Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Людзі, людзі... Мяне мала хвалюе, ці маюцца яны тут. Мне трэба, каб яны зьявіліся Там...

Ён махнуў рукой у вакно, потым цапнуў з-за галавы Даражка адрасную кнігу й таропка яе пагартаў.

– Там... На вуліцы Ўзорнай, 2. Мне гэта вельмі трэба. Дарэчы, вы ня ведаеце: кавярня пад назваю “Вавёрачка” у цэнтры гэтай вашай Нінэвіі ўсё яшчэ існуе? Вы не спалілі яе, часам, у імгненьне трыюмфу чалавеканенавісьніцтва? Не? Выдатна. Цяпер слухайце ўважліва...

Другі нахіліўся над ложкам, і Даражок адчуў, як ён пахне. Ніякай серы.

– Мяне завуць Назар Мінус, і я хачу прапанаваць вам адну справу.

ЧАСТКА ЧАЦЬВЕРТАЯ

Сьвіст

39.

У адну з цудоўных красавіцкіх раніц 199... году, калі зімовае паліто раптам становіцца занадта цяжкім, а думкі – лёгкімі й заганнымі, студэнтка журфаку Іра Агіеўская пачула сьвіст. Гэты сьвіст, відавочна, быў прызначаны выключна для яе, бо йшоў аднекуль знутры яе сьвядомасьці й гучаў толькі ў ейнай, не пазбаўленай, дарэчы, ачараваньня, галаве. Спачатку ён быў ненавязьлівы, ціхі, Ірына нават падумаць не магла, у які кашмар гэта неўзабаве ператворыцца. Ужо назаўтра, варта было Ірыне прачнуцца, сьвіст загучаў удвая мацней, а ўвечары ёй ужо здавалася, што нехта нябачны штосэкунды насьвіствае ёй у самае вуха. Не, гэта было ня тое непрыемнае гудзеньне, на якое часам пакутуюць людзі з-за капрызаў ціску; гэта было сапраўднае жывое насьвістваньне, у меру фальшывае, ня вельмі мілагучнае – да болю знаёмы матыўчык, нешта такое з грамадзка-карыснага дзяцінства, музычная фраза, якая бадзёра пачыналася, крыху запавольвалася, абрывалася й тут жа гучала зноў. На трэці дзень сьвісту Ірына ўжо моршчылася, у яе разломвалася галава, яна патэлефанавала ў “Газэту №13”, дзе праходзіла практыку, сказала, што блага пачуваецца й ня прыйдзе сёньня, і сьвіст набыў зласьлівую радасьць.

Назаўтра яна зноў не пайшла на практыку; у пэўныя моманты ёй здавалася, што сьвіст становіцца цішэй, і тады яна замест адпачынку, ненавідзячы сама сябе, таропка спрабавала ўспомніць усё-ткі: адкуль жа гэтая знаёмая мэлёдыя. Марна – катавальны матыўчык жадаў заставацца інкогніта.

– Ну, табе проста трэба разьвеяцца, – трос галавой загадчык маладзёжнага адзьдзелу “трынаццаткі” Мацьвей, да якога Ірына мела патаемную сымпатыю і якому прызналася неяк пра свае праблемы. – Схадзі ў кіно, ці, лепей, у тэатр... Ведаеш, колькі цяпер маленькіх тэатраў новых, авангардных у горадзе паадкрывалася! Сёньня? Не, сёньня я не магу... А заўтра мне пра тралейбуснае дэпо пісаць... Схадзі вось з Жэнечкам...

Бацькі Ірыны, малаадукаваныя й баязьлівыя людзі, якія вельмі ганарыліся, што дачка абрала сабе такі пачэсны шлях у жыцьці, палезьлі з роспытамі, аднак пра сьвіст не паверылі, сказалі: ну, да лекара давай. Рэч у тым, што Ірына ня так даўно пісала для “Газэты №13” вялікі матэрыял пра адну рэлігійную сэкту, “Марсавы сёстры” яна называлася, ці як, і нацягала дахаты іхнай літаратуры, а бацькам нічога не распавядала – яны й спалохаліся за дачку. Ачмурылі сэктанты, вось у дзіцяці й вочы чырвоныя.

Маці, праўда, патэлефанавала знаёмай лекарцы, і Ірына, якая ўжо й сама баялася ня менш за бацькоў, цэлы тыдзень езьдзіла на край сьвету, з трыма перасадкамі, абсьледвацца. Аднак дактары паціснулі плячыма: здаровая. На дзясяты дзень сьвіст, між тым, стаў ужо папросту невыносны, сьвідраваў мозг, плавіў розум; Ірына на сьценку лезла. Яна круглыя суткі бавіла ў навушніках, начыненых разнастайным хардкорам; сьвіст практычна не даваў спаць... толькі пад раніцу ёй удавалася пагрузіцца на гадзінку ў хісткае забыцьцё. Рукі трэсьліся, позірк ня мог зачапіцца ні за людзей, ні за прадметы, Ірына гатовая была ахвяраваць любой часткай цела за тое, каб сьвіст нарэшце зьнік або стаў прынамсі цішэй. Яна піла транквілізатары, гарэлку, снатворнае й прадукцыю кампаніі “Панацэн”, аднак сьвіст бязьлітасна працягваў выядаць Ірыну знутры. І вось тады, калі Ірына цьвёрда вырашыла скончыць жыцьцё самагубствам, роўна празь месяц з пачатку гэтай незвычайнай, пачварнай хваробы, сьвіст нечакана стаў сьціхаць.

40.

Залік па практыцы яна, натуральна, атрымала; яе многія ведалі, яе любілі, яна ж падавала надзеі ў гэтым вялікім бандыцкім кабаку пад назвай “Айчынная журналістыка”, ня вельмі прыгожая, але абаяльная афіцыянтачка з талентам публіцыста, ад яе чакалі, што праз пару-тройку гадкоў яна пачне падаваць і буйныя, па-майстэрску прыгатаваныя стравы на замову патрабавальных дзяржаўных кліентаў. Аднак на іспытах узьніклі праблемы: Ірына заваліла адзін, другі, трэці, на пераздачу не прыйшла, і ўвосень стала вольнай як падхоплены ветрам пусты цэляфанавы пакет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x