Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым усё закруцілася, быццам па напісанаму некім сцэнарыі. Спачатку, гадзіны пэўна праз дзве, я паехаў па цябе і апынуўся, не памятаю ўжо, ці то ў аўтобусе, ці ў машыне, з нейкімі людзьмі, чые твары расплываліся ў мяне перад вачыма. На месцы, ля невысокага жоўтага дома з ружовымі фіранкамі, быў Ільюха, былі твой карэспандэнт, фотакор Сазонкін, яшчэ нехта. Праз шчыліны між фіранкамі я ўбачыў мноства сталоў, адзін ля аднаго нечыя целы ў розных жудасных позах і асабліва адно — яно было бліжэй — з распасцёртымі рукамі, адкінутай галавой, паўрасплюшчанымі вачыма. Мне здалося, што гэта ты, што гэта твае вочы глядзяць на мяне, і зямля стала зыбкай, як багна, мяне неяк адразу пацягнула ўніз, у самую глыбіню, а зверху ў адно імгненне накрыла чарнатой. Апрытомнеў я на руках у твайго вадзіцеля Пятра Міхайлавіча, таго самага, які з месяц назад парыў нас у адной невялікай лазні-дымавусе на беразе Мінскага мора, а потым яшчэ варыў выдатную, густую юшку з прывезенага табой тлустага свежага сома.

— I што ж гэта робіцца,— гаварыў ён, усхліпваючы.— Трымайся ж ты, Георгіевіч, прашу цябе, трымайся.

А ўбачыў я цябе ўжо ўвечары. Кажуць, памёршыя сардэчнікі бываюць падобныя на заснуўшых, бо смерць прыходзіць да іх лёгка і нечакана, а галоўнае, неўсвядомлена. Але не было падобна, што ты заснуў. Гэта адначасова быў ты і не ты. Хоць ты і не хварэў доўга, твар зменшыўся, ён быў вельмі спакойны, вельмі адчужаны, быццам ты прыняў смерць па мірнай згодзе з ёю.

Твая маці, Галіна Цярэнцьеўна, зусім ужо старэнькая, пастарэла яшчэ больш. У яе не было слёз, твар быў нерухомы, на ім застыла страшэннае гора. Побач я ўбачыў сваю былую жонку Марту і яе мужа Сідарава, чалавека і тут, ля труны, вельмі растаропнага і дзелавога. Яны звярталі на сябе ўвагу, ніводнай лішняй дэталі ў туалетах, усё з густам. Мая былая жонка не адыходзіла ад тваёй Валянціны. Яна соўвала ёй таблеткі, нейкія мікстуры, гаварыла: «Трымайся, Валечка, заўтра самы цяжкі дзень, прыйдзе шмат людзей, і ты павінна трымацца дзеля яго і дзеля сябе...» Якая разумная мая былая жонка нават у такіх сітуацыях! А калі Валянціна з глухім плачам — а яна здольная на такое?! — звальвалася ў спальні, Марта таксама была каля яе.

Праходзячы паўз мяне, яна прашаптала:

— Як ты кепска выглядаеш. Быццам п’еш?

Я прамаўчаў, хоць страшэнна, на ўвесь голас, хацеў сказаць нешта рэзкае. Пайшоў на кухню, сказаў некалькі слоў твайму цесцю Аляксандру Трафімавічу, прыкладна пра тое, што ты з выгляду быў такі здаровы і вельмі дрэнна, што не паспеў выгадаваць сына Сашку. Так, сын твой Сашка не выйшаў у пакой, некалькі разоў да яго выклікалі ўрача, побач была мая дачка, пасталелая за тыя некалькі месяцаў, што мы не бачыліся. Яна пры апошняй сустрэчы сказала мне, і я не мог не падзяліцца гэтым з табой, што я па сутнасці чалавек нікчэмны, усё жыццё жыву аднымі пражэктамі, шмат п’ю і мала зарабляю, што маці вельмі пашанцавала з Эдуардам Львовічам, ва ўсякім выпадку ніякай нервознасці і ўвачавідкі ўсе атрыбуты шчасця — машына «Волга», дача ў Зялёным і гараж пры ёй, кватэра, абстаўленая імпартнымі гарнітурамі. Я пайшоў, нічога не сказаўшы дачцэ, доўга праседзеў у бары, а раніцой на нарадзе быў як чалавек, прабач, з таго свету, але я ёй дарую. Можа, зразумее калі-небудзь, што я не такі ўжо і кепскі, а не зразумее, бог з ёй...

I вось цяпер, у гэтыя хвіліны, я адзін у сваёй сыраватай кватэры ў блочным доме, дзе ты так любіў бываць і дзе мне ўсё абрыдзела. У мяне моцна стукае ў скронях, шалёна калоціцца сэрца, і я задыхаюся і з жахам гляджу на ліст паперы, на якім мне належыць напісаць цёплы, душэўны некралог з выпадку тваёй смерці, сябар мой Сярога... Але ў мяне, прабач, нічога не выходзіць. Пяро выводзіць зусім іншае.

Чакай, мне пачынае ўяўляцца, што знікае прыкладна дваццаць пяць гадоў. Удумайся — чвэрць стагоддзя, удумайся, нікчэмная лічба, што праляцела, як адзін дзень. I справа зусім не ў маім цяперашнім стане, а ў іншым. Пяць дзён назад, калі ты быў яшчэ жывы, а я збіраўся ў камандзіроўку, пра якую абавязкова хацеў расказаць табе, я сустрэў ЯЕ на тралейбусным прыпынку. Я ведаю, што ты не бачыў яе вельмі даўно, цэлую вечнасць у параўнанні з тым, што было тады, працягні руку і дастанеш гэты час. Я не ўяўляю, што б ты адчуў, калі б сустрэў яе на вуліцы. Хутчэй за ўсё, ты не быў бы абыякавым, хоць потым, праз некаторы час, мог бы пасмяяцца: «Нічога не зробіш, старыкан, час... цэлае жыццё прайшло... А вось тады!»

Безумоўна, мы адразу пазналі адно аднаго. Ты ўяўляеш, у яе мноства сівых валасоў, больш чым у нас з табой, і я злавіў сябе на думцы, што ў гэтым няма нічога дзіўнага, нам ужо за сорак, а ёй — пад пяцьдзесят.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x