Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Верыш, — ціха сказаў аднакласнік, — усё адно я пасвойму шчаслівы. Было ж у мяне хоць штосьці, і яна, Лена мая, была, і ёсць недзе, яна ж не прыдуманая мною! Няважна, помніць яна мяне, няважна, што ў яе даўно ўжо, відаць, муж, дзеці, — важна, што я яе помню… І больш мне нічога не трэба. Ведаць, што яна жыве цяпер на Зямлі, кожную раніцу глядзець на адно з ёю неба, кожны вечар — на адны зоры…

Аднакласнік замоўк.

І праўда, цёмна ўжо, зоркі над галавою. Мы развітваемся, і я пустой вуліцай іду дамоў, пакінуўшы яго аднаго сядзець на лаўцы, думаць.

1995 г.

СЫЧ

Вуліца яшчэ спіць, захутаная ў белы ранішні туман; спіць сваімі шэрымі, вільготнымі ад багатай расы платамі, мокрымі дрэвамі і травою ў агародах, спіць нязвыклай для вёскі цішынёю хлявоў і хат, нават пеўні яшчэ маўчаць, — а Сыч ужо тупае з веласіпедам; сам ідзе сцежкаю паўз плот, дзе цупчэй і не бярэцца да падэшваў мокры пясок, а веласіпед стараецца каціць па траве, каб памыліся расою шыны. Адна рука ляжыць на рулі, другая — прытрымлівае вялікі кашэль на багажніку, абвязаны чыстай марляю. Ад прахалоды каўнер пінжака ў Сыча падняты, клінковая кепка з гузікам зверху насунутая па самыя вочы; правая калашына, каб пры яздзе не ўкручвалася ў цэп, забраная ў шкарпэтку, як робяць дзеці, таму правы чаравік на тонкай каля костачкі назе здаецца большым за левы. З-пад кепкі зыркаюць то на дарогу наперадзе, то на кашэль пільныя строгія вочы, вочы чалавека пажыўшага, які ніколі ні ў чым не засумняваецца, які цвёрда ведае, што ўсё, што робіць ён, адзіна правільнае і ўсё навокал для яго аднаго: сцежка — каб па ёй ступаць, раса — каб памыць ёю колы веласіпеда, сонца, што неўзабаве выблісне з-за хат — каб абагрэць яго, Сыча, у дарозе.

Вось ужо гадоў дваццаць, з таго часу, як пахаваў жонку, кожны выхадны, у любую пару года, у любое надвор’е Сыч — з кашалём за плячыма, калі непагадзь і бездарожжа і да горада можна дабрацца толькі папуткамі, ці, калі суха, як цяпер, на веласіпедзе — выпраўляецца адным і тым жа маршрутам у няблізкую дарогу.

Час нібы забыўся на гэтага чалавека (увогуле, няўмольны час чамусьці заўсёды бывае найбольш літасцівы да людзей педантычных, абмежаваных, якім хоць кол на галаве чашы, а не адступяцца ад свайго раз-назаўсёды выбранага рэжыму): за ўсе гэтыя дваццаць гадоў Сыч, здаецца, зусім не змяніўся знешне. Такі ж гладкі, высокі, прамы — нават не сагнецца, калі нясе паўнюткі кашэль за плячыма. Веласіпед яго ніколі не ламаецца, тупаносыя, грубай работы чаравікі не стоптваюцца, выхадны касцюм, цесны яму, бо куплены некалі з эканоміі на памер меншым, ніяк не зносіцца, не падзярэцца, не прашмуляюцца аб сядло веласіпеда штаны. Аднак яшчэ больш, чым сваё дабро, беражэ Сыч самога сябе. Увесь век — і да пенсіі, і ўжо гады два пасля пенсіі — на лёгкай рабоце, вартаўніком у леспрамгасе.

У самога дворык, хата, агарод — хоць на выстаўку, чыстыя, акуратныя, дагледжаныя; хата абшаляваная і перакрытая новым шыферам, у хляве свінчо, у загарадцы (каб двор не загаджвалі) куры, грады на сотках высокія, разоры роўненысія, у канцы сотак, дзе ён звычайна на перамену засявае латку зямлі канюшынай і грэчкаю, тры вулеі, пад хатаю — два клёны, з якіх увесну можна браць сок, і ў лес хадзіць не трэба… Калі не на службе, Сыч не прысядзе, з досвітку будзе корпацца то каля вулеяў, то на сотках, тупае па двары, стругае штось пад паветкаю, піліць, грукае, прыбівае, паднаўляе… Але папросіць памагчы хто чужы — пальцам не зварухне. Прычым выдумляе абы-што, абы-якую прычыну, і не саромеецца, не баіцца сурочыць:

«У мяне кіла!» — гучна, на ўсю вуліцу заяўляе, калі трэба рабіць што цяжэйшае; калі лягчэйшае:

«У мяне рак касьці доктар абнаружыў!..»

I ўсе ведаюць, што брэша ў вочы, што ён за ўсё жыццё не знаў, як зуб баліць, што ён кожны год праходзіць медкамісію і з такімі хваробамі, якія сам на сябе выдумляе, ніхто б яго, вядома, на службе не трымаў.

Здаецца, не толькі знешнасць, але й душа яго, успрыманне ім усяго вакольнага раз-назаўсёды некалі ў ім застылі. Чым чалавек жыве, пра што думае?.. Вечна насуплены, да ўсяго недаверлівы, скептычны; адзінае, на што рэагуе, дык гэта на новыя грошы і цэны, да якіх ніяк не прывыкне, усё пераводзіць на «брэжнеўскія». У краме бохан хлеба па тры тысячы, гумавыя боты — па трыццаць тысяч, Сыч паглядзіць, пакрэкча, перавядзе: «Хлеб тры рублі, боты — трыццаць… Балдзёж!» Мужчыны збяруцца, загавораць пра палітыку, радыяцыю, пра «калі было лепш, тады ці цяпер?», — яму нічога не цікава. Ссупіць бровы, слухае маўчком і толькі рэдка, калі ў гуморы ці калі папытаюць: «А ты, Іван, што думаеш?», адкажа ўпэўнена:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x