Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён пайшоў у пакой, каб хоць не заслаць, а трохі прыкінуць зверху коўдраю ложак, і тут раптам убачыў на чамаданах, якія служылі яму шафай, — распранаючыся, ён кідаў на іх адзенне — пакунак. Ён узяў, пачаў развязваць капронавыя ніткі, што крыжам апярэзвалі пакет, і пакуль развязваў, разгортваў шчыльную паперу, нешта цьмяна варушылася ў памяці… Ці то Вінярскі яму нешта перадаваў, ці то Сымон у кафэ, ці то ён выпадкова забраў гэты пакунак з таксоўкі… Заварушылася, ды так і не акрэслілася, не ўспомнілася. Разгарнуўшы паперу, у якой аказаўся цэлафанавы мяшэчак, Васіль зрабіў нязграбны рух, мяшэчак раскрыўся — і на падлогу ўпалі пачкі даляраў — па пяць, дзесяць, сто купюраў…

У Васіля закружылася і без таго ўсё яшчэ слабая галава. Ён сеў на падлогу. Не, гэта не сніцца. Вось ён, Васіль, вось ложак, там кнігі, тут чамаданы, вось даляры. Ён ускочыў, пабег, невядома чаму, на кухню, паглядзеў у акно. Вярнуўся ў пакой — грошы ляжалі, як і ляжалі. Сабраў іх, склаў у мяшэчак, прынёс на кухню, кінуў на стол, прысеў, паспрабаваў разважаць цвяроза.

Спачатку, вядома, горшае. Ясна, што грошы не яго. Ніхто яму іх даць не мог. Дапусцім, гэта пакунак Вінярскага, забыты ім у таксоўцы, а ён, Васіль, выпадкова, чыста машынальна, прыбраў яго сабе. Тады трэба чакаць Вінярскага — тым больш ён недзе таксама ў Вяснянцы жыве і павінен лёгка ўспомніць дом, да якога ўчора падвезла іх таксоўка. У крайнім выпадку па даведцы вызначыць рэдакцыі і патэлефануе Васілю на працу. Можа, ужо звоніць…

Калі гэта пакунак таксіста — тое самае. Трэба чакаць таксіста, гэты ўжо дакладна будзе ведаць дом. Праўда, ні Вінярскі, ні таксіст не ведаюць нумара кватэры, але, калі захочуць вярнуць такіягрошы, абзвоняць кожную, знізу даверху…

Калі ж ён прыхапіў даляры ў кавярні— там яго ведаюць усе. Тады тым больш не трэба чакаць, пакуль там спахопяцца, а самаму спытаць, што ў іх прапала. Інакш падумаюць, чаго добрага, што ён гэты пакунак украў.

Гэта — горшае. Цяпер — лепшае. А калі дапусціць, што грошы… нічые? Што яны — «нячыстыя»? Што іх не будуць шукаць, каб не «засвяціцца»? Хіба не бывае так? Дык тады што, атрымліваецца, што даляры гэтыя яго, Васіля. I што з імі можна рабіць?

— Ды што хочаш! — уголас адказаў сабе Васіль.

Можна купіць кватэру, каб не залежаць ад Стэльмахаў. Можна машыну. Піць, гуляць — але на гэта доўга здароўя не хопіць… Паездзіць па замежжы? Гэта можна…

Успомнілася сённяшняя раніца, планы пра ад’езд у вёску, маці… Вось! Памажы маці! Купі ёй у горадзе кватэру, пакладзі ў бальніцу — прыстойную — на абследаванне, звазі на курорт… Гэта можна. Можна, але ці трэба?.. Ці зможа матка без зямлі, без працы?.. Ну, адарве ён яе ад гаспадаркі, свайго агародчыка, дзе кожная жменя зямлі перабрана, перасыпана між пальцаў, павязе купацца хоць у залаты басейн — і што? Ды яна праз некалькі дзён змарнее, засохне, захварэе яшчэ больш! Хіба не забірала яе да сябе ў Гомель, у сваю вялізную кватэру, старэйшая Васілёва сястра? — маці і слухаць не захацела. Пакуль Васіль вучыўся, а цяпер і працаваў у Мінску, яна нават ні разу не выбралася да яго прыехаць — не было на каго пакінуць гаспадарку.

Нічога: былі б грошы, а што з імі рабіць — прыдумаецца. Праз колькі.часу Васіль выйшаў на двор, дзе каля самага пад’езда быў таксафон, пазваніў у «Мутнае вока», папрасіў, каб паклікалі бармэна.

— Слухай, учора ў вас нічога не прападала?

— Здаецца, не. Пачакай, я спытаюся, — паклаў трубку, хутка вярнуўся. — Не, нічога. А што? Калі ты шукаеш свой гадзіннік, можаш не шукаць — яго ўжо ў нас няма. Яшчэ адзін вечар буду паіць цябе бясплатна.

— Ну і ўсё! — сказаў Васіль, націснуў на рычажок і набраў нумар рэдакцыі. — Як вы там? Шукалі мяне?

— Не, ніхто, — адказаў сябар.

— А якая зараз гадзіна?

— Дванаццаць хутка.

Васіль падняўся ў кватэру, сеў зноў на кухні, задумаўся. «Згубіўшы такія грошы, сапраўдны нармальныгаспадар іх апамятаўся б у шэсць-сем гадзін раніцы і да гэтага часу перавярнуў бы дагары нагамі паў-Мінска». Адно з двух: ці гэтыя даляры сапраўды, як ён і думаў нядаўна, баяцца шукаць, ці… Ці яму іх падкінулі.

I вельмі проста. Забілі чалавека, падчысцілі ўсё, што можна. Частку даляраў падкінулі яму, Васілю. Цяпер застаецца толькі патэлефанаваць у міліцыю, назваць яго адрас, прыедуць, закруцяць рукі — і даказвай, што ты быў учора на пахаванні, потым п’янстваваў на вачах дзесяткаў людзей…

Ён страсянуўся — ды што за глупства?! У яго жалезнае алібі! I потым: як яму маглі падкінуць, калі ён прынёс гэты пакунак у сваіх руках? Ён помніць, як нёс яго пад пахаю па прыступках…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x