Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш чамусьці таварыша Грышука раздражняла слова “пампэрсы”. Выдумалі ж... І прамаўляюць так мярзотна, хоць ты плюйся цэлы дзень. З націскам на першае “а”, з гонарам такім лайдацкім, са смакам. Пампэрсы. Ім бы толькі, дармаедам, тарам-пам-пам. У вёсцы, адкуль таварыш Грышук родам, быў такі курдупель-прайдзісьвет, толькі бульбу красьці ўмеў ды на танцах скакаць, і ўсё прыпяваў, плюючыся: “Пам-пам-пам”. І, галоўнае, унучка туды ж – прывядзе малога, серуна гэтага, сядзе на кухні й завядзе, у вочы гледзячы: “Зараз дзядуля нам дасьць на п-а-а-мпэрсы...”. Фігу вам, а ня пампэрсы! На шакалядку дам, на боты малому дам, а на пампэрсы – ні за што. Сёньня яны сабе гэтыя пампэрсы, а заўтра, глядзіш, на блядкі пойдзе – хто з малым сядзець будзе? Ён, інвалід? Пампэрсы! Гора яны ня ведалі.

Што такое пампэрсы, таварыш Грышук уяўляў даволі прыблізна. Аднойчы наважыўся, спытаў у суседкі, жвавай шасьцідзесяцігадовай прыбіральшчыцы, калі яны выпадкова апынуліся адны каля пад’езду.

– Што? Пампэрсы? Ды нашто ж вам пампэрсы ў вашыя гады? – насьмешліва ўсклікнула яна, яшчэ больш упэўніўшы таварыша Грышука ў гнюснай, бескарыснай і потнай распуснасьці гідкага амэрыканскага тавару. Баючыся розгаласу, таварыш Грышук уцёк дахаты й болей да такіх сьлізкіх тэмаў не вяртаўся.

103.

Мы глядзім на іх, а яны ня бачаць нас. І музыка працягваецца. І кожны падобны да кагосьці – хаця б звонку. Як штатны мастак уплывовай заходняй газэціны на скандальным судзе, я сяджу трохі ўбаку ад уважлівага глядацкага кола і адчайна намагаюся ўвасобіць іхныя нібы толькі што выраслыя над чорнымі падвоччамі зрэнкі, іхны заціснуты ў кулаках ціхі кашаль, іхныя пахілыя сьпіны. Яны заўважаюць навокал так мала, быццам перад кожным – вузкі калідор. Віно сьцякае па іхных падбародзьдзях, і часам дрыжыць, хістаючы ўсё гэтае нагрувашчаньне непрасохлых пасьля барвовага дажджу ценяў, закансэрваванае паветра залі – гэта хтосьці нэрвова й бездапаможна скідвае з пляча палы ліст сумненьня.

Я малюю іх, не робячы аніводнага руху, фарбы ў маёй галаве кіпяць, і хто ведае, можа быць, мой сьціплы няўдзячны занятак калі-небудзь уратуе прысутных ад забыцьця. Мінус, падобны да яшчаркі, якую сонца ганяе па раскалённых камянях. Даражок, што нібыта ліхтар на носе сьпячага карабля. Кіроўца, кавалак мяса ў вакуумнай упакоўцы, які можна захоўваць – верце мне, верце! – бясконца, бясконца, бясконца!(усё ж тут мусіць стаяць кропка). Кармушкін, як дзьве геамэтрычныя фігуры, якія ўсё намагаюцца зьліцца. Маленькі лекар – да сьмерці засыпаная лісьцем лавачка ў восеньскім парку. І – выкінутая на мой бераг прылада невядомага прызначэньня.

104.

Так, так, як гэта завуць таго нямецкага мастака, аўтара цалкам рэалістычных гуашаў і акварэляў – на іх можна ўбачыць заклапочаных, занятых нейкай працай людзей, звычныя прадметы – вось толькі чым канкрэтна яны занятыя, што робяць, ня можа адказаць ніводзін наведнік выставы. Каля гэтых карцінаў трэба паводзіць сябе ціха – інакш здаецца, што замінаеш пэрсанажам. Такой мне заўжды падавалася І: уся як на далоні, еш, але неспасьцігальная, замок без ключа. Празь яе вочы, напэўна, штосэкунды шалёна праносіліся апаленыя статкі, пралясквалі войскі, прадзіраліся скрозь начное вецьце звар’яцелыя птушкі, і я пачуваўся непаўнацэнным, разумеючы, калі трымаў яе за рукі, што сам ня здольны кінуцца ў гэты апакаліптычны вадаспад. Набіраю код, калі трэба ламаць дзьверы.

Усё скончылася там, дзе й пачыналася – ля дзьвярэй, якія я, як высьветлілася, не замкнуў. Што пабачыў бы сусед, завітай ён па нядзельнай завядзёнцы ў маю сумную кватэру, убогі бярлог удаўца... Нявіннае боко-мару на ледзяным ложку, такім халодным, нібы ён ўляцеў у вакно перад самым нашым прыходам; нерухомую й выпрастаную, як мумія, І, якую я ўціскаў у люстра, прагнучы зрабіць яе сваім адбіткам; І на маіх руках у карагодзе сьценаў; хованкі ў вузкай і цеснай лазьніцы; яе галаву, якая зьвісала з края канапы, як пясочны гадзіньнік, напоўнены крывёй; ці, можа быць, асьцярожнае пасоўваньне па перадпакоі, упрытык са сьцяной – бы па тратуары запруджанай машынамі вуліцы... Цяпер я глядзеў на яе са зьдзіўленьнем, спрабуючы ўзгадаць, дзе ж бачыў раней гэтую жанчыну, антырэклямную, антытэлевізыйную, амаль антычны мармур, са скрадзенымі шарай гадзінай каштоўнымі часткамі, ушпіляную прышчыкамі, мікраскапічным шнарамі, марсіянскімі каналамі мутных венаў, лёгкай дробнай сеткай зморшчынак, імгненнымі ценямі, што перабягалі, нецярпліва выцягваючыся ўперад з-за недахопу хуткасьці, ад левай грудзі й саскоквалі са сьцягна ў бездань. Няўжо гэта яе целам я нішчыў толькі што павуціньне свайго ранейшага жыцьця? Яна паўляжала ў нагах у маіх плашчоў, ні чырвані, ні чарцяняці, чужы почарк відушчага вечару чакаў прачытаньня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x