Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Новая канцэпцыя жыцьця прадугледжвала замену пануючай у Эдэме тэорыі бесканфліктнасьці на абвальную трагедыю.

Гэта сёньня мы, выгадаваныя бядой, успрымаем трагедыю як апалае лісьце ўвосень — з абыякавым сумам...

А я ўяўляю тагачасную сытуацыю, дзе ўсё кагадзе было створана і ніхто ня ведаў, што значыць загінуць; не схавацца ў кустах на хвіліну, а зьнікнуць назаўсёды. Больш за тое — ніхто нават не здагадваўся, што гэта ў прынцыпе магчыма...

З жыцьця прыдумаць сьмерць, як зь нічога — форму...

Гэтыя дзьве Твае ідэі і прадвызначылі ўсе наступствы. Мы займелі тое, што маем і, відаць, ужо будзем мець заўсёды, пакуль будзем нешта мець.

Пэўна, калі ідэя сьмерці прыйшла Табе да галавы, Ты запляскаў у ладкі ад захапленьня самім сабой.

Узяў рыдлёўку і пасадзіў на самым бачным мейсцы Эдэму дрэва веданьня і ліха.

А каб прысьпешыць падзеі, падбухторыў гада.

Ува ўсім гэтым, абы-як, насьпех зьлепленым сцэнары выгнаньня Адама і Эвы з жыцьця ў сьмерць мяне засмучае не слабая драматургія, а кволая годнасьць —

Твая.

Ты ўсьведамляў, што робіш, і таму не адважыўся без хаця б уяўнай прычыны адчыніць браму Эдэму і сказаць як ёсьць:

— Ідзеце адсюль. Жывеце, пладзецеся і памірайце.

У Цябе не хапіла мужнасьці ўзваліць на сябе адказнасьць за ўтворанае Табой і Ты вырашыў перакласьці яе на плечы першалюдзей, абвінаваціўшы іх у непаслухмянасьці.

Ты ня толькі стварыў першую трагедыю, Ты першы выканаў ролю зламысьніка пад маскай справядлівага судзьдзі.

Нездарма актораў яшчэ і сёньня называюць ліцадзеямі.

— Я не магу Цябе мераць сваёй чалавечай мерай? Але чаму?

Калі Ты важыш мяне на вагах дабрыні і зламыснасьці, калі этычныя законы, законы чалавечае маральнасьці, зразумелыя мне, як і кожнаму, — крытэр, каб патрапіць у Тваё Гаспадарства, то, натуральна, і я ад Цябе магу і павінен патрабаваць маральнае дасканаласьці і падпарадкаваньня этычнаму закону ў стасунках са мной і з кім заўгодна іншым. Інакш, выбачай, атрымліваецца лухта, “двайная бухгальтэрыя”. Мне — этычны імпэратыў, Табе — крывавая сваволя. Я мушу дараваць сваім ворагам “сем усямёра”, а Ты не захацеў пашкадаваць аднойчы Адама і Эву. Больш за тое, Твой праклён зрабіўся генэтычным наканаваньнем усяго людзтва, і мы, колькі нас было, ёсьць і будзе, павінны за той адзіны грэх першае людзіны.

Нават найжорсткі з нас, Сталін, любіў казаць: дзеці за бацькоў не адказваюць.

Мне і сёньня, праз тысячы год, бывае балюча, калі я згадаю, як Ты абыйшоўся з Адамам і Эвай. Па сутнасьці, Ты выкляў дзяцей (бо розумам яны і былі дзецьмі) за іх дзіцячую цікаўнасьць. Выкляў і выгнаў у сьцюдзёную завіруху жыцьця.

Ведаеш, у мяне таксама ёсьць малыя. Цяпер яны падрасьлі і трохі пачалі слухацца бацьку. А раней, што ні кажы, усё наадварот зробяць. І калі б я, сыходзячы з дому, паклаў на відавоку крамяны яблык, хай сабе побач з папругай, то, мяркую, яблык ня доўга б там улежаў.

Што тут казаць, было — так дапякуць, што лупцанеш пад гарачую руку. Але ж, натуральна, мне і да галавы не прыходзіла выкінуць іх на вуліцу і замкнуць дзьверы, каб яны лемантавалі там у сьнегавой завеі. Як не прыходзіць гэта ў галаву ніводнаму нармальнаму чалавеку. А той, хто так зробіць, уважаецца сярод людзей нават не за злачынца, а за вар’ята.

Злачынца можа пакрыўдзіць, згвалціць, забіць чужое дзіця, а са свайго зьдзекуецца толькі вар’ят.

Шкада, што я не псыхааналітык.

Толькі і без адмысловых ведаў бачна пэўная паталягічнасьць Твайго духоўнага стану. Чаго вартае адно выпрабаваньне Абрагама, а як Ты абыходзіўся зь Ісусам?

НематываванасьцьТваіх паводзінаў, жорсткасьць, садызм, а ў выпадку зь Ісусам (паколькі Ён — гэта Ты) — мазахізм, даюць усе падставы залічыць Цябе да памысьліва-агрэсыўных істотаў, небясьпечных для чалавечае супольнасьці.

З гэтага вынікае пытаньне: х т о нас будзе судзіць у гадзіну Твайго Другога Прыйсьця?

— Ты нас будзеш судзіць?!

Ты, які выгнаў дзяцей у сьцюжу.

Ты, які патапіў амаль усё людзтва, усё жывое зь немаўлятамі і ягнятамі сусьветнай паводкай.

Ты, які ўшчэнт пабурыў Садом і Гамору з кожным вінаватым і кожным бязьвінным.

Ты, які прапанаваў Абрагаму забіць свайго адзінага, любага сына.

Ты, які прамаўчаў у адказ на адчайны лямант Ісуса: “Ілі, ілі! лена савахвані?”

Ты, які...

Зрэшты, каб пералічыць усё, давялося б ушчэнт высечы на паперу лясы і выскубсьці чарот да апошняе чарацінкі.

Пэўна, трэба было б не чакаць Другога Прыйсьця, а даслаць Табе позву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x