Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Максім Жбанкоў:Тым не менш, па вялікім рахунку, краіна жыве без інтэлектуалаў. Яна іх не чуе, яны яе — таксама. Атрымліваецца дзіўная рэч — беларускае мысленне Беларуссю нібыта і не запатрабаванае…

— Сапраўды, краіна жыве без нас. І ведаць не ведае, што магчыма самае галоўнае, што адбылося ў яе жыцці за апошні час — гэта з’яўленне дыскурса сучаснага беларускага мыслення. Бо без яго Беларусь ніколі не змагла б зразумець і ўпарадкаваць самую сябе. Незалежныя мысляры ўжо прарабілі неверагодную працу, легітымізаваўшы Беларусь у мысліўных канцэптах. Праўда, генерацыя, стварыўшая інтэлектуальную Беларусь, настолькі закахалася ў сваё стварэнні, што, здаецца, ні пра што іншае ўжо не можа ні гаварыць, ні думаць (уявіце сабе нямецкую ці францускую філасофію, якія б адпаведна займалася толькі Германіяй ці Францыяй). Таму свой артыкул пра стан сучаснага беларускага мыслення для ўкраінскага часопіса «Сучаснісць» я назваў «Пігмаліён» (на ўсялякі выпадак нагадаю: скульптар Пігмаліён стварыў скульптуру Галатэі і сам закахаўся ў яе).

Інтэлектуальная засяроджанасць выключна на феномене Беларусі ў сваю пару пару была і зразумелай, і надзвычай плённай. Але задоўжанасць гэтай тэндэнцыі пачынае пакрысе трывожыць. Выдае на тое, што гэта першы крызіс беларускага мыслення. Аднак трывога мая аптымістычная, бо крызіс — гэта заўсёды сведчанне патрэбы наступнага развою.

Андрэй Расінскі:У XIX стагоддзі ў глыбока правінцыйнай Даніі з’явіўся філосаф Сёрэн Кіркегар, які заклаў падваліны аднаго з найвялікшых філасофскіх стыляў ХХ стагоддзя — экзістэнцыялізму. Чаму нічога падобнага не здарылася ў правінцыйнай Беларусі?

— Мне здаецца і сам Пан Бог не ведае, дзе і з чаго нараджаецца геній. А што да ўласна Сёрэна Кіркегара, дык ён быў бадай што самым мужным, за выняткам хіба Фрыдрыха Ніцшэ, еўрапейскім мысляром. Таму і змог зразумець Бога, не толькі як таго, хто ўсё можа, але як і таго, каму ўсё можна. І калі Бог патрабуе ад цябе забіць адзінага сына, як у выпадку з Аўраамам, — забі! І ўсё роўна любі Бога, і не губляй веры ў Яго — «нават калі раструшчыцца ўвесь свет і расплавяцца ўсе элементы, ты павінен верыць».

Між іншым, Кіркегар быў не толькі мужным мысляром, але і адважным чалавекам. Ён жорстка крытыкаваў афіцыйную царкву (а гэта ж яшчэ толькі сярэдзіна ХІХ ст.) за тое, што ў ёй ужо нічога не засталося ад сапраўднага хрысціянства. Як сёння не хапае «свайго» Кіркегара Расійскай праваслаўнай царкве, асабліва на Беларусі!

Андрэй Расінскі:Сёрэн Кіркегар выступаў за «прыватнага чалавека», якога не здольная прыўласціць ніводная ідэалогія, дзяржаўны ці царкоўны інстытут. Ці можам мы гэты досвед скарыстаць сёння на Беларусі?

— Я не думаю, што нешта з філасофскага наробку Кіркегара мы можам скарыстаць, прынамсі калі мець на ўвазе шырокі сацыяльны план. Класічны экзістэнцыялізм таму досыць хутка і змарнеў, што Сартр, Камю, Марсель і да іх падобныя паспрабавалі яго сацыялагізаваць, гэта значыць, зрабіць масавай філасофіяй. А экзістэнцыялізм, у сваёй сутве, вельмі падобны да рэлігіі. Як паміж вернікам і Богам няма і не можа быць нікога, гэтаксама і філасофія экзістэнцыялізму патрабуе, каб паміж табой і Табой (як шляхам да самога сябе), быў толькі ты сам, і ніхто больш.

Андрэй Расінскі:Краіна таксама здзяйсняе экзістэнцыйны выбар?

— У сваю пару, калі толькі пачалі паўставаць нацыі, было досыць розных тэорыяў, у якіх народы (нацыі) разглядаліся як цэласны сацыяльны (і нават «біялагічны») арганізм. Сёння ўсе тыя тэорыі выглядаюць досыць наіўнымі. Хаця ў якасці метафараў яны застаюцца ва ўжытку дагэтуль.

Андрэй Расінскі:Ігнат Канчэўскі казаў, што Беларусь увесь час вагаецца і не здольная прытуліцца ані да Расіі, ані да Захаду. Наканаванне Беларусі ўхіляцца ад экзістэнцыйнага выбару?

— Мы не экзістэнцыйны, — мы анталагічны народ. Мы — зямля, камень, дрэва… А дрэва не «вагаецца» і не «ўхіляецца». Дзе вырасла — там і стаіць. І толькі хіліцца пад бурай у той ці іншы бок. Дарэчы, Канчэўскі стварыў цудоўную метафару беларускага кону — «адвечны шлях». Яе можна чытаць па-рознаму. Вось мой варыянт (у метафізічнай праекцыі): паколькі шлях усяго анталагічнага a priori знерухомлены ў вечнасці, дык беларускі кон — гэта шлях без руху па шляху (натуральна, тут я абмінаю сацыяльна-палітычныя перарухі).

Андрэй Расінскі:…калі гэта не выбар паміж Усходам і Захадам — дык паміж чым?… паміж свабодаю і грахом? паміж сапраўднасцю й несапраўнасцю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x