Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як справы, Андрэй? — спытала яна і, не дачакаўшыся адказу, дадала: — Я рада бачыць цябе.

Мы загаварылі, як вядзецца ў падобных выпадках,— аб рабоце (яна ўжо некалькі гадоў камандавала цэхам на сваім заводзе дакладнай механікі), аб дзецях (сын закончыў інстытут, ажаніўся, і яна, уяўляеш, бабуля), аб кааператывах (яе сябрам давялося трэсці кашалькі знаёмых, сваякоў, старых сваіх), аб здароўі...

I тут яна, быццам адчуўшы нешта ва ўсім маім выглядзе, спытала:

— Як справы ў Сяргея?

Як можна вось так адразу адказаць на пытанне: «Як справы ў Сяргея?!», калі прайшло цэлае жыццё і ні ты, ні я не ведалі, як твае або мае справы, дакладней, ведалі, але самі рабілі выгляд, што нас гэта не датычыць, што мы над гэтым не задумваемся. Што мог адказаць я, нават не ведаючы блізкага сумнага канца...

— Нармальна, Надзея,— адказаў я.— Ён займае салідную пасаду, перад тым як пакінуць рэдакцыю, абараніўся.

— А я падумала, чаму яго прозвішча знікла з газеты...

— Толькі вось з сэрцам нядобра. Але ўсё ў парадку. Ён у санаторыі і хутка вернецца.

Яна сумна ўсміхнулася:

— Гэта мне ўжо можна хварэць, а вам, рабяткі, рана.

Яна папрасіла, каб я перадаў табе прывітанне, і развітваючыся, спытала:

— А вершы ён зусім перастаў пісаць?

— Зусім,— адказаў я.

Я ўжо не памятаю дакладна, калі яна з’явілася ў тваім, ды што там, у нашым жыцці. Я маю на ўвазе сябе, Віцьку Паршына, забітага праз год асколкам ад процітанкавай нямецкай гранаты, што разарвалася ў лесе, і Саньку Нікадзімава. Ты памятаеш, мы з Санькам, абодва шырачэзныя, квадратныя ад заняткаў штангай, у дзесятым класе сустракаліся некаторы час з вядомымі ва ўсім горадзе манекеншчыцамі, худой, доўгай Лідкай, не памятаю яе прозвішча, і самай прыгожай па прагулках на праспекце Шуркай Бяссонавай. Наш з Санькам трыумф працягваўся ўсяго некалькі вечароў, калі мы, напяліўшы зусім новыя, пашытыя Санькавай маці камбініраваныя вельветавыя курткі, дэфіліравалі ўзад-уперад па праспекце і хлусілі, як маглі, Шурцы і Лідцы, што мы студэнты універсітэта, маладыя фізічныя дараванні. Фізічных сіл у нас хапала, але дзяўчат ад нас забралі праз некалькі вечароў нейкія афіцэры. Потым, праз два гады, Санька трапіць у калонію, па недарэчнасці, што магло здарыцца і з намі, калі б мы былі побач у той бойцы з сельгаспасёлкам. Праз некаторы час ён з’явіцца ў нашых дварах, потым зноў трапіць туды ўжо за падробку чэкаў на гарэлку, потым вернецца, будзе цурацца нас і назаўсёды знікне з нашага жыцця, ды так трывала, што ніхто ніколі не будзе ведаць, дзе ён і што з ім.

Але ўсё гэта адбудзецца пазней, а ў тыя даўнія часы мы жылі з Віцькам і Санькам у доўгім цагляным бараку, які здаваўся, на пачатку пяцідзесятых, камфартабельным катэджам, бо людзі туліліся хто дзе — і ў дашчатых бараках, і абсталяваных пад жытло хлявах, а на ўскраінах нават у ваенных палатках. Побач з намі неўзабаве пабудавалі дзевяціпавярховы дом, новенькі, з ляпнымі ўпрыгожаннямі, але не гэта самае галоўнае. Галоўнае, што ў новым доме быў Віцька, і ў тым доме пасяліўся ты з бацькам, баявым палкоўнікам, які прыбыў з-за мяжы на службу ў штаб акругі, сястрой і маці. Ты прыйшоў у наш клас, з іголачкі апрануты, у касцюме, у лакіраваных чаравіках, і нашы дзяўчынкі не зводзілі з цябе вачэй, а Паршын сказаў мне:

— Паглядзім, які ён у бойцы!

Але нягледзячы на піжонскі, вельмі сыты выгляд, ты усім, і нават Паршыну, які страшэнна ўзненавідзеў цябе, прыйшоўся па душы. Усяму класу, ва ўсякім выпадку яго мужчынскай палавіне, ты рашаў кантрольныя па алгебры і, будзь яна праклятая, трыганаметрыі, у сутычках з хлопцамі з сельгаспасёлка, якія бясконца лезлі з намі ў бойку, прадэманстраваў выдатныя прыёмы джыу-джыцу, якіх ніхто не ведаў, і некалькі чалавек, паспытаўшы на сваёй шкуры твае кулакі, засталіся курчыцца на пустэчы. Я ў той момант, ашаломлены, назіраў за табой, сам не памятаю, як выпусціў у траву любімы баявы прадмет — паўкілаграмовую гантэлю і быў збіты з ног ударам злева. Але галоўнымі былі вершы! Ты чытаў іх на школьных вечарах, на ўроках літаратуры, у двары, калі прыносіў нам з Паршыным і Нікадзімам, вечна паўгалодным, каўбасу, мясныя кансервы з бацькоўскага пайка. Здаецца, тады, у дзесятым, ты прачытаў вершы і Надзеі, сваёй суседцы па лесвічнай пляцоўцы. Ёй было крышку больш дваццаці. Яе трохгадовы сын вызначаўся тым, што днямі пыліў у двары мацерчатым мячом і гэта ў яго надзвычай добра атрымлівалася — ён абыходзіў хлопцаў намнога старэйшых, мяч быццам прыліпаў да ягоных ног, і ўсе гаварылі, што Надзеін Воўка стане футбалістам. Сам не ведаю чаму, але я ніколі яе не бачыў раней. Першы раз мне яе паказаў Паршын, калі мы каталіся ў вашым салідным, з масіўнымі жалезнымі дзвярыма, ліфце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x