца не адступіць млоснасць; не засцілаючы ложка, не хочучы нават глядзець на яго, апрануў свой учарашні касцюм, які ў Васіля быў усяго адзін больш-менш прыстойны, і выйшаў на двор, стаў каля пад’езда. Шэры, пахмурны ранні ранак… Людзей амаль няма. Каля бака для смецця варона наскоквае на голуба, адганяе, вось вылез з-за бака блудны кот з нейкай кішкай у зубах, пачаў есці… Голуб з варонаю адышліся, пачціва пазіраюць…

Васіля ледзь не зблажыла. Ён хуценька выбраўся з двароў, да кальца, і пайшоў у цэнтр, да чыгуначнага вакзала — тралейбусам ехаць пабаяўся, каб не стала кепска. Тут, на вуліцы, на ранішнім паветры, галава разбалелася люта — так, што ён ужо ні пра што не марыў, не думаў, а проста бег і бег уперад, нібы хтосьці гнаў яго, штурхаючы ў карак. Апамятаўся ён аж каля «чырвонага дома» на Танкавай, спыніўся, ляпнуў па кішэнях — а грошы?! Куды, у якую вёску ён сабраўся ехаць, калі ў яго няма нават на білет! Гадзіннік, дарагі, японскі, падарунак Мілы на дзень нараджэння, ён аддаў учора за чыста сімвалічную плату — два вечары яго павінны паіць бясплатна. Чортаў дурань! Творчая натура праклятая! Захацеў пакрасавацца перад Вінярскім!..

Ад гэтай раптоўнай злосці Васілю захацелася есці. Гэта быў добры сімптом. Няўжо, дзякуй Богу, і на гэты раз усё скончыцца? Ён перайшоў вуліцу, сеў у тралейбус, прыехаў назад; дома адразу ж кінуўся на кухню, паставіў на пліту чайнік, дастаў з халадзільніка (халадзільнік таксама быў чужы, гаспадарскі, і за карыстанне ім Васіль плаціў яшчэ, асобна) кубік сухога курынага булёну, у алюмініевым кубку зварыў яйка, накрышыў яго разам з цыбулінай у глыбокую міску, заліў кіпнем з чайніка і, заядаючы сухім батонам, апякаючы язык і горла, выхлебтаў усё гэта за лічаныя хвіліны — вострае, гарачае. Пот прабіў з галавы да ног. Зрабіў моцнай гарбаты, закурыў. Паступова ў галаве ўсё змякчалася, разгладжвалася… Нічога страшнага — жыць можна! Вунь, у акне, дзед паўзе ў магазін, ледзь ногі пасоўвае — з якой радасцю ён памяняўся б са мною здароўем! А мне — толькі дваццаць тры. Дзяўчына цудоўная любіць мяне. Сябры любяць. У часопісах друкуюся…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x