Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жукоўскі пераказваў пачатак ХІ часткі:

Вдруг новое в судьбе моей:
К душе тюремных сторожей
Как будто жалость путь нашла;
Дотоле их душа была
Бесчувственной желез моих;
И что разжалобило их?

Ён жа прамаўляў іншае:

Заўжды турмой была турма, –
у катаў літасьці няма…

і, адышоўшы ад тэксту, укладаў сваё, каваў сваё (так што ХІ разьдзел стаў на трыццаць радкоў большым):

Звыкаюць там да сьлёз яны,
іх кволяць звонам кайданы.
Ім гора цяжкае – на зьдзек,
ім там на кпіны чалавек.
У сэрцах іх – адна брыда,
у душах іх – адна жуда,
і ні сумленьня, ні надзей…
Гатовы ў гразь стаптаць людзей,
каб людскасьць вытруціць з усіх,
якая вытруцілася з іх.
І аглядаючы вастрог,
яны сумуюць, што ня змог
ён цэлы сьвет сюды ўвабраць,
бо сьвет гатовы апляваць,
ператварыць яго ў турму,
каб толькі кату аднаму,
на версе седзючы з ключом….

Бразнулі дзьверы.

– Заключённый, на выход!

Падымаўся наверх як сп’янелы. Туманна і неўразумела глядзеў на сьледчага.

«…вот и жена ваша просит утихомириться, признаться… Все признаются. Подпиши – и валяй к жене, сына расти…»

А ў ім загучала сваё: «…от жены… от жены… от жены…»

І сьледчы спыніўся. Зірнуў на гадзіньнік, «Есть просьбы?» – выціснуў.

– Ёсьць. Дайце аловак і паперу…

Сьледчы хмыкнуў, зьдзіўлена скасавурыўся, адсунуў скрыпучую шуфляду, выцягнуў аркушаў з дзесяць добрай белай паперы, паклаў на стол, затым адтуль жа дастаў аловак, разламаў яго і меншую частку кінуў на паперу.

– К душе тюремных сторожей как будто жалость путь нашла, – расьцяжна прамовіў Дубоўка.

Сьледчы зноў хмыкнуў, выклікаў дзяжурнага:

– Увести!

Атрымаўшы паперу і аловак, ён зноў паверыў у пачатае, паверыў у тое, што яно можа зьберагчыся – нават калі ягоную памяць выб’юць кулаком ці ботам.

У той раз ён убачыў больш, чым нават зьберагалася пад радкамі: убачыў і «палярны дзень», і «шаты сьнежныя», якіх не было ні ў Байрана, ні ў Жукоўскага, але якія былі ў яго. Перад ім… І –

…ні сына, бацькі, ні радні,
ні сябра ў горы тым – адзін…

На гэтым сілы пакінулі яго. Ён зноў абрынуўся ў змрочную бездань, прыкрыўшы галавой сьпісаны аркуш.

Адзін…

3.

Дні, тыдні, нават месяцы зьліваліся ў адно, аж пакуль яго з паўсотняй іншых вязьняў адной сакавіцкай ноччу не прывялі да вагону.

Калі вагон – значыць, ня ў лес…

Ах, як п’янілі маладыя подыхі вясны, чагосьці далёкага і недасяжнага – з закратаванай камеры. І гэтая поўня над капялюшыкам срэбнай хмурынкі…

Дзьверы закрыліся – і зноў цемра, зноў задуха.

Па тым, колькі і як ехалі, ён адчуваў, што – зноў Масква. Так яно і было.

Бутырка, перасыльны корпус.

На трэці дзень да яго ў камеру прывялі яшчэ аднаго зэка. Ён прачнуўся, мружыў вочы ад сьвятла вялікай лямпачкі і не даваў веры бачанаму: перад ім, з ім – Бабарэка! Такі ж, як і ён сам, – няголены, нямыты.

Рэшту ночы было не да сну. Аказалася, Адам таксама адседзеў больш за паўгоду ў Валадарцы. Сьведчаньне таго – спаленыя, туманныя вочы, шэрыя кругі пад імі, выбітыя зубы й разьбіты падбародак, патрушчаныя фалангі пальцаў. Доўгія цёмна-сінія пасы на грудзях – сьляды гумовага шланга… Акурат паверх шнараў – паверх выпаленай зоркі…

Пра мінулае не гаварылі: былі ўпэўненымі, што іх падслухоўваюць. Фразы ці будзённыя, ці алегарычныя, толькі ім даступныя. Але Дубоўка ня вытрымаў:

– Вось, – дастаў з кішэні тры акуратна складзеныя аркушы, шчыльна сьпісаныя простым алоўкам, – Байрана ў Менску пераклаў…

Блізарука жмурачыся, Бабарэка нахіліўся да лямпачкі і стаіўся, чы­таючы. Затым апёк засьлёзенымі вачыма, абняў:

– Трэба і мне захаваць…

Не адкладваючы на ранак, так і прастаяў з паўгадзіны каля падваконьні­ка (балазе тут яны былі не такімі высокімі, як у Валадарцы), торапка перапісваючы Дубоўкавага «Вязьня».

Праз тыдзень Бабарэку этапіравалі, а яшчэ праз тры дні зачыталі пастанову калегіі АДПУ СССР і яму: за ўдзел у літаратурнай групе Саюзу вызваленьня Беларусі і кіраўніцтва ягоным Маскоўскім філіялам асудзіць на пяць гадоў і выслаць у Яранск.

Зноў ноччу іх – на вока больш за сотню – вывелі да турэмнай брамы.

– Внимание, колонна! По пути следования не растягиваться. Не разговаривать и не подавать никаких знаков. Не оглядываться назад и не смотреть по сторонам. Шаг вправо, шаг влево будет считаться попыткой к бегству… Без предупреждения будет применено оружие… Шаго-о-ом ма-арш!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x