Георгій Валкавыцкі - У каменным крузе

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - У каменным крузе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У каменным крузе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У каменным крузе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жывой памяці” перажыванні і захаваныя памяццю эпізоды сталі асновай “круга”. Няма тут прыўкрашання падзей, няма згушчаных фарбаў. Аўтар пісаў так, як было, не дадаючы і не аднімаючы падзеям а ні добрага, а ні кепскага. Кніга нечым сугучна творчасці Брыля, а для некаторых чытачоў з’яўляецца запісам іх жыцця, іх перажыванняў, іх лёсаў. Георгі Валкавыцкі, спісваючы свае ўспаміны, патрапіў адлюстраваць час, падзеі, месцы і тое, што тварылася ў чалавечых душах у тыя складаныя часіны. (Н.Г.)

У каменным крузе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У каменным крузе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Жорж!

Стаю ў аняменні: хто мяне кліча?

— Не пазнаў? — засмучаны голас.

Хітаю галавою:

— Не!

— А-я-яй!

Машына пакіравала на левы бераг Прэголі. Хто мяне клікаў? Дагэтуль згадваю. Здаецца мне, быў гэта Вася Бобрыкаў. А чаму везлі яго ў той бок?

Выглянула сонца — і ў яснае неба ўзняліся сталінскія сокалы. Шалеюць над намі. У другой палове дня каторамусь паветранаму асу затуманіліся вочы, бо накрыла нас ракетная батарэя. У той момант стаяў я на версе траншэі. З гарачкі не ўскочыў у акоп, а бухнуўся на мураву ў бок яра. А „кацюшы” стаяць у шахматным парадку і б’юць па плошчы. Пасля чарговага ўзрыву наступны снарад, здаецца накрые цябе. Але што гэта? Перад вачыма ліяны, буянства зелені, на кожнай лапіне зямлі сакавітае бушаванне зялёнага цуду, я ў Кіплінгавай джунглі! Увайшоў у новае вымярэнне, у кволенькай травіне ўбачыў іншасвет. Глядзеў з балючым жалем: такі маляўнічы ён, такі казачны... жыў у суседстве... ад малога... чаму па за ўвагай?.. і ён ужо не для мяне...

Чароўную казку разбурыў Вацэк:

— Жорж забіты!

„Кацюшын” гнеў абярнуўся ў ласку. Вахманы зразумелі:

— Kaputt!53

Пакідаюць свае пасты.

— А што з намі? — пытаемся.

Даюць свабоду. Распаўзаемся, кожны паводле сваёй тактыкі. Я іду з гродзенцамі. Чэшам правераным шляхам, правым берагам Прэголі. Тут не павінна быць войска. Меркавалі добра, не сустракаем ніводнай жывой душы. Адно ў небе віруе смерць. Увесь час над намі. Бачыць нас. Абшар адкрыты. Ад частага падання паабівалі калені і рукі. Але не шукаем прытулку ў руінах, трымаемся дарогі. Абы хутчэй да сваіх.

Мы ўжо пры нашай фабрыцы. Павярнулі на Arndt Strasse. Трапілі пад масіраваны агонь. Віядук пераадольваем паасобна, скачкамі, я замыкаючы. Прыціснуўся да невысокай сценкі, чакаю пакуль паветраны вір перасунецца за Прэголю. Калі над галавой суцішылася і я адарваўся ад сценкі, сябры былі ўжо ў другім канцы віядука. Толькі я іх і бачыў, зніклі ў бакавой вулачцы. Сяброўства, бы ў марскім рамане: пакуль на плыву — разам. Калі на дно — ратуйся, як хто можа.

Пакінулі мяне. З лёдам на сэрцы крочу ўверх Arndt Strasse. Іду апусцелай вуліцай на поўнач. Як два гады таму. Круг замкнуўся.

частка XIII.

Іду ўвесь час пад абстрэлам зверху. Няўжо чаканыя сокалы цаляюць у мяне? Людзей жа іншых не відно. Ні жывых, ні мёртвых. Першы кандыдат у мерцы аб’явіўся ажно на Rathslinden, насупроць мастацкай акадэміі. Прыліп артыстычна да белай сцяны аднасямейнага асабняка і не варухнецца. Афіцэр! Яшчэ і з вітымі пагонамі. Уверсе выюць бомбы. Скокнуў і я пад белую сцяну. Стаў локаць у локаць з вітым рангам. Узіраюся ў яго, ён у мяне. Маўчым. Аж скаланулася зямля пад намі. Сцяна гайданулася, але ўдар стрымала. Абсыпала нас толькі тынкам і пакрышанай чарапіцай. Бачу, немец абтрасаецца. Абтрасаюся і я. Так і разышліся, напусціўшы на сябе маўклівую абыякавасць. Ён пакіраваў на поўдзень, у цэнтр горада, я — на паўночную ўскраіну.

Зайшоў у стары лагер. Мішэль вядзе да лагерфюрэра і корміць густою гарохаваю кашай (смаката!), якую зварыў шэф. Во, якія тут перамены! Лагерфюрэр і вахман апанураныя, не зводзяць вачэй з мяне. Даведаўшыся, што вяртаюся з цэнтра, пытаюць:

— Што на поўдні?

— Гарыць! — гавару.

Застагналі. Так развітаўся я з „добрым чалавекам”. З Мішэлем таксама. На гэты раз знайшоў ён схованку ў водаправодным калодзежы. Упакаваў туды чамадан і сам улез.

— Прыкрый мяне, — кажа.

— А што з Ясяй? — пытаю.

— Ідзе з Ганоркай у бункер.

Прыкрыў я яго чыгуннай покрыўкай і пайшоў памагаць дзяўчатам перабірацца ў бункер. Маёмасць у іх небагатая, на адзін курс. Зноў у каторы ўжо раз завіравала неба. У бункеры сціснуліся і я сеў між прыгожай паловай роду чалавечага. З аднаго боку зялёнавокая Яся, з другога Валя, анёльская бландзінка з Масквы, якую вайна заспела ў Ваўкавыску. Валя і кажа:

— Як паміраць, то ў добрай кампаніі!

Я пагадзіўся. А куды ж мне ісці? Прыбіўся да нас і Янэк Шуміцкі. Можна было б згуляць і „Вяселле”, ды „бацькі” няма. Сядзім і гадаем, што нас чакае наперадзе. Уваход запрудзілі хітруны. Павыстаўлялі навонку свае чамаданішчы і сочаць за небам. Пасыплюцца бомбы — за чамаданы і ў ногі. Яны і наклікалі бяду.

У бункеры цесната. А мне трэба да ветру. Што рабіць? Цурболіць у нагавіцы? І тут чую, быццам нечая рука піхнула ў спіну. А за спіною бетон. І я ўжо на нагах. Маё месца займае Янэк, а я спрабую праціснуцца да выхаду. Дарма. Дарогу загарадзіў шыракаплечы ўкраінец з перакошаным ад злосці тварам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У каменным крузе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У каменным крузе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У каменным крузе»

Обсуждение, отзывы о книге «У каменным крузе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x