Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты змог бы помніць чалавека, не бачыўшы яго гадоў, скажам, пяць, дзесяць? — пытае аднакласнік.

— Неа, — легкадумна адказваю я.

— А я вось помню…

І аднакласнік расказаў. Калі ён перайшоў на апошні курс тэхнікума, усё ў яго было цудоўна. Малады, здаровы, добра вучыўся, праз год — у армію. Але вось гэтае, — што хутка ў армію, яго найбольш і мучыла. У яго не было дзяўчыны. Проста неяк не шэнціла з гэтым. Можа, таму, што жыў не ў інтэрнаце, а ў сваякоў на кватэры, у чужым горадзе, ні па дыскатэках не лётаў, ні па танцах, нікуды дужа не высоўваўся, сядзеў дома, «зубрыў». А ў іхняй групе былі амаль усе хлопцы.

І вось на апошнім курсе яму страшэнна захацелася быць як усе, каб потым таксама, як і ўсе, хваліцца, што ведае, як такое робіцца.

— Не смейся, калі ласка, і не думай, што гэта было мне лёгка, — зноў зірнуўшы на мяне, сказаў аднакласнік. — Я быў сарамлівы і ганарысты. Мне здавалася, лягчэй праз зямлю праваліцца, чым дзесьці на вуліцы, ці ў аўтобусе, ці ў тэхнікуме падысці да незнаёмай дзяўчыны і пачаць, як іншыя, «клеіцца». А раптам яна не так зірне, не тое скажа або моўчкі пагардліва адвернецца?.. Ды такое да смерці не забудзецца! Калі б я піў, магчыма, лягчэй было б, але я не піў і не курыў тады.

Вядома, можна было паспрабаваць — пацягацца ў інтэрнат, схадзіць з сябрамі на танцы — і я пазаёміўся б з кімсьці. Але, паўтаруся, мне не хацелася знаёміцца. Знаёмства заўсёды на нечага абавязвае. Пачаліся б тэлефонныя званкі, ды сустрэчы, ды провады дамоў, трэба было б дарыць кветкі, ды хадзіць разам у кіно… Урэшце, трэба было б жаніцца. Я тады не ўяўляў, як можна пасур’ёзнаму гуляць з дзяўчынаю і не мець у планах ажаніцца з ёю. Але пра гэта і думаць смешна, які мой век — семнаццаць гадоў!

Мне трэба была не чыстая дзяўчына, а жанчына, якую можна купіць, якая не запомніць нават майго імені, а я не пацікаўлюся, як яе завуць. Каб потым, пасля ўсяго, мы разышліся і ніколі больш не сустрэліся, і не цікавіліся б адно адным.

І вось аднойчы мы з сябрам, гарадскім хлопцам, на перапынку стаялі на калідоры, і каля нас прайшла дзяўчына. Сябар павітаўся з ёю.

«Шкада малую, — сказаў ён, — загуляла, курсавік не здала, выганяюць».

«На якім яна курсе? — спытаў я, а слова „загуляла“ ўжо тахнула ў скронях.

„На другім. Хочаш, вазьміся, зрабі ёй курсавы — яна чым хочаш аддзячыць“.

Сябра, хітры і назіральны, яўна чытаў мае думкі. „Што ж, ён дапускае, што яе можна купіць, што яна прадаецца, — значыць, няма ў гэтым нічога саромнага“, — думаў я, і, схапіўшы яго за рукаў, пакуль дзяўчына не знікла з вачэй, папрасіў:

„Пакліч“.

Сябра паклікаў: „Лена!“; дзяўчына вярнулася, стала перад намі. Яна была непрыгожая, зусім непрыгожая. У доўгай сукенцы, якія тады зноў толькі пачалі ўваходзіць у моду і непрывычна ўпрымаліся. „Гэта нічога, што непрыгожая, — падумаў я і яшчэ больш асмялеў. —Гэта нават лепш; мне трэба яе ногі і ўсё астатняе, а не прыгажосць“.

„Вось, Лена, пазнаёмся… Хлопец хоча табе памагчы зрабіць курсавы“.

„Праўда?!“ — яна засвяцілася і пахарашэла. — Ой, хлопчыкі, памажыце! Я не ведаю, што б для вас зрабіла!..»

«А гэта з ім дамаўляйся», — сказаў сябра і пайшоў.

«Дык што?» — смеючыся, спытала яна.

«Праз колькі дзён табе трэба здаваць?»

«Праз чатыры, апошні тэрмін».

«Добра, я зраблю. За… гэтае самае», — сказаў я.

Яна раптам патухла і зноў зрабілася непрыгожаю. Цэлую хвіліну яна маўчала і глядзела на мяне. Я круціўся, кашляў, чырванеў, падымаў і апускаў вочы, — а сам ужо цвёрда ведаў: яна — мая, яна купляецца. Інакш не маўчала б столькі.

«Ну, рабі, — прамовіла яна ўрэшце. — І ўсё будзе».

«Калі?»

«У той дзень, калі будзе гатова».

Яна завяла мяне ў сваю аўдыторыю і дала тыпавік курсавога.

Два дні я не хадзіў на заняткі, гарбаціўся дома над раскладзенымі на стале лістамі ватману. Якія то былі два дні!.. Як я рыхтаваўся, расцягваў хвіліны і гадзіны тых дзён, нават думкамі не даваў набліжацца да таго моманту, калі… А як цудоўна ўсё складвалася! У суботу курсавік будзе гатовы. Тады ж, у суботу, сваякі — гаспадары кватэры — з раніцы на ўвесь дзень едуць у грыбы. Кватэра будзе пустая.

Так і выйшла. Да суботы я ўправіўся. Прачнуўся рана, адзін, сваякі паехалі ў лес. Я пачаў туляцца па кватэры, думаючы, — хутка гэтыя сцены, шпалеры, мэбля, канапа стануць сведкамі чагосьці, і якая перамена хутка са мной адбудзецца, — я ўжо іншым буду… Узяў дзядзькаву брытву, памазок, пагаліўся ўпершыню ў жыцці, парэзаўся… Сорамна ўспамінаць!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x