Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добрае здароўе! — так, як вітаюцца ў іхняй вёсцы, адказвае Сыч, прысланяе да клёна веласіпед і стомлена мосціцца побач на лаўку.

— Як торг ваш сёння?

— А, гарадскія, яны табе чорта з’ядзяць на сухі рот! — гучна, як у сябе дома на вуліцы, аб’яўляе Сыч і махае рукою.

Жанчына палахліва ўздрыгвае і глядзіць на яго з дакорам — маўляў, мог бы такі сур’ёзны, разумны, гаспадарлівы чалавек, як Сыч, абысціся і без згадкі нячыстай сілы.

— Душна сёння, — кажа яна, каб перавесці гаворку. — То дождж быў, а цяпер вось пагоду паслаў Бог.

Сыч сцягвае кепку, прыгладжвае ўзмакрэлыя сівыя валосікі на патыліцы, чухае шырокую чырвоную паласу на лобе, пакінутую кепкай, думае нешта, крэкча, хітравата пазірае на жанчыну.

— Так… — пачынае ён, — вось вы, дапусцім, верыце…

— I вы верыце, і ўсе вераць, — хутка перабівае жанчына, — у малітвах яко ношчных, і кожнаму па веры яго…

— Хай так, — згаджаецца Сыч. — Тады чаму, скажам, — тыцкае ён пальцам у бок гандлёвага цэнтра, дзе каля камерцыйных кіёскаў таўкуцца людзі, — чаму, скажам, Бог дапускае такі балдзёж?

— Воля твая прасвятая, Госпадзі, і Дзевы Марыі непарочнай Багамацеры, і царства тваё ныне і ва векі вякоў… — жанчына, закаціўшы вочы, дробна і часта хрысціцца і неўрастэнічнай скорагаворкай мармыча няўцямныя словы. — І нам, грэшным, плоць твая і навечнае іскупленіе…

Сыч, аднак, цалкам задаволены і сваім пьгганнем, і такім адказам. Выслухаўшы, палічыўшы гэты набор слоў за малітву, ён адразу пераходзіць да справы:

— Па чым? — і паказвае на кветкі ў кошыку.

— Даражэй сёння, — вінавата адказвае жанчына, мігам вяртаючыся ў будзённае, практычнае жыццё. — Воск падаражэў. Усё цяпер даражэе па волі Божай… Гваздзічкі па пяць, ружы па восем, рамонкі — па шэсць…

— Тысяч? — як заўсёды, перапытвае Сыч.

— Цяпер усё на тысячы, — як заўсёды, ведаючы Сыча, уздыхае жанчына.

— Лічы, ружы па восемдэесят капеек, а гваздзікі—па пяцьдзесят! — падагульняе Сыч і лезе па грошы ва ўнутраную, знізу пінжака, кішэню, зашпіленую на гузік.

З кошыка ў кашэль перабіраюцца чатыры крывава-чырвоныя буйныя ружы з ярка-зялёнымі, глянцаватымі ад воску лістамі, чатыры пластмасавыя рамонкі — белае з жоўтым, нібы разрэзаныя напал вараныя яйкі, чатыры пунсова-паркалёвыя гваздзікі, да таго падобныя да сапраўдных, што рука цягнецца абламаць са сцяблін малюсенькія нераскпукнутыя бутончыкі, якія звычайна бываюць і на сапраўдных, жывых кветках.

Цяпер, калі так удала зроблена асноўная справа, засталося зазірнуць у краму — і дамоў.

У вялікі універсам Сыч не заходзіць: адно, што веласіпед на вуліцы не кінеш, а другое, «балдзёж» там… Перш выберы ў аддзеле, тады на касу, ды ўсё запомні, ды кожнаму скажы. Ён любіць маленькую, пры выездзе з горада, драўляную крамку, падобную на іхнюю вясковую; там (Сыч лічыць) і выбар большы, і веласіпед можна ўкаціць з сабою, паставіць каля дзвярэй — ніхто сварыцца не будзе, і прадаўшчыц усяго дзве, а галоўнае, казаць шмат не трэба. Глянеш на прылавак, тыркнеш пальцам, і прадаўшчыца ўжо ведае, што чалавеку трэба: хлеба пару боханаў, селядзец, пляшку гарэлкі, кавалак каўбасы…

Назад ехаць лягчэй, сонца свеціць не ў вочы, а збоку, і шаша ад горада як бы патроху збягае ўніз і ўніз. Але Сыч рухаецца акурат з такою з хуткасцю, як і ў горад, — марудна, упарта, бы танк; сінхронна круціць педалі, і проста дзіўна, як з такой хуткасцю яшчэ ўмудраецца трымаць вертыкальна веласіпед. Ды вось, урэшце, паваротка на вёску, адсюль нават відаць бліжнія хаты. Аднак Сыч, спусціўшыся з насыпу шашы, кіруецца не на гэтую вясковую дарогу, а напрамкі праз луг — балазе, расы ўжо няма і ў паміне, — па ледзь прыкметных у траве слядах ад колаў трактара. Там сярод лугу, непадалёку ад хат, якраз насупраць Сычовых двух клёнаў, віднеецца агароджаны зялёны пагорак могілак.

Даўно пераваліла за поўдзень. Над нагрэтай травою ходзіць гарачымі хвалямі паветра, дрьгжыць у сіняватай смузе, аж вачам балюча… Ціха, толькі пераспелая пруткая трава стракоча аб спіцы ды аднастайна трашчаць конікі… Сыч абыякава аглядае гзтую летнюю лугавую раскошу, гэтае багацтва самых розных кветак вакол. Кветкі, не паспееш сарваць, як у руках завянуць.

Трактарны след падводзіць прама да могілкавых вароцяў, за якімі адразу ж, як зайсці, у куточку пад маладой, абцярэбленай знізу елкаю — акуратная, нядаўна пафарбаваная ў вясёла-блакітны колер агароджа. Магілка дагледжаная, зямля на ёй жоўтая, толькі дзе-нідзе прабітая свежымі іголкамі травіцы. З-пад выпуклага авальнага шкла на помніку, зробленым у выглядзе звычайнага аб’ёмнага трохкутніка з нержавейкі, з крыжыкам зверху, глядзіць трывожна, неяк замучана худы жаночы твар, копія даўняй павялічанай няякаснай фотакарткі. Вось ужо дваццаць гадоў з адным і тым жа выразам глядзіць з помніка на Сыча гэты твар… Сыч прыбірае з магілкі пацямнелыя за тыдзень, палінялыя кветкі, нясе і без жалю выкідвае цераз плот у ямку, куды зносяць старыя вянкі і розны друз. Тады кладзе пад помнік свае, «свежыя» кветкі, сядае каля магільнага грудка на цёплую траву, дастае з кашаля свой слоік-мерку, дзе на дне, сярод жмені забракаваных пакупнікамі чарвівых лісічак ляжаць два трэснутыя, але яшчэ цэлыя яйкі, дастае пляшку, каўбасу; вырваўшы пук травы, працірае ўзятую з-пад помніка чарачку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x