Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Дубоўкі нечакана загарэліся вочы:

– А што, калі паспрабаваць па-іншаму?.. Можаце тэрмінова даць тэлеграму ў Маскву?

– Магу…

– Тэкст будзе такі… – Ён падсеў да старшынёвага стала і хуценька склаў тэлеграму: «Масква. Кніга – поштай. Тэрмінова вышліце кнігі (аб) каламазнай вытворчасьці (і аб) вырабе колавай мазі (ў) індывідуальных гаспадарках. (З) камуністычным прывітаньнем старшыня Яранскага райспажыўсаюзу тав. Коцікаў».

«Тав. Коцікаў» пакруціў тэкст перад вачыма, двойчы прачытаў, паціснуў плячыма – як нейкае глупства ці дурны жарт, але ўсё ж тэлеграму паслаць загадаў.

І ўжо на трэція суткі ў Яранск прыйшла пасылка з шасьцю кнігамі! Капітальныя падручнікі з інструкцыямі, як наладзіць працу каламазнай вытворчасьці на прамысловых заводах. Дубоўку зацікавіла толькі адна з іх – «Как самому простейшим способом изготовить колёсную мазь». Ён умомант, здалося, прачытаў яе і адразу ж – да старшыні:

– Іван Якаўлевіч, дайце загад рабіць каламазь, – і пакуль той не пасьпеў агоўтацца, паклаў яму на стол кнігу.

– Якія матэрыялы патрэбны? – старшыня яшчэ выяўляў недавер.

– Па-першае – вада.

– Бяры цэлую Яранку!

– Па-другое, вапна.

– Поўны склад.

– А яшчэ – паўгудрон.

– Пазычым у МТС.

– Усё…

Праз гадзіну першы замес быў гатовы – цэлая жалезная бочка. Нікому не давяраючы, старшыня сам змазаў восі новай каламазьзю, запрог каня і выехаў з дворышча. Вярнуўся радасны, закрычаў здалёк:

– Браточкі, не пішчыць!

Назаўтра вечарам Коцікаў выклікаў Дубоўку да сябе. Паставіў пляшку гарэлкі, добры пачастунак.

– Ну што, Кулібін ты наш, нават ня ведаю, чым цябе і аддзячыць, – старшыня быў у найлепшым настроі. Яго якуцкі маршчыністы твар аказаўся шчодрым на ўсьмешку, якая прыемна маладзіла Коцікава. Маючы гадоў пад пяцьдзесят, ён так і не абзавёўся сям’ёй. Пра яго хадзіла слава вялікага жанчыналюба. Сам аднекуль з-пад Іркуцку, падчас рэвалюцыі камісарыў па ўсёй акрузе. Калі аднаго разу ледзь не сустрэўся са сьмерцю (куля толькі зьлёгку драпнула шчаку – і таму ў яго, каб прыхаваць шнар, сівая бародка), – аціх, адмовіўся ад абласной пасады.

Выпілі па вялікай шклянцы. Хрумкаючы засоленым агурком, Коцікаў яшчэ больш узбадзёрыўся:

– Значыць так, загадаю зараз напаліць лазенку! Дзяўчат на вячэру гукнём…

Дубоўка ўсьміхнуўся:

– Якаўлевіч, мне б сваю знайсьці… ня ведаю нават, дзе яна цяпер з сынам.

– А колькі сыну?

– Два з паловай.

– Пісьмы, тэлеграмы пасылаў?

– Так…

– Ага, – Коцікаў нахмурыў вузкі лоб, прыпаліў папяросіну, па-заліхвацку пусьціў доўгі – да самай столі – струмень дыму. – А адрасы сусе­дзяў… Не, лепш сяброў, знаёмых ёсьць?

– Адрасы ёсьць, сяброў не засталося… Арыштаваны… – Дубоўка сам наліў і выпіў, нат не закусіў. Вялікай даланёй узьняў чупрыну, пранікнёна зірнуў на Коцікава.

Той дапаліў цыгарэту, сам глынуў з паўшклянкі – і высьмеліў:

– Давай адрас, я заўтра дам ад свайго імя…

…І зноў – як чарніла з надломленага пяра – аплывалі ягоныя дні. Прыйшла восень. Перад зімой усё жывое сьпяшыла надарыць навакольле пладамі і хараством. Лес мяняў свой убор – на барвовы, залацісты, і ў суботні дзень ён ня змог выседзець у канторы, – выбраўся на агледзіны, а каб не зблудзіць, трымаўся берага Яранкі.

Сухадольнае рэчышча адваёўвала паляну за палянай, і мяжу сваю выстаўляла – рабінавую. Рабіна аж закіпала ў чырвоных ягадах. А пад ёй сьвяціліся і брусьніцы. Там-сям – грыбы, здаровыя, вялікія…

Вярнуўся перад самым адвячоркам. Здалёк заўважыў каля спажыўсаюзнай канторы фурманку. Каля павозьніка – жанчына з дзіцем. Яго сэрца пахаладзела, вось-вось выскачыць.

– Марыя! – выкрыкнуў, і жанчына азірнулася, прытуліла да сябе малога – і неяк спакойна, запаволена пайшла насустрач…

У панядзелак зраніцы Коцікаў выклікаў Дубоўку і чамусьці строга сказаў:

– Ты, гэта, сваю пісаніну заўтра даробіш. А цяпер ідзі да Лужоўскай, былая купчыха, на Цэнтральнай жыве. Здымеш у яе два пакойчыкі, кухняй агульна карыстацца будзеце. Калі што, скажы я загадаў. – І ўжо ледзь не па-панібрацку: – У цябе ж цяпер – сямейства…

Прыбраўшы два пакоі ў добрым драўляным доме, перад тым, як думаць пра вячэру, жонка з нейкім новым адценьнем у голасе падагульніла:

– Ну што ж, лічы – у санаторыі атайбаваліся. Бо ў Менску зараз – страх. Людзі на вуліцу выйсьці баяцца… З бібліятэк і школаў кнігі вывозяць… Кнігі Купалы, Коласа, Гарэцкага, Ластоўскага, Пушчы… Твае – таксама…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x