Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адразу ж яны з Пушчам і пайшлі да выхаду. Каля дзьвярэй яго дагнала Наля.

– Уладзя, ты што гэта…

Але ён ня даў ёй дагаварыць, спыніў халодным:

– Ідзіце, Анастасія Паўлаўна, за свой столік. Не пакідайце такой пашанотнай кампаніі…

15.

Найважнейшай задачай для іх было заснаваньне свайго часопіса. Правільней – атрыманьне дазволу на яго выданьне, што ў гэпэушнай дзяржаве дамагчыся было не прасьцей, чым у царскай.

Колькі лістоў складзена!

Колькі дзьвярэй адчынена!

І вось нарэшце свайго дамагліся. Сам Чарвякоў з асабістага фонду выдаткаваў на выданьне іхняга «Узвышша» невялікую субсідыю, і яны паверылі: часопіс зьявіцца.

І зьявіўся – у студзені 1927-га. І жыцьцё пайшло новымі кругамі: падбор матэрыялаў, рэдагаваньне, вычытка, друкарня (у Менску ня бралі, давялося пасылаць у Гомель), распаўсюд…

Рабілі бяз платы, нават ад ганарараў за свае публікацыі, каб зэканоміць болей, ня бралі.

Цешыла тое, што часопіс атрымаўся, што яго чыталі, яго шукалі, – і да лета 1927 года наклад стаў большым, чым у «Маладняка», перарос дзьве тысячы, а гэта значыць – «Узвышша» хутка зробіцца самаакупным, стане фінансава незалежным!

А ў адказ яшчэ больш люцелі іхнія апаненты. Цішка Гартны адмо-віўся друкаваць новую Дубоўкаву кнігу «Наля», сказаў адкрыта, без дыпламатыі:

–Пакуль я кіраўнік Цэнтральнага выдавецтва, кнігі Дубоўкі ў Беларусі выходзіць ня будуць!

І што на такое можна адказаць? Чым? Хіба толькі зноў – новымі творамі…

Дубоўка мусіў друкаваць «Налю» ў Маскве – у выдавецтве народаў СССР. Выдавецтва ледзь ліпела, і аздоба кніжкі выйшла вельмі сьціплай.

Травеньскі нумар «Узвышша» зьмяшчаў яго паэму «Кругі», прысьвечаную Бабарэку. «За натхненьне табе прысьвяціў Гэты твор пераходны, ламаны. У жыцьці давялося ісьці Да яснот праз імжу і туманы», – былі там адкрытыя радкі да сябра. І задумвалася новая паэма, якой ужо і назва была – «І пурпуровых ветразяў узьвівы», і прадбачваўся новы раман, імя якому – Марыя…

16.

Цягнік фыркнуў, паднапяўся – і, набіраючы хуткасьць, зьнік.

І раптам так спакойна ім стала, як бывае адно ў дзіцячых снах – перад раніцай.

А быў дзень, і лета ў самай хмарнай вышыні, і густахмельныя ўзьлескі, якія палахліва спыняліся перад чыгуначным насыпам.

І зязюліна «ку-ку» за сьпіной.

І сьпешная сьцежка да недалёкай вёскі – летняга спачыну, дзе іх – Дубоўку з маладой жонкай – чакалі сем’і Бабарэкаў і Крапівы.

І лясная вёска з ласкавай назвай – Да-ра-га-на-ва.

І дзьве гонкія ліпы з бадзёрымі пчоламі перад хатай.

І рэчка за падворкам.

І сонца над усім…

Дзьверы расчынены насьцеж. Вялікі букет кветак на стале. Белыя фіранкі на вокнах варушыць скразьняк. Напалоханы чмель б’ецца ў шыбу.

І больш – нікога.

Выйшлі на падворак. Скошаная трава пасьпела адрасьці і мякка казытала босыя ногі.

Дубоўка лёг на копку пахкага сена, тварам да неба, да зманлівай недасяжнасьці. Марыя прысела побач.

Цішыня й цяплынь.

Цяплынь – і цішыня.

І зноў задуменнае «ку-ку», недзе зусім блізка, як за сьпіной, недзе зусім шчыра, як ад сэрца…

Яны пазнаёміліся восеньню 1927 года. У Беларускім клубе на Арбаце пачаліся курсы беларускай мовы, якімі кіраваў Дубоўка. Марыя – маладая настаўніца, за сьпіной у яе – Гомельская гімназія, Акадэмія камуністычнага выхаваньня, праца па разьмеркаваньні ў Кузбасе, два гады – у Сібіры. І вось – курсы роднай мовы…

Ён некалькі дзён прыглядваўся да гэтай сур’ёзнай дзяўчыны, якая са­дзілася на заднюю парту, але слухала ўважліва.

Напачатку зьдзівілі яе вочы – глыбокія карычневыя зрэнкі нібыта хавалі важную таямніцу, праменілі спакоем і мудрасьцю. Роўны нос пад­крэсьліваў яе цьвёрды характар, тонкія вусны – адказнасьць, надзейнасьць.

Аднаго разу пасьля заняткаў ён правёў Марыю да яе кватэры – ад Арбату да Старой Сіманаўкі. Затым праводзіны перарасьлі ў доўгія шпацыры па вячэрняй Маскве, наведваньне тэатраў і канцэртаў.

Марыя падкупляла сваёй шчырасьцю, спагадай, дабрынёй, – і самастойнасьцю. Даўно страціла сувязі з сям’ёй, аднак не згубілася, яе закаляла мужнасьць шляхецкага характару, яна шукала сябе ў гэтым няпростым жыцьці…

…– О-О! У нас госьці! – голас Бабарэкі. Ідзе радасны, на плячах малая дачка. За ім разорай, на якую зьвісаюць кветкі маку і зялёныя сьцябліны кропу, ідуць Ганна, жонка, і жонка Крапівы Лена. Даўгавязая постаць Крапівы завяршае купальную брыгаду.

Усе бадзёрыя, расчырванелыя, мокрыя, з рушнікамі – як сьцягамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x