Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сябар, пакуль Снарскі чытаў, не спускаў з яго вачэй і ўсё пасміхаўся.

— Ну, што? — спытаў ён, і Снарскі раптам зразумеў, што ён чытаў гэтае пісьмо — вунь на канверце жоўтыя палосы ад клею — і калі чытаў, таксама, мабыць, смяяўся.

— Нічога, — адказаў ён, скамечыў ліст і запіхнуў у кішэню.

Потым зноў сядзелі, пілі піва, сябар зноў чытаў па паперцы, чаканячы кожнае слова: «…Ты проходишь, власть Советов, словно с белых яблонь дым!» Хутка Снарскі развітаўся і пайшоў.

Ён знарок пайшоў дамоў пехам — ад Акадэміі навук па праспекце. Быў ужо канец лістапада, і цяпер, увечары, стаяў марозік; гарэлі ліхтары, свяціліся вітрыны, і ўсё вакол — і тратуар, і сцены дамоў, і дрэвы, і машыны на стаянцы — было белае, іскрыстае ад інею, які не раставаў цэлы дзень; белыя, зацягнутыя хрусткім лядком лужыны патрэсквалі пад нагамі, і Снарскаму думалася, што гэта яго жыццё, як гэты лядок, лёгка ламаецца і патрэсквае… Жыццё… Ды ці ведаў ён жыццё? Вырваны зуб? Ноч з прастытуткаю? Нудная, нецікавая работа, хворая, чужая яму жонка, тэлевізар, піва, мары пра канцлагер — у 25 гадоў! — і так прайшло больш чым паўгода, і ўсё тое ж наперадзе!..

«„Ты проходишь, власть Советов…“ Ды гэта я праходжу, як з яблынь дым! Жыццё без толку праходзіць!..» — думаў ён.

«Пашкадуеш мяне, калі я памру?» — успомнілася раптам тое, пра што не хацелася помніць, — і пацягнула за сабою: «Помніш той вечар, хрушчоў каля грушы?..» — і пачало ўспамінацца адно за адным усё, што ён звычайна гнаў ад сябе: і тое фальшывае, самалюбівае прыніжэнне, з якім ён расказваў улетку на балконе пра сябе, калі пасаромеўся, не сказаў самага галоўнага — «ці пойдзеш ты за мяне?», палічыў гэта для Галі непатрэбным, і тое, што сімвалічна адразу пасля вяселля пачаў зваць яе толькі Галіна (маўляў, ён — магутны ствол, яна — усяго толькі кволае адгалінаванне яго)…

Успомнілася, што нават у марах сваіх для яе ніколі не знаходзілася месца, што ён ні разу проста па-чалавечы не пашкадаваў яе, не звадзіў ні разу ні ў кіно, ні ў тэатр, ні пагуляць — нікуды; успомнілася, як адмахваўся ад яе па начах, як ад надакучлівага камара, як адбрэхваўся, каб не пайсці на імяніны…

«Ды гэта ж я… сухая непатрэбная галіна пры ёй! Мне маліцца на яе трэба! Сілаю прымусіць сябе любіць яе, шкадаваць, памагаць, рабіць усё, што яна хоча, — хоць бы за адно тое, што ў яе ў жыцці не было нічога светлага, акрамя таго вечара, акрамя мяне… Толькі так — зламаць сябе!» — думаў Снарскі, ідучы па заінелым, прыгожым у вячэрніх агнях праспекце, — але ўспаміналіся ні з таго ні з сяго шурпатыя пацалункі, выцягнуты ўніз, непрыгожы жончын твар, на якім застыла нейкая вечная вінаватая пакора… «Што мне рабіць?» —і яму здавалася, што вось-вось нешта прыдумаецца, — трэба толькі яшчэ трохі прайсці, яшчэ прыпынак, падумаць добра, і ўсё лёгка і проста прыдумаецца.

1993 г.

АДНАКЛАСНІК

Прыехаўшы у вёску, я пайшоў у госці да былога аднакласніка.

Мы селі на лавачцы ў двары. Быў вечар позняга лета, ціхі, стомлены… Калі б я быў мастаком і захацеў намаляваць гэты вечар, дык пакарыстаўся б толькі трыма фарбамі: сіняй, жоўтай і трохі шэрай. Сіні туман, жоўтая пожня і шэраватае сутонне… Такімі вечарамі чамусьці з асаблівым нецярпеннем чакаеш ночы, цемры, маладых галасоў ў канцы вуліцы, дзявочага смеху, лёгкіх крокаў; здаецца, што ты і не жыў яшчэ, што ўсё ў цябе наперадзе, што і цябе нехта ўсё яшчэ помніць і чакае…

— Ты б вось якую гісторыю напісаў, — пачынае аднакласнік, хітравата на мяне зірнуўшы.

«Дык вазьмі і напішы», — хочацца даказаць. Дзіўныя людзі, адкуль гэтая вера, што пісьменнік першнайперш павінен кідацца на чужыя сюжэты? Яму менш за ўсё гэта цікава. Пісьменніку трэба дэталь, іскрынка: якінебудзь кляновы сухі ліст пры дарозе, зламаная травінка, трэшчына ў асфальце, выпадкова пачутая мелодыя ці нават проста чырканне запалкі аб карабок, — і гэтага дастаткова, каб сюжэт сам сабою «ўспыхнуў», прыдумаўся, і сюжэт гэты можа атрымацца больш рэальным за любую жыццёвую гісторыю, бо сфакусіруе многа падобных гісторый…

Але ніколі я так не адкажу свайму аднакласніку. Я буду слухаць яго. Ён — калека. У руках ён пакручвае кавеньку. У яго ўжо дзесяць гадоў баліць нага. У школе ён быў звычайны, як усе, хлопец, потым паступіў у чыгуначны тэхнікум, давучыўся да апошняга курса і раптам нага забалела і пачала сохнуць. Ні дактары, ні санаторыі не памаглі. Яна і цяпер сохне, зусім кароткая, маленькая.

Аднакласнік разумны, як і звычайна разумныя людзі, на каго бяда навальваецца з маладога веку, — мусіш быць разумным, каб выжыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x