Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Адвечны покліч Радзімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Мінская фабрыка каляровага друку, Жанр: Современная проза, Историческая проза, Детская проза, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адвечны покліч Радзімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адвечны покліч Радзімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дарагі дружа! Не стамляйся шукаць ісціну. Стомлены чалавек не адужае дарогу жыцця.
А веды дадаюць дужасці, сілы, мудрасці. Так заўсёды лічылі нашы продкі. І нястомна імкнуліся да святла ісціны і праўды. Таму на ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя адзнакі, свае апазнавальныя знакі. І дагэтуль яны ўяўляюцца яркапраменнымі маячкамі, што пазначаюць шлях з мінулага ў будучае, яднаюць дзень учарашні з днём сённяшнім.
Гэтаксама яднаюць нашу гісторыю з сучаснасцю выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі, выдатныя постаці рупліўцаў-папярэднікаў. Пасеяная імі ніўка сёння шчодра каласіцца умалотным ураджаем.
Разгарні кнігу і ты пераканаешся ў справядлівасці гэтага.
Цягам пяці стагоддзяў узвышае людскі дух цудатворны Мінскі абраз Божай Маці.
Прамудрасцю Боскай асвятляе беларускі шлях Полацкая Сафійка.
Згублены ў часе крыж Льва Сапегі праменіцца не толькі святасцю, а і душэўнай шчырасцю і шчодрасцю яго стваральніка і фундатара.
Дагэтуль уражвае праніклівай мудрасцю і ўсебаковай дасведчанасцю беларускі паэт-лацініст Мікола Гусоўскі, аўтар выдатнай паэмы-хваласпеву ў гонар Вітаўта Вялікага “Песня пра зубра”.
Адзін з вядомых і ўплывовых у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай магнацкі род Радзівілаў здзіўляў свет не толькі сваімі дабрадзейнымі справамі, а і не менш знанымі дзівацтвамі і штукарствамі.
Апантаны паслядоўнік навуковых ідэй італьянскага мастака Ленарда да Вінчы беларус Казімір Чарноўскі нават у вусцішных камерах-адзіночках царскіх турмаў здолеў стварыць праект першай у Расіі падводнай лодкі.
Нястомным сэрцам б’ецца на падобным на кляновы лісток беларускім абшары самае загадкавае і гаючае возера Нарач.
Пра гэтыя залацінкі-цуды роднай Беларусі наш расказ. Ён дапаможа табе прасвятліцца ісцінай, зразумець мудрую велічнасць спраў і дзеяў нашых улюбёных у сваю зямлю і жыццё продкаў. Прыслухайся да парады нашага вядомага паэта Міхася Стральцова і Паяднай пачатак і канец – Азарацца памяці скляпенні, Каб пад імі сталі палымнець, Ясніцца мінулыя імгненні.

Адвечны покліч Радзімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адвечны покліч Радзімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І мо нездарма спачывае побач з велічнай Сафійкай не менш знаxная гістарычная памятка – адзін з Барысавых камянёў, які ў народзе назвалі Барыс-Хлебнік. Як своеасаблівы сімвал-напамінак пра сувязь часоў і падзей, пра імкненне нашых продкаў не толькі да хлеба надзённага, але і хлеба духоўнага.

Побач з Полацкім Сафійскім саборам варта прымружыць вочы, каб прымроіць летапіснага Усяслава Чарадзея, пачуць звон ягонага пераможнага мяча. Да сэрца дойдуць прарочыя словы Сафіі – Прамудрасці Божай. Разам з велічнай і легкакрылай Сафійкай можна ўзляцець у паднябессе -- да вышынь духу і духоўнасці, якія спавядалі нашы далёкія продкі і як самае найдарагое багацце перадалі нам: каб помнілі, каб аберагалі, каб верылі і шанавалі як самы галоўны запавет і сэнс жыцця.

РАДЗІВІЛЫ

Сёння радзівілаўскі Нясвіж -- ціхі і разважны гарадок. Аж не верыцца, што зусім нядаўна ён быў беларускім Парыжам, цэнтрам вірлівага культурнага і палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Пыхлівым магнатам імпанавала, што пра іх казалі: кароль каралём у Варшаве, а ў Нясвіжы – Радзівіл. Палітычная ўлада Радзівілаў падмацоўвалася ваеннай і эканамічнай магутнасцю, культурнай выкшталцонасцю. Усё адно да аднаго годна клалася ў чароўны куфэрак здабыткаў, упляталася ў агульны сувой знатнасці роду. Што ж да паходжання прозвішча Радзівілаў, то адзінага меркавання на гэты конт не існуе. Адны даводзяць, што нехта з іх радзіў Гедыміну, дзе і як заснаваць Вільню, за што і быў уганараваны знакамітым на дзве дзяржавы польскім прозвішчам. Іншыя выводзяць яго з літоўскіх каранёў.

У 1512 годзе Ганна з Кішкаў у якасці пасагу прынясла Нясвіж Янушу Радзівілу Барадачу -- маршалку гаспадарскаму, сябру польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. Януш збудаваў тут крэпасць, горад абкружыў земляным валам. Мікалай Радзівіл Сіротка, які здзейсніў паломніцтва ў Святую зямлю, наведаў Італію і “захварэў” там на італьянскія манеры, у 1583 годзе запрасіў у Нясвіж знакамітага архітэктара Яна Марыю Бернардоні. Пачалося будаўніцтва велічнага мураванага замка-палаца, а непадалёку ад яго першага на нашай зямлі барочнага шэдэўра -- езуіцкага касцёла з пазнейшымі непаўторнымі размалёўкамі на біблейскія тэмы.

Дарэчы, Радзівілам шанцавала на трапныя мянушкі, якія замацаваліся так трывала, што многіх уладароў замка інакш і не называлі, як Мікалай Стары, Юрый Геркулес, Мікалай Руды, Мікалай Чорны, Мікалай Сіротка, Крыштоф Пярун, Міхал Казімір Рыбанька, Пане Каханку.

Сваім набыткам і скарбам князі таксама любілі даваць экзатычныя назвы. Згадайма хоць 12 вялікіх і дагледжаных залаў замка: Мармуровая, Залатая, Блакітная, Каралеўская з партрэтамі польскіх каралёў, Гетманская з выявамі польскіх і літоўскіх гетманаў, Сенатарская, Пасольская і г.д. У Альбе, што непадалёк ад Нясвіжа, знаходзіліся летні палац “Суцяшэнне”, дом для асабліва набожных вернікаў “Пустэльніцтва”.

Некалі лічылася, што Нясвіжскі замак быў першым па сваіх ваяўнічых магчымасцях у Вялікім княстве Літоўскім. А шмат хто з ягоных гаспадароў праславіўся выдатнымі вайсковымі здольнасцямі, смела і адчайна абараняў свае землі. У радзівілаўскім Нясвіжы знаходзіліся магутныя гарматы ХVІ стагоддзя, якія трапілі пасля ў многія гарады Еўропы. Гэтыя даўнія помнікі ліцейнага рамяства з адмысловымі ўпрыгожаннямі Радзівілы назвалі гучна і мудрагеліста: Сава, Саламандра, Гідра, Кракадзіл, Цэрбер, Цырцэя, Папугай.

Першымі ў Вялікім княстве Літоўскім па сваіх багаццях таксама былі Радзівілы. Каля дваццаці тысяч унікальных тамоў, у тым ліку старадрукаў і рукапісных кніг, налічвала Нясвіжская бібліятэка. У грунтоўным архіве захоўваліся каштоўныя дакументы з гісторыі Вялікага княства і Польшчы.

Густоўна падабраныя зборы партрэтаў, абразоў, скульптуры, калекцыі саксонскага фарфору, зброі, вырабы мануфактур, палацавыя каміны, размалёўкі, інкруставаная мэбля, скураныя і палатняныя шпалеры, пазалочаны шкляны посуд і шмат што іншае ўпрыгожвала замак, мусіла сведчыць пра магутнасць і значнасць Радзівілаўскага роду. Радзівілы стварылі балетную і музычную школы, драматычны і балетны тэатры, прыдворны аркестр, кадэцкую акадэмію. З імі звязаны выраб знакамітых Слуцкіх паясоў, дзейнасць Смаргонскай мядзведжай акадэміі, друкарняў у Бярэсці і Нясвіжы.

Радзівілы любілі выдзеліцца сярод роўных, падкрэсліць сваю адметнасць і значнасць. Як сапраўдныя гаспадары дзяржавы, яны мелі загарадную рэзідэнцыю – збудавалі ў Альбе шыкоўны палац, разбілі парк, выкапалі сажалкі і каналы, стварылі нават марскую флатылію, якая ўдзельнічала ў паказе гасцям узяцця Гібралтара. Калі ў 1785 годзе Нясвіж наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Караль Станіслаў Радзівіл, званы Пане Каханку, сустрэў караля ў старым выцвілым уборы. Здзіўленаму высокаму госцю хітра патлумачыў: “Пане Каханку! Лёгка Вашай вялікасці ўбірацца ва ўсё новенькае, калі вы і сам новенькі. А я, каб ушанаваць вас, апрануў свой старэйшы кунтуш, які цэлыя стагоддзі служыў маім продкам!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адвечны покліч Радзімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адвечны покліч Радзімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Бутэвіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Анатоль Бутэвіч - Прыгоды Віруса Шкодзі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - Званы Нямігі
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - У гасцях у вечнасці
Анатоль Бутэвіч
Анатоль Бутэвіч - За наміткай гісторыі
Анатоль Бутэвіч
Отзывы о книге «Адвечны покліч Радзімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Адвечны покліч Радзімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x