Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Піт не шкадаваў красамоўства, расказваў, захліпваючыся, з ззяючымі вачыма — і паказваў! — як певень нюхае бензін, як падкрадваецца да яго дзядзька Стэфан, як потым шуганула полымя і на колькі метраў узляцеў угару певень:

— На цэлых дваннаццаць метраў!

Петрык знарок, для ўзмацнення дадаў лішняе «н». І як пасля певень сумаваў, ліняў, мучыўся, не хацеў есці, пакуль не сканаў — ад стрэсу! Апошняе слова Петрык таксама вымавіў з асаблівым націскам.

Ніякага ўражання яго гісторыя на настаўніка не зрабіла. Леанід Міхайлавіч толькі і сказаў:

— Усё мае межы, акрамя чалавечага глупства.

У сакавіку, як толькі пацяплела, Леанід Міхайлавіч пачаў прыязджаць у школу на матацыкле «Ява», новенькім, з нікеляванымі дугамі, з абцягнутым футрам сядлом. Раз нават ён падвёз Петрыка дадому, — можа, знарок захацеў зайсці паглядзець, як той жыве. У двары яшчэ дзе-нідзе ляжалі латкі снегу. Але на праталінах зелянела трава, і крокусы рашуча прабівалі зямлю сваімі трохкутнымі, пругкімі рожкамі, смела вылазілі на свет. Ад зямлі падымаліся празрыстыя хвалі нагрэтага паветра, і пахла талым снегам. Двор, агарод, сад, домік, а галоўнае, цішыня — усё спадабалася настаўніку. Піт правёў яго ў дом. Нікога не было: маці на працы, бабуля з раніцы паехала ў паліклініку. І тут застаўся задаволены Леанід Міхайлавіч. Асобны пакойчык. Чысціня. Утульнасць. Кнігі. Вакенца ў сад.

— О, нават гітара ёсць!

— На дзень нараджэння… Дзядзька Стах падараваў.

— А я гляджу — знаёмы інструмент. Я яго Лену добра памятаю. Вучыў яе іграць, на гэтай вось самай гітары… Цудоўная дзяўчына, сціплая, таленавітая. Рэдкі выпадак, калі яблык далёка адкаціўся ад яблыні…

Леанід Міхайлавіч настроіў гітару і ўзяў некалькі акордаў. Так прыгожа прагучалі яны ў пустым, ціхім доме! Потым пачаў праглядаць кнігі на паліцы. Петрык сачыў за ім з трывогай, баючыся, каб настаўнік не дабраўся да шыкоўнага, з каляровымі малюнкамі выдання «Падарожжа Гулівера» — пераказ на беларускую Анатоля Кудраўца. Кніга знарок ляжала на самым версе паліцы, каб ніхто не дастаў. Там усярэдзіне быў ліст з альбома па маляванні, шчыльны, складзены напал, як вялікая святочная паштоўка, з віньеткамі па краях, з намаляваным букетам жоўтых, чырвоных і чорных цюльпанаў, і ад рукі напісаны верш, крамольны, да таго захапляльна-непрыстойны, што яго трэба было надзейна хаваць ад чужых вачэй. Піт ведаў яго на памяць, але паштоўку, рызыкуючы, бярог, трымаў у кнізе як закладку.

Канечне ж, Леанід Міхайлавіч дацягнуўся да Гулівера.

— А гэта што? Такое прыгожае?

— Галька Капора… Падаравала на дзень нараджэння, — Піт густа пачырванеў.

— Я гляджу, твой дзень нараджэння як юбілей адзначаўся. Падарункі, кнігі, — а сам ужо чытаў, добра, што не ўголас.

«Добры дзень, мой татка! Піша сын Пятрусь.
Нешта з нашай мамкай я не разбярусь.
То бывае хмурай, то спявае штось,
бачу, рэжа куры — мусіць, будзе госць.
Вось прыходзіць дзядзька, маці кажа — брат.
Ты не вер ёй, татка, — нешта тут не так.
Як у сваёй хаце гэты рыжы гад
ціскаў нашу мамку — ды не так, як брат.
Анекдоты сыпаў, а за стол як сеў,
то усё павыпіў, і усё паеў.
Не даваў спакою маці цэлы дзень,
так і лез рукою ёй вышэй калень.
„Я да твайго цела, кажа, дабярусь!“
Маці так нясмела: „Пагуляй, Пятрусь“.
Вось я і падаўся ціха да дзвярэй,
ды у кут схаваўся — што будзе далей?..»

Далей было такое, што Петрык са страхам сачыў за тварам Леаніда Міхайлавіча. Але настаўнік дачытаў, загарнуў кнігу, спакойна паклаў кнігу на месца.

— Гэта праўда Галя падаравала? А на выгляд такая ціхоня… Ты паказваў каму-небудзь? У сэнсе, дарослым? І не паказвай. Яшчэ лепш — знішчы. А верш таленавіты, — нечакана сказаў ён. — Ды вось толькі ўсе гэтыя штучкі, «Петрусёвы бацькі», яшчэ будуць, ад іх нікуды не дзенешся, а што можна згубіць — такое, чаго потым не вернеш — дык гэта магчымасць паднесці дзяўчынцы-аднакласніцы парфель, падараваць ёй кветкі — проста так, без прычыны, прысвяціць ёй верш… Не такі, канечне! — спахапіўся Леанід Міхайлавіч, — а пра прыроду, каханне… Калі ты не будзеш ведаць «Петрусёвага бацьку», ты нічога не згубіш. Калі ж упусціцца, выпадзе з біяграфіі не паднесены аднакласніцы партфель, не падараваныя ёй кветкі, не прысвечаны ёй верш — вось гэта будзе катастрофа! Табе здаецца, што ў цябе яшчэ не жыццё, а толькі падрыхтоўка да жыцця, а сапраўднае яно наперадзе, але павер — тут памылка; менавіта ў гэтыя гады, ад 5 да 12, адбываецца з чалавекам усё самае лепшае, што можа адбыцца. А потым — альбо паўтор, альбо салодкія ўспаміны. Таму я табе настойліва раю збіраць па крупінках матэрыял для гэтых успамінаў, хаця б машынальна, проста як капейкі ў капілку, шукаць, цягнуцца толькі да светлага, чыстага, добрага — як яно потым у жыцці паможа! І наадварот, горка будзе, балюча, калі гэтыя чароўныя гады прабягуць без паходаў, песняў, без палатак, гітары… Локці будзеш кусаць! У цябе такі перыяд, што табе трэба паўсюль лезці, усім цікавіцца, быць дапытлівым, вучыцца танцаваць — абавязкова, іграць на гітары, пахадзіць у секцыю плавання, запісацца ў розныя гурткі — у школе ж іх поўна: у драматычны, літаратурны, малявання, — карацей, увесь час шукаць, бо ў кожнага ж чалавека талент, і каб знайсці свой, трэба пераспрабаваць усё. А «Петрусёвы бацькі» нікуды не ўцякуць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x