Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Снарскі выходзіў, сядаў яшчэ на хвілінку на лаўку пад грушаю — цяпер голаю, з абламанымі галінамі і з высахлымі чорнымі грушкамі на самай вершаліне, да якіх не дабраліся, — сядзеў, успамінаў… Потым ехаў тралейбусам дамоў і ўяўляў, што едзе ў «мерседэсе», у форме нямецкага афіцэра, у акулярах з залатымі дужкамі, пад’язджае да нейкага пад’езду, чакае, чакае; праз міг выходзіць ЯНА, з нейкім клуначкам у руцэ, спалоханая, заплаканая, глядзіць на яго, як пабіты сабака, гатовы альбо кінуцца лізацца, калі пагладзіш, альбо ўцякаць, калі замахнешся…

* * *

Неяк увечары, перад выхаднымі, пасля паходу да сябра Снарскі вярнуўся дадому позна, але жонка не сустрэла яго, як заўсёды, калі раней прыходзіла, не выбегла ў пярэднюю, хоць сама была дома: паліто вісела, туфлі стаялі… Снарскі распрануўся, доўга мыў рукі, плёхаўся, прыслухоўваючыся, і не мог зразумець, што гэта з ім, чаго ён баіцца абазвацца, баіцца заходзіць у залю ці на кухню? Яму здалося раптам, што жонка ведае і ведала заўсёды, чым ён жыве, толькі прытваралася пяшчотнай і закаханай, што зараз усё выясніцца, яна выскачыць аднекуль з кухні з мокрай анучай у руках, заплаканая, раз’юшаная, і пачне лупіць яго гэтай анучай па чым папала… Трэба ж — ён, аказваецца, дапускаў і такое!..

Але жонка сядзела ў залі, у крэсле, і проста спала. Снарскі стаў пераапранацца. Яна прачнулася, падхапілася, падбегла да яго, абняла і дакранулася да шчакі сухімі, як заўсёды, вуснамі.

— Ты еў?

— Ты ж бачыш, што я толькі прыйшоў, — і Снарскі вылузнуўся з абдымкаў, паказваючы, што проста нязручна абдымацца, калі кашуля да палавіны знятая.

— А ты не забыўся, што заўтра?..

— Не забыўся.

— Тады можна цябе папрасіць? Будзь заўтра весялейшы, добра? Хай бачаць, як у нас добра ўсё…

Мо цэлы месяц, амаль кожны дзень жонка нагадвала яму пра імяніны пляменніцы, братавай дачкі Аленкі, раілася, што апрануць, які падарунак купіць… Але Снарскі, як толькі даведаўся пра гэтыя імяніны, напярод ведаў, што выдумае любую прычыну, каб не пайсці. Ён не любіў шурына, нават чамусьці пабойваўся яго, ніколі не мог гаварыць з ім як з роўняю (яны былі амаль аднагодкі), а толькі чырванеў, пачынаў глядзець пад ногі і згаджаўся з усім, што б шурын ні казаў.

Раней, да вяселля, Снарскі хлусіў рэдка, і калі даводзілася хлусіць, цярпець сябе за гэта не мог; але цяпер, пажыўшы столькі часу з нелюбімым чалавекам, калі хлусіць малымі порцыямі даводзілася пастаянна, навучыўся рабіць гэта лёгка і свабодна.

— Я не забыў, але, Галіна, — сказаў ён, паклаўшы жонцы рукі на плечы, — ну, ніяк! Чортавая работа, і заўтра апошні дзень, кроў з носа…

— Якая работа?! У выхадны?!

— I ў выхадны, а як жа.

Яна адвярнулася і ўсхліпнула.

— Ну, нічога страшнага, другі раз сходзім… Я, калі прыду раней, буду чакаць цябе… І ты там доўга не сядзі! — сказаў ён строга, са значэннем. — Не забывай, што табе трэба шанавацца, думаць пра таго ці пра тую, хто ў нас скора будзе…

I Галя растала, паверыла, удзячная і за Хелену, і за гэтую няшчырую, няўмелую клапатлівасць — як мала ёй усё ж трэба!..

На другі дзень, у суботу, былі імяніны. Збіраліся проста пасядзець сем’ямі, пайсці ў блізкі лясок, пасмажыць шашлыкоў… Але Галя прыйшла адна, таму нікуды і не выбраліся, сядзелі ў кватэры, а дзянёк цёплы быў, сонечны… Сумнавата было. Брат піў адзін. Толькі Аленка весялілася, бегала, лазіла пад сталом у нагах, чаплялася да цёткі Галі, потым пацягнула яе ў свой пакой — паказваць кніжкі і кубікі.

Брат, пазіраючы на дзверы, ціха гаварыў з жонкаю.

— I чаго той барсук не прыйшоў? Як можна дома сядзець?

Жонка, якая ў душы, вядома, раўнавала мужа да Снарскіх — столькі ім папарабіць дабра! — на словах заўсёды абараняла Ігара:

— Табе ж сказалі, у чалавека работа.

— Ды брэша ён усё! Няма ў іх ніякай работы сёння, я пытаўся ў хлопцаў. I што за чалавек, чорт яго разбярэ! Ды прыйдзі ты, пасядзі з людзьмі, пагавары, выпі… Думае нешта, думае… Што ты думаеш? Хай конь думае, у яго галава здаровая! Жыві, пакуль жывецца! У вочы баіцца глянуць… Каго ты баішся? Чаго? Малады, здаровы, інстытут скончыў — гэта ж чорту рогі можна звярнуць, абы захацець!..

— Абразованы чалавек, — сказала жонка і выпіла чарку лікёру.

— Гультай ён неабразованы! Я ж пытаўся ў хлопцаў, як ён — ходзіць, як муха па кісялі, робіць толькі тое, што трэба, і пальцам больш не варушыць… Хай я невучоны, неабразованы — чорт са мною; я за гэтыя месяцы, пасля размену, на новую кватэру сабраў — вось гэтымі самымі рукамі… А ў іх, думаеш, ёсць рубель лішні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.