Александр Осипенко - Паплавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Паплавы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паплавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паплавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паплавы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паплавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра.

— Хараство, скажу вам, у нас. Толькі глухамань. Бягуць у горад таму. А з горада сюды шлюць. Перакруцілася ўсё. Не збіраецеся ўцякаць з нашых палестынаў?

— Не. Я ў вёсцы вырасла, люблю яе.

— То не вы, а маладосць ваша гаворыць. Сам такі быў. Заядлы актывіст. Кідалі, бывала, як трэску хвалі. А толк які? Скажам, па маіх здольнасцях — мог бы не горш за Сяльчонка ў крэсле сядзець. А вось ён сакратар райкома, а мне ўсяго пошту даверылі.

— Чаму ж гэтак несправядліва аднесліся да вас?

— Аднесліся... — зарагатаў ён.— Цяпер паперка патрэбна, цэтлік. ёсць ён у кішэні — калі ласка, садзіся ў крэсла, няма — на задворкі. На галаву зараз ніякай увагі. А ў мяне галава ёсць, а цэтліка няма. А ўсё чаму? Бо кідаўся, актыўнічаў, а другія па гарадах сядзелі, кніжкі чыталі. А як начыталіся — нас мятлой, прабачце, па таму месцу, адкуль ногі растуць.

— Можна было і вам вучыцца.

— Э-эх, дарагая дзяўчынка... Жыццё, бачу я, вы па кніжках ведаеце. А нашае пакаленне часу не мела за кніжку ўзяцца. Мы сацыялізм на руінах пачыналі будаваць. Скажам: за дваццаць гадоў я і трох месяцаў на адным месцы не папрацаваў. Прарыў дзе-небудзь — і не хто іншы, а я еду, ліквідую яго. А вы кажаце!.. Са старшынёй калгаса гаварылі? Ну і як? Спадабаўся! Жулік. Малако на ферме бярэ, парасятак таксама.

— Чаму ж калгаснікі маўчаць? — абурылася Вера.

— От жа наіўная дзяўчына! Ды старшыня наш, таварыш Даміра, каго хочаш са свету зжыве. А чаму? Бо ў раёне яму падтрымка. А чаму падтрымка? Бо рука руку мые.

Нейкая насцярожанасць паявілася ў Веры, але хутка прапала.

— Вось вам поплаў. Запушчаны. Ураджайнасць нізкая. А сена не хапае. Парадак гэта ці не? Вось жа і самі бачыце. Хадзіў у раён, даказваў, нават сварыўся. А які толк? Толькі ворагаў нажыў. Яны нічога не робяць, а Дземідзенка вінаваты.

Вера, пачуўшы прозвішча, здрыганулася: такім было яно і ў Верынага бацькі, якога дзяўчына ніколі не бачыла. Але чаму ён можа быць тут?.. Даходзілі чуткі, быццам ён жыве недзе на Палессі, працуе крамнікам у сельпо. Ці мала на свеце людзей з такім прозвішчам!.. На ўсякі выпадак запыталася:

— Прабачце, а як вас завуць?

— Анатоль Сцяпанавіч.

У Веры адлегла на сэрцы. Яе бацька меў другое імя: Антон Сафронавіч. Дземідзенка між тым прадаўжаў:

— Мая жонка Моця Башукевіч даяркай працуе. Не знаёмы яшчэ з ёю? Старанная жанчына. Перадавічка.... Ну, я развітваюся. Не хачу вас падводзіць. Я тут, як чума тая,— з кім прайду — таго і заражу. Убачаць, што размаўляў з вамі, і на вас пляма ляжа. Калі ж патрэба якая будзе, заходзьце афіцыйна, на месца маёй работы. Памагу і парадай і ўсім, чым здолею.

Дземідзенка падаў руку, вузкую, чыстую і нейкую вельмі мяккую, потым, не азіраючыся, паклыпаў у вёску, не па дарозе, а ўзмежкам, штоаддзяляў калгасныя сенажаці ад прысядзібных участкаў.

IV

3 таго часу, як пачаліся дзяржаўныя экзамены, у Веры не было часу адказвадь на пісьмы. За два месяцы іх назбіралася мнагавата. Вера як села ўвечары, дык пісала лісты ледзь не да самага світання. У каморцы за перагародкай даўно спалі: гаспадыня Аксіння Адамаўна і яе дачка Ева. Вера прайшлася па невялікім пакоі, хлопаючы збітымі тапкамі. У лямпе патрэскваў кнот. У шыбу ашалела білася аса. Прывязаны на двары сабака забразгаў ланцужком, і зноў стала ціха.

Вера адчыніла акно. 3 панадворку хлынула ў пакой прапахлае расой і зелянінай паветра. Аса на імгненне замерла, потым расправіла крылцы і паляцела ў перадсвітальную шэрань. У небе дагаралі апошнія зоркі, на ўсходзе бялеў акрайчык небасхілу. На ім выразна было відаць негустое воблачка. На захадзе далягляд атулялі наміткі туману, быццам там нехта зусім нядаўна кінуў паліць вогнішча. Перадранішнім сном спала вёска: высокія ў паўзмроку хаты, невыразна-шэрыя прысады, пыльная дарога — усё спала. I раптам недзе зусім побач нешта зашастала, захлопала і звонкае ку-ка-рэ-ку абудзіла цішыню. У пеўня быў на дзіва моцны і прыгожы голас — густы барытон. Вера ўспомніла, што з выгляду той певень несамавіты, з вышчыпаным хвастом і рассечаным напалам грэбенем. А вось глядзі — у курыным хоры служыць за запявалу!.. Певень змоўк, няйначай прыслухоўваўся, ці пачулі яго. I калі неўзабаве ва ўсіх канцах вёскі адгукнуліся другія пеўні, ён закрычаў яшчэ.

Пеўні разварушылі ўспаміны пра даўняе маленства. Яскрава ўявілася Веры іх старэнькая пахілая хатка, з маленькімі на пяць шыбак вокнамі, невялічкі хляўчук з саламянай страхой, на якой улетку буяла лебяда. Паміж хлеўчуком і хатай рос дуб з вялізным чорным дуплом. У тым дупле Вера любіла хавацца. Залезе, бывала, у яго і сядзіць моўчкі, прыхінуўшыся вухам да дрэва. Звычайна нячутнае шапаценне лістоты аддавалася ў дупле невыразнай, таямнічай музыкай. Чуліся ў ёй то глухія енкі і стогны, то ўрачысты перазвон вясельных званочкаў. I тады ў лад гэтым гукам мроіліся думкі або сумныя і хмурыя, або вясёлыя і радасныя. У той час здавалася Веры, што яна адна на свеце, як тая казачная царэўна за сямю замкамі. Стаіўшы дыханне, чакала яна добрага царэвіча, які зламае замкі і ўкрадзе яе. Але часцей за ўсё замест царэвіча з’яўлялася маці і, прасунуўшы руку ў дупло, спрабавала злавіць Веру за вуха.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паплавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паплавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Святыя грэшнікі
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
Дэнни Осипенко - Раханг
Дэнни Осипенко
Отзывы о книге «Паплавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паплавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x