Сяргей Астравец - Райскія яблычкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Астравец - Райскія яблычкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Издательство: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Райскія яблычкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Райскія яблычкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.

Райскія яблычкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Райскія яблычкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Пяткевіч

МАРМУР НЕ СМЯЕЦЦА

Апавяданне праз дзвесце дваццаць год

Для горада, канечне, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Але калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, захаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі і каралеўскі гербы старажытныя, а не гуляе ў плябейскія гульні. А інакш кароль, ён як ганебная пляма на рабочай робе, зацыраваная дзірка, ён — абесцэненая манета, скасаваная з абарачэння, ці зусім якаясь незразумелая, бадай фальшывая.

Кароль, а што кароль? Салавей у клетцы, нават папугай, як некаторыя кпілі, шчупак у нераце, ці, хай, залатая рыбка ў акварыуме, каб прыгажэй гучала. З першых, лічы, дзён пад прыглядам, пад чужой аховай, каб не дазваляў вольнасцяў, каб, не дай Божа, не ўмацаваўся мілітарна. Расейскія войскі кватаравалі ў Варшаве. Але звычная рэч тады, калі значная частка Еўропы нібы зрабілася абшарам пастаянных ваенных манёўраў, перасоўвання вялікіх армій, хуткіх маршаў, адлегласці вымяраліся жаўнерскай ступою, лічбай паходных дзён вайсковай калоны, карты навакольных краёў выкарыстоўваліся пераважна ў якасці штабных. Імператар Фрыдрых ІІ нават не рамантаваў дарогі, каб замежныя войскі не рухаліся як на парадзе па прускай тэрыторыі. Расейская армія то была ў Кёнігсбергу, то займала Берлін, то стаяла ў Варшаве, то зноўку апыналася ў сталіцы Прусіі. Дамам усё больш падабаліся афіцэры.

Моцы хапала імператрыцы, каб гэтым часам вайну ваяваць з магутнай некалі Асманскай Турэччынай, што калісьці прагнула заліць еўрапейскія абшары сваёй гарачай чырвонай лавай. Асманскаму непрыяцелю хаўрусніца-імператрыца не давала жыць спакойна. І янычараў у той жа Варшаве немагчыма было ўявіць нават у жаху, апроч, канечне, янычарскай музыкі, якая набыла моду пры каралеўскім двары, з гаспадаром якога больш не варагавалі збройна пашы. Так-так, пры магнацкіх палацах пашырылася тая мода, магнатэрыя спаборнічала, як зазвычай, з самім каралём, заводзячы капэлы з янычарскімі медзянымі інструментамі і бубнамі, больш лічэбныя, гучныя, каб манарха зачапіць, каб магчыма насенне раздражнення закінуць у ягоны, вызвалены ад пустазелля, сад з экзатычнымі раслінамі.

Янычарская музыка — гаркавая моцная турэцкая кава, тамтэйшы тытунь, так-так, мультан, ад якога слёзы раптоўныя як пот, паўднёвыя пернасці, ад якіх горла сцінала. Заморскія смакі, экзотыка, тавар з крамак нетутэйшых купцоў. Янычараў у Варшаве немагчыма было ўявіць нават з пасольствам ад галоўнага пашы, не магло быць ніякіх пасольстваў, у Варшаве кватаравала гвардыя імператрыцы.

І дзякаваць Богу, канечне, хоць невядома ніколі як урэшце манета ўпадзе: тварам, гербам, ці лічбай дагары. Янычарскае войска ў сталіцы над Віслай у недалёкай мінуўшчыне азначала б гвалт, кроў, смерць. Не прапусцілі янычарскую навалу магнатэрыя і шляхта каронная і вялікакняская, крылатыя гусары, мушкецёры і швейцарскія найміты. А зараз забудзьцеся назаўсёды на жахлівыя хрысціянскія сны, на дзённыя уявы-жахі, каралеўскія прыдворныя, салонныя дамы і юныя паненкі, на вуліцах Варшавы маршыруе імператарская гвардыя, у казармах трымае порах сухім інфантэрыя і бамбардзіры, стала вострыць шаблі кавалерыя, не спіць варта, гатовая ў любую хвілю запаліць кнаты. Хаўруснае войска ахоўвае бяспеку Яго каралеўскай мосці.

Што мацней адчуваў ён: абражаным сябе пасля жорсткай закуліснай барацьбы за пасад у каралеўскім замку варшаўскім альбо радасць, палёгку, ці зняважаны гонар, сумесь згрызотаў сумлення са здаволенасцю разам? Перамог недабрадзеяў сваіх, адкрытых злоснікаў, так, падтрымка была, і гэта таксама праўда, але не такі ён не здатны сам, каб не мець важкіх шанцаў у часіну бескаралеўя. Так-так, ён — кароль, але кароль на час, так менавіта вызначыў элекцыйны сойм. І час гэты — апошні акт драмы аб каралеўстве, аб усёй Рэчы Паспалітай, як нам вядома цяпер. Будзьма разважнымі: выбары новага караля заўжды такія. Замежны элект шукае апірышча сярод магнатэрыі, шляхты, свой кандыдат — таксама, адначасова — падтрымкі суседніх дзяржаў. Нічога новага ў гэтым няма. Станіславу Аўгусту пашкодзіла, што замест імператара ў Санкт-Пецярбургу была імператрыца, кабета, па-другое, што не сакрэт, усе лічылі іх былымі каханкамі.

Шмат хто, ой нямала прынамсі абываталяў варшаўскіх, сузіраючы сталіцу, якая ашчэрылася чужымі штыхамі, углыбках душы не маглі не задумвацца над вялікай імператарска-атаманскай вайной, і ўява часамі падсалоджвала разынкамі, фінікамі, усходнімі слодычамі падманвала: як імператарская армія ў бясконцых аблогах паўднёвых моцных каменных фартэцый, у палявых баталіях на стэпавых абшарах пакрысе траціць свае моц, здароўе, лічэбнасць ад турэцкіх ятаганаў, ад гарматнай картачы, ад зняможных хвароб, кепскіх харчоў і паганай вады, а таксама праз бяздарную тактыку, аб чым паведамляла салідная газета, атрыманая з Парыжа. Так-так, існавала патаемная мода, не прызнаючыся нікому, марыць квола аб пройгрышах армады, якая ў пэўным сэнсе ахоўвала іх цяпер ад ранейшага турэцкага ворага, ахоўвала супраць іхняй ўласнай волі, так-так, трымала палец на цынгелі дзеля палітычных інтарэсаў Паўночнай Пальміры. Соль мары — каб войскі з Варшавы адклікалі на вайну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Райскія яблычкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Райскія яблычкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Райскія яблычкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Райскія яблычкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x