Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што тут думаць — балдзёж адзін!

Свой старэнькі, першага выпуску тэлевізар, які, аднак, ні разу не быў у рамонце, ён амаль ніколі не ўключае. «А што я там не бачыў, балдзяжу іхняга?» Увогуле, гэтым універсальным словам ён абазначае ўсё, што не разумее, што яму цяжка ўявіць, усё, што недзе далёка і не з ім, а з іншымі. Калі доўга мочыць дождж, ці стаіць суша, ці асабліва ўвосень і ўвесну, калі надвор’е пераменлівае і снег сыплецца разам з дажджом, задзярэ ўверх галаву:

— Нябесны балдзёж!

…Да горада кіламетраў пятнаццаць. Цяпер ясна, чаму Сыч так рана выпраўляецца: едзе ён не намнога хутчэй, чым іншы малады ішоў бы. Паднялося ранняе сонейка, трава на лузе паўз абодва бакі шашы ззяе-пераліваецца бліскучай расою, туман па нізінах і каля лазовых кустоў ружавее, радзее і проста на вачах знікае; роўны асфальт, усё яшчэ мокры, бы пасля дажджу, таксама пакрысе высыхае, шарэе плямамі. Праносяцца то насустрач, то ззаду, абганяючы маруднага веласіпедзіста, машыны, але Сыч і не зірне на іх, едзе сабе з краю шашы роўненька, як па шнурку, адно яшчэ ніжэй насунуўшы кепку, бо сонца слепіць вочы, адбіваецца ад нікеляванага руля.

Пры самым уездзе ў горад Сыч спешваецца — дужа многа транспарту, небяспечна, — і вядзе веласіпед у руках па тратуары. Ісці недалёка. Цэнтральны гарадскі базар ён не прызнае, яго, Сыча, любімае месца тут, на краіне горада, каля магазіна, дзе таксама заўсёды поўна народу і дзе можна прадаць тавар і хутчэй, і даражэй, чым на асноўным, «галоўным» базары. Гандляроў-канкурэнтаў тут няшмат, заўсёды знойдзецца месца на шырокім, зручным, бы прылавак, парапеце ўздоўж універсама. Сыч стараецца выбраць месца ў адзіноце, няважна, што далей ад уваходу ва універсам, хай нават вось тут, з задняга двара, дзе каля дзвярэй з надпісам «Прыём шклатары» гара парожніх скрынак; галоўнае, з гзтага боку цянёк — і самому здаравей, і для тавару лепш, і шыны ў веласіпедзе не напячэ сонцам… Выбраўшы месца, Сыч рассцілае на парапеце марлю ў дзве столкі, з кашаля выкладае вялікія, карычневыя, адно ў адно яйкі, пучкі вымытай чырвона-белай радыскі, маладой аранжавай морквы, пахучага кропу, шчаўя, дастае палатняны мяшок са свежымі лісічкамі і ставіць побач літровы слоік-мерку…

Гандляр ён дзіўны. Папытай у кожнага — кожны скажа, як лепш гандляваць: трэба ўсміхацца, дагаджаць пакупнікам, падлізвацца да іх; на мужчыну можна сказаць «парэнь» ці «бярыце, малады хазяін!», на жанчыну — «дзевушка», да якой-небудзь старой каргі, якая ўсе перамацае, перанюхае і нічога не купіць, усё адно пажадана звяртацца ласкава — «бабушка»… Сыч — не; стаіць маўчком, насуплены, ганарысты, склаўшы рукі на грудзях, пазірае на ўсіх з вышыні свайго росту і, відаць, пагарджае і нават за людзей не лічыць гэтую публіку, якая толькі сноўдае туды-сюды і не здатная сабе ж вырасціць корчык цыбулі ці з’ездзіць у лес ды набраць вядро лісічак. Кошт за тавар назначае самы высокі і ніколі не скіне. На справядлівае здзіўленне, што «вунь у той бабкі ўдвая танней», без цырымоніяў раіць: «Дык ідзі і бяры ў яе!» Не кожнаму яшчэ скажа, што па чым, перш агледзіць чалавека з галавы да ног, і калі той здасца падазроным, без сумкі ці сеткі ў руках (а такіх тут, каля універсама, таўчэцца свет), таксама спытае:

— А ты будзеш купляць?

— Адкуль я ведаю. Назавіце цану, тады паглядзім.

— Як не будзеш браць, то нашто табе цана?

Ці ён настолькі ўпэўнены ў якасці свайго тавару, ці проста выгляд яго, як гандляра, нейкі па-сялянску сімпатычны, але яшчэ больш дзіўна, што бяруць у яго ахвотна і раскупляюць хутчэй, чым у тых, хто кідаецца дагаджаць пакупніку і адразу ж гатовы скінуць кошт, абы ўзялі.

Распрадаўшы ўсё, Сыч прымацоўвае на багажніку пусты кашэль і няспешна, не зважаючы на людзей вакол, не саступаючы нікому дарогі, кіруецца праз плошчу гандлёвага цэнтра за універсам, за вугал пошты, у двары — туды, дзе на рагу цеснай вулічкі прыляпіўся цагляны аблезлы аднапавярховы будынак з бляклай шыльдачкай паміж дзвярыма і адзіным акном: «Бюро рытуальных паслуг». Тут, каля ганка, на лавачцы пад клёнам, сядзіць жанчына ў чорнай хустцы, каля ног — кошык, поўны штучных пярэстых кветак. Як і Сыч каля універсама, так і яна тут амаль кожны выхадны. Пабачыўшы Сыча, жанчына яшчэ здалёк усміхаецца і пачынае папраўляць на сабе чорную хустку і перабіраць ніз сіненькай трыкатажнай кофтачкі.

— Добры дзень вам, — ціхім, ненатуральна-пакорлівым голасам кажа яна, калі Сыч падыходзіць, і схіляе галаву ў нізкім паклоне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x