Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Наўрад ці тут магчымы адзіны і пераканаўчы адказ. Прынамсі, толькі ў мяне іх некалькі. Падаю найбольш верагодны. На прасторы, якую мы сёння пазначаем паняткам «Беларусь», у розныя эпохі існавала некалькі тыпаў цывілізацыі, якія да таго ж пазней пачалі накладвацца адна на адну. Найбольш выразныя з іх — гэта крыўская, русінская і ліцвінская. І кожная з гэтых цывілізацый шукала цэнтр самой сябе. З чаго цэнтр найчасцей апынаўся на ўскрайку ўсёй прасторы як цэлага. Адсюль гэтыя радыкальныя скокі цэнтра ад Полацка і Смаленска (у бальшавікоў была ідэя зрабіць сталіцай БССР апошні — В.А. ) на ўсходзе да Наваградка і Вільні на захадзе.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці адбілася гэтая сітуацыя на геапалітычнай катастрофе Вялікага княства Літоўскага?

— Выкажу нахабную думку, за якую гісторыкі, верагодна, аблаюць мяне апошнімі словамі. Але хай сабе. Дык вось. Заняпад ВКЛ быў абумоўлены шэрагам самых розных прычынаў. Аднак ці не найперш вінаватая ў гэтым заняпадзе сама Вільня — дакладней, тое, дзе яна знаходзілася. У пару свайго росквіту ВКЛ — адна з буйнейшых дзяржаваў Еўропы. А ейная сталіца Вільня знаходзілася ў самым закутку гэтай вялізнай «імперыі». І таму яна не магла доўга трымаць адсунутую ад самой сябе прастору дзяржавы як цэлага. Княства было само па сабе — Вільня сама па сабе. І ці не гэтая невыразнасць цэнтра дазволіла Кароне спакваля прыбраць пад сябе Княства. Не ведаю, ці адчувалі тагачасныя кіраўнікі дзяржавы гэтую небяспеку, але вось вам прыклад такога адчування ў сучасную пару. Каб утрымаць Казахстан як цэлае, Назарбаеў перакінуў сталіцу з Алма-Аты, што знаходзілася на ўскрайку краіны, у Астану — бліжэй да яе сярэдзіны.

Вячаслаў Ракіцкі: Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім яна гарманізуе дзяржаўнае, эканамічнае і грамадскае ўпарадкаванне, задае вектары культурнай дзейнасці. Але мы сваёй сталіцы, лічы, ніколі не мелі. Дык хто арганізоўваў жыццё краю?

— Пры адсутнасці выразнага цэнтра функцыю сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябе шматлікія мястэчкі і невялікія гарады. У гэтым сэнсе гісторыі Нясвіжа ці Міра, Мсціслава ці Свіслачы значна багацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомеля. У мястэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, вызначалася палітычная і эканамічная стратэгія ўсяго гаспадарства краю. Беларускія мястэчкі ў гістарычным плане — найбагацейшы чыннік нашай спадчыны.

Вячаслаў Ракіцкі: У ХХ стагоддзі наш край нарэшце прыдбаў сабе ўласную сталіцу. Чаму так позна і з чаго менавіта Мінск?

— Мы не маглі мець свайго выразнага цэнтра пакуль з крываў, русінаў, ліцвінаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, які сёння (магчыма, не вельмі ўдала) называецца беларускім. І вось прастора бытавання гэтага новага этнасу і вылучыла Мінск у якасці дамінанты, якая згарманізавала нашу тапаніміку ў адно цэлае адносна самой сябе. У 1918 годзе Мінск як цэнтр яшчэ мог выглядаць выпадковай падзеяй. Хаця б таму, што былі спробы на гэтую ролю прызначыць і Вільню, і Смаленск, і Гародню… Але сёння ўжо становіцца зразумела, што нідзе яшчэ не маглі быць абвешчаныя ні БНР, ні БССР, ні цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Нарэшце этнаграфічная прастора намацала і зацвердзіла сярэдзіну самой сябе, з чаго адразу знітаваліся ў адно цэлае ўсе перыферыйныя прасторы. А гэта ўжо сур’ёзная падстава трывушчасці нашай краіны ў перспектыве хоць якіх геапалітычных ператрусаў.

Вячаслаў Ракіцкі: Мінск, з майго гледзішча, пазбаўлены ўласнай міфалогіі, якую маюць, прыкладам, Прага, Парыж ці Лондан? Вы самі, між іншым, некалі напісалі пра Мінск эсэ: «Горад, якога няма». Мо без міфалагічнай складовай ён як сталіца і не мае перспектывы?

— Сапраўды, Мінск — гэта горад, якога пакуль што няма. Бо горад — гэта не проста шмат дамоў і шмат людзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія і фармуюць яго вялікі вобраз. І ў гэтым сэнсе Мінска яшчэ няма, але ён ужо такім пачынае рабіцца. Па-першае, у выніку вялікага перасялення сюды вёскі ў 1950—1970-я Мінск нарэшце стаўся этнічна беларускім горадам. Па другое, у 1990-я тут пачынае фармавацца яго найноўшая міфалогія, уласцівая ўжо менавіта сталіцы. Толькі ў сталіцы маглі адбыцца Дзяды 1988 года і Чарнобыльскія шляхі наступных гадоў, Маршы свабоды і зацятае змаганне за беларускую Беларусь… Зрэшты, ўсяго не пералічыць. Што і дае падставу думаць пра Мінск, як пра места, якое і ў сімвалічным плане пачынае прэтэндаваць на ролю сталіцы беларускай краіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x