Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дазвольце, таварышы кулакі й падкулачніцы, пазнаёміць вас і з маёй паловай… – Дубоўка ўзьняўся насустрач і прымружыў правае вока. – А ці знойдуцца ў гэтым маёнтку і нам апартаменты?

Летнія «апартаменты» – асобны пакой з вакном на рэчку – іх чакалі ўжо некалькі дзён.

У вяскоўцаў прыкупілі малака, яек, сала, гародніны, хмельнай «сьлязіны». Днём, калі нагаварыліся, гулялі ў гарадкі. Выйгравалі часьцей Крапіва з Крапівіхай, як гарэзна пачаў называць Лену Дубоўка. Вечарам на беразе рэчкі бліз вогнішча адзначылі сустрэчу.

А раніцай Дубоўку разбудзіла новае «ку-ку». Зязюля то заціхала, нібыта задумваючыся, то зноў працягвала свае падлікі.

Ён ціха пайшоў да рэчкі і пасьпеў пакупацца – перш як у ёй адлюструецца сонца. А на беразе ўжо чакала Марыя.

– Ты ж можаш так застудзіцца, – пачала ўшчуваць. – Яшчэ ж дзень наперадзе!

– Так, Марылька, і дзень, і новае лета наперадзе! – Дубоўка скочыў на стромісты ўзгорак і працягнуў ёй руку. А Марыя нечакана войкнула і прыціснула да жывата руку.

– Што?! – насьцярожыўся Дубоўка, а Марыя ўсьміхнулася ў адказ і прыгладзіла яго мокрыя валасы:

– Ну як што? Я ж цяжарная…

* * *

3.Х.1928, Масква

Бабарэку Адаму.

Братка Адам!

Атрымаў часопісь. Страшэнна многа памылак. Мабыць, трэба разьвітацца з Гомелем і даць друкаваць у Менску. Абмяркуйце гэта пытаньне… Трэба выдрукаваць невялічкую ўклейку з заўважанымі памылкамі…

Пішы, што добрага і дзе.

Вітаю нашых. Цалую цябе.

УЛАДЗІК, каторы ДУБОЎКА.

* * *

26.ХІ.1928, Масква

Браце Адам!

Паслаў вось табе вершы, а зараз і шкадую: ня трэба было пасылаць. Добра, што папрасіў быў цябе не чытаць нікому – бо дрэнна з мастацкага боку. Зараз прагледзіў іх яшчэ і прашу цябе не друкаваць іх зусім. Чаму? – Напісаны яны, выключаючы двух, даўно і аб’яднаны выпадкова пад назвай “Пярэсты букет”. Ці зьяўляюцца яны ўзорнымі для мяне? – Не. Адно – толькі могуць быць скарыстаны супроць нас: “вось як пішуць! Кусі яго!”. Дзеля гэтага, лепш не друкуй. Тым лепш, што я ў шосты № прышлю добры артыкул…

Наогул, адносна вершаў – справа дрэнь. Не таму, што “выпісаўся” я – гэта глупства, бо якраз наадварот – пішу і чытаю шмат. Але нешта іншае, больш глыбокае. Бардак, у які пачынаюць ператвараць справу беларускае культуры, немагчымасьць змаганьня з шкоднікамі на культурным фронце, вялікія перашкоды, якія ставяць увесь час перад намі – робяць сваю справу. Я пачынаю глядзець на гэта як на нейкае паганае балота, ад якога хочацца быць далей. Мэліяраваць можна і варта толькі такія плошчы, якія знаходзяцца вышэй узроўня вады… Такім чынам, справа наша прападае марна: няма як мэліяраваць… Вось такія думкі пакуль ад­біваюць ахвоту ад вершаў. Сапраўды, што пісаць і як пісаць? – Лірыку “голую”, каб нехта ў тваё інтымнае пляваў і смаркаўся? Грамадскія матывы? А хто яго зараз ведае, я цяпер ні з кім не гавару нават, ня тое што пісаць пра грамадскія матывы: члены ЦК аказваюцца вінаватымі ў розных ухілах, што ж казаць пра нас, грэшных? Пра што ж пісаць? Браць тэмы далёкія? Вось як капанешся ў далёкія тэмы, дык там і нацыяналізмы і містыка. Такім парадкам, я зусім лагічна прыйшоў да вываду: вершы зараз нікому не патрэбны, бо – тым больш на Беларусі – яны наогул скампраметаваны…

Пасылаю табе зборнік юнацкіх вершаў А. Блока і часопісь “Новые Пропилеи” – як узор выданьняў. Глядзі на часопісь – набор такога фармату, як у нас, а папера большая і выглядае лепш. Такжа і вокладка… Бяда, што ў краіне папяровы голад…

Пішы, што добрага наогул. Як гадуецца Аня з дзеткамі, як Кандрат наш Крапіва з Ленай?

Вітай Гарэцкага Гурыка ды і Максіма такжа, калі бачыш іх. Зусім я адарваны ад вас, ад вашых навін.

УЛАДЗІК.

17.

На пачатку 1929-га часопіс «Узвышша» апублікаваў яго новую паэму «І пурпуровых ветразяў узьвівы». Дубоўку здавалася, што ён уклаў у яе ўсе свае думкі, усе трывогі, усе прадчуваньні і засьцярогі, што з месяца ў месяц не давалі спакою ні яму, ні ўсяму згуртаваньню.

Развага і пачуцьцё, Матэматык і Лірык сышліся на старонках ягонае паэмы – як сышліся ў жыцьці новае і спрадвечнае. Усё, што адбывалася ў імклівай рэальнасьці, перадавалася вершавана-афарыстычна.

Матэматык крытыкуе Лірыка:
Ты не шукаеш вобразаў рэальных,
даступных і карысных у змаганьні…
У нашы дні руін і будаўніцтва
паэт на фроньце антырэлігійным
павінен быць,
а не бадзяцца недзе
па балотах палескіх і выгарах.

А Лірык глядзіць далей:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x