Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ахініцеся, калі ласка!

Тая ажно напалохалася, нібы ад сну адарвалася:

– Дзякуй, ага… Шчыры дзякуй!

Параходзік пачало моцна хістаць. Над самай галавой – невядома скуль – навісла шэрая хмара, ішла за імі – не адстаючы.

Мамчыц доўга ўзіраўся ў яе, а затым загаварыў вершам, нібы нясьпешна счытваючы радкі з хмаравага пергаменту:

Гаманілі хмары –
неба спахмурнела.
Гэта мы залічым, гэта –
мы успомнім,
калі словы стануць
агнявою дзеяй.
А цяпер –
пакрышэце косьці,
пакрышэце гэтым,
пакрышэце новым невядомым.
Трэ цярпець –
вецер помсту носіць,
вецер будзіць нетры…

Гэта былі радкі з Дубоўкавых мелодый «Плач навальніцы». Іх цытавалі шмат – і пры ім, і па-за ім, аднак гэты агучаны сябрам урывак нібыта працяў яго токам. Запякло сэрца. Зірнуў – а на вачах Мамчыца сьлёзы… Калючы камяк здушыў горла, і каб самому не заплакаць, Дубоўка працягнуў:

Завязьлі на мукі,
завязьлі на рогат,
завязьлі на зьдзек чыноў вяльможных…

Павязалі рукі,
павязалі ногі,
павязалі цела, – дух зьвязаць ня можна…

З гадзіну маўчалі, разглядвалі берагі Вяткі, да якой усё бліжэй наступаў сіняваты лес, а затым Мамчыц папрасіў:

– Прычытай што-небудзь з новага… Ці ёсьць?

І Дубоўка спакойна, расьцяжна прадэкламаваў яму напісанае ў «клетцы» цягніка, правільней, запомненае там:

Здраднікам

Вы, што звыклі поўзаць ракам
і на задніх танчыць лапках
перад кожным небаракам,
што трымае з маслам «папку»,

вы, прасякнутыя брудам,
ад пяты да самай шыі,
звыклі біць тых, хто пад спудам,
ліць на бліжняга памыі, –

дзе ваш сорам чалавечы,
дзе павага да людзіны?
Як ад вас нам асьцярэгчы
гонар нашае краіны?

Месца ваша ў ніцалозьзі,
ганьба вам наканавана,
бо пры вашай дапамозе
Бацькаўшчына ўкрыжавана…

Зноў доўгае маўчаньне – і новы верш:

…Забыўся ты. Схіліўся на далоні…
Язда… шляхі – і водбліскі пагоні…
Забыўся ты – галубіш сьвет шырокі,
Ня чуеш варты няспынянай крокі…
Забыўся ты… Табе ўсё воля сьніцца…
Мой брат! Ці ж сьвет увесь – вязьніца?

5.

Параход давёз іх да Кукаркі. З прыстані ўсіх – чалавек з дваццаць – павялі ў Яранск. Ахова – чатыры вершнікі: два сьпераду, два – ззаду.

Ішлі «па-летняму», зноў пахаваўшы кажухі. На калону напаў гнюс – хмары вялікіх камароў, ад якіх цяжка было бараніцца: пакуль зграбаеш з левай шчакі, кусаюць правую.

У дворыку Яранскага НКВД іх яшчэ раз пастроілі, зачыталі доўгі сьпіс патрабаваньняў (першы месяц кожны мусіў праз двое сутак «адзначацца»). Затым кожнаму далі паперку (адрас будучай працы) і выпусьцілі за сьцены.

Мамчыца накіравалі ў будаўнічую брыгаду – за дзесяць кіламетраў ад Яранска. Дубоўку ж пакінулі ў самім горадзе – рахункаводам мясцовага райспажыўсаюзу.

Праз паўмесяца на першыя невялікія грошы ён зьняў непадалёк ад канторы пакойчык (дагэтуль спаў у калідоры райспажыўсаюзу– на лаве, якую днём займалі наведвальнікі).

У першы ж дзень паслаў жонцы ў Менск і Маскву (хто ведае, дзе яна) тэлеграмы: «Жывы, здаровы. Працую ў Яранску. Беражы сябе і сына». Затым – некалькі кароткіх лістоў. Кожны дзень хадзіў на пошту, але адказу не было.

Днямі сядзеў хмура за сваім столікам, падводзіў справаздачы па рахунках: збожжа, лён… Пад абед зьявіўся старшыня, спалоханы, мокры, чырвоны. Дубоўка пайшоў да яго падпісваць паперы – а ў тога рукі дрыжаць, папяросу падкурыць ня можа…

Зранку яго выклікалі ў НКВД і ледзь не пакінулі там. Малады капітан трос перад тварам наганам і абяцаў расстраляць за страту пралетарскай пільнасьці. А калі пачуў прычыну – ледзь паверыў.

Хтось напісаў данос, што старшыня райспажыўсаюзу Коцікаў Іван Якаўлевіч не клапоціцца пра… сакрэтнасьць дастаўкі грузаў.

За некалькі дзён у Яранску зьбіраліся прадукты, адкуль іх на фурманках – пад трыста-чатырыста, з усёй акругі – везьлі да чыгуначнай станцыі ў Кацельнічы.

А ў горадзе ўжо месяц няма каламазі, і ў Кацельнічах няма, і ў Кукарцы… Вось і пішчаць у свае чатыры галасы кожная з фурманак – усе сто сорак кіламетраў туды і столькі ж – назад (таксама з грузам: жалеза, шкло, мануфактура).

– А дзе ж я ім той каламазі дастану?! – ледзь ня ўзвыў старшыня. – Мы ж і так спрабавалі, і так… І дзёгцем, і маслам эмтээсаўскім. Анічога не дапамагае. – Ён плюнуў і нарэшце зацягнуўся густым папяросным дымам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x