Андрэй Федарэнка - Ланцуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ланцуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ланцуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ланцуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.

Ланцуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ланцуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Любячы свой занятак і не лічачы яго заганным, Жана і не здагадвалася, што на самай справе яна была проста ненармальная, што гэта пра такіх, як яна, амаль сто гадоў назад было сказана: «Судовая і псіхіатрыяная медыцына даўно ведае і гэты (анёлападобы) тып сярод прыроджаных прастытутак».

Час ішоў, а яна па-ранейшаму сядзела на падлозе, глядзела ў люстэрка, думала… Ёй ужо 27, рана ці позна трэба будзе мяняць жыццё, колькі яна яшчэ зможа пратрымацца?.. Пры такой канкурэнцыі… Поўна маладых, школьніц, студэнтак, якія прадаюцца за бясцэнак… Яе, як дарагую валютную прафесіяналку, пакуль яшчэ трымаюць, знаходзяць кліентаў, але ўсё гэта да пары да часу… Яшчэ год-два — і каму яна будзе трэба, хто з ёю будзе цацкацца? Вядома, Вінярскаму яна не пара, нават і цяпер, калі яна яшчэ даволі маладая і прыгожая, ён можа знайсці і маладзейшую і, галоўнае, «чыстую», — але прагнасць яго да грошай павінна ўсё перамагчы. Усё, няма чаго думаць!

Выйшла на кухню, каб зачыніць фортку, — на кухні было яшчэ цямней, чым у зале, дождж сек па шыбах і барабаніў аб падаконнік; зачыніла — і раптам так жыва ўявіўся сонечны дзень, як сіняе мора зліваецца з белым небам, высокія, зялёныя кашлатыя пальмы паўз бераг, за пальмамі — зараснікі стройнага маладога бамбуку, парус у моры, дэльтаплан у небе… Да таго гэта было здорава, што яна аж уздрыгнула ад захаплення, да яе не адразу, а паступова толькі пачынала даходзіць — як жа ёй нечакана-негадана пашэнціла!..

Пакуль дабегла да Яўгенавага дома, касы дождж, што налятаў разам з парывамі ветру, вымачыў яе ўсю, не памог і парасон. У пярэдняй Вінярскі зняў з яе мокры пухавік, раскрыты парасон панёс сушыцца на кухню. Жана затрымалася перад люстрам, раскідала па ілбе мокрыя валасы, знарок не стала прычэсвацца — так ёй было больш да твару. Успомніла раптам журналіста, падумала — лухта ўсё, я сімпатычная, маладая і жаданая мужчынам, — і яшчэ больш радасна зрабілася. Скінула туфелькі, прашмыгнула ва ўтульны Яўгенаў пакой, дзе на часопісным століку свяцілася зялёная лямпа, упала ў крэсла, трымаючы на каленях пакет з грашыма.

Вінярскі зайшоў, сеў насупраць, сказаў, не гледзячы на яе:

— Ты пахарашэла. Што так вочкі гараць?

За гэты тыдзень, пакуль яны не бачыліся, сам Вінярскі пахудзеў, адпусціў тонкія вусікі, нешта азіяцкае з’явілася ў твары — чарнявы, з касічкаю, з вусамі… Але вочы былі нейкія іншыя, чым да якіх прывыкла Жана, нешта разгубленае, нават добрае было ў іх. Такім ён падабаўся ёй яшчэ больш. «Няўжо хутка ён стане маім мужам?» — падумала яна і зноў, як у сябе на кухні, уздрыгнула ад захаплення.

— Ты не хочаш даць мне кавы ці чаго-небудзь?

— Магу, але я, праўда, спяшаюся… Вось, куры, калі хочаш, — ён пасунуў да яе цыгарэты і попелку.

— Можаш не спяшацца, — Жана ўзяла запальнічку, курыць не стала, пакуль гаварыла, проста гулялася з ёю. — Паслухай, Жэня… Я не буду цягнуць ката за хвост. Я прыйшла сказаць, што… Карацей, у мяне з’явіліся грошы. Шмат! — не вытрымала такога тону, засмяялася, прыўзнялася і пацалавала Вінярскага ў лоб. — Давай пажэнімся?

— Пачакай… — Вінярскі адвёў яе руку, пацёр лоб. — Што за грошы?

— Якая розніца? Жэня, гэта шанс! Дакладзеш свае, хочаш — паедзем за мяжу, не — застанемся ў Мінску, купім кватэру, машыну, дом за горадам — усе ахнуць!.. Мы маладыя, здаровыя, ты — таленавіты доктар, нідзе не прападзём! Я буду табе добрай жонкаю, нараджу табе дзіця…

Вінярскі ўсё паціраў лоб.

— Жана, пачакай, дай мне падумаць, разабрацца, — сказаў ён урэшце.

— Што думаць?! Што тут разбірацца?

— Многае змянілася за гэты час… Мне трэба супакоіцца… Я не ведаю пакуль, на якім я свеце…

Жана ўважліва глянула на яго, зняла з пляча руку. Гэтая яго ламаніна была для яе поўнай нечаканасцю. Не, так проста нельга выпускаць яго з рук! Толькі з-за нейкіх дурных яго капрызаў яна павінна развітвацца з усімі сваімі надзеямі, з морам, дэльтапланам у белым небе, з лёгкім, бесклапотным жыццём багатай замужняй дамы?

— Я табе не падыходжу? — спытала яна. — Калі б мне было не дваццаць сем, а сямнаццаць?

— Глупства… Не кажы так, не люблю.

— Ах, не любіш? Такую? А хто мяне зрабіў такой? Успомні сёмы клас, вось гэты пакой, гэты ложак!.. Успомніў?

Жана сама не ведала, што гаварыла. Вінярскі не быў у яе першы, проста ёй заўсёды хацелася, каб так было, і яна выдумала для сябе гэтую легенду, што ён — галоўны віноўнік яе падзення, выдумала і сама ў гэта верыла.

Зрэшты, Вінярскі не запярэчыў, сядзеў, прыгорбіўшыся. Жана прыпадняла яму за падбародак галаву, угледзелася ў вочы, папрасіла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ланцуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ланцуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ланцуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Ланцуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x