Николай Лупсяков - Пабіраха

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Лупсяков - Пабіраха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1958, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабіраха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабіраха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пабіраха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабіраха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, хопіць, — абрывае яго Міцька і незадаволена моршчыцца. — Давайце лепей падумаем, што далей рабіць будзем...

Кампанія пачынае абмяркоўваць сур’ёзныя справы, і толькі новы хлопец Рыгор Драздоў маўчыць. Нечакана ён падымаецца і так ціха, што ўсе, здзіўленыя, змаўкаюць, прыслухоўваючыся да яго голасу, пытаецца:

— Даўно вы так сустракаецеся? Не адказвайце — ведаю, што даўно. Колішні старшыня наш быў п’яніца і заваліў калгас. Колішні сакратар камсамольскай арганізацыі таксама п’янстваваў разам з вамі і патураў вам. Вы думаеце, што і я, новы сакратар камсамольскай арганізацыі, буду патураць вам? Ну, не! Дудкі, хлопчыкі. Будзем змагацца з вашай кампаніяй усім калгасам. Лодыраў нам не трэба. Далучыўся я да вас для таго, каб пабачыць, бо я не тутэйшы. А наконт Ганны — невядома. Мне здаецца, што Міцька Тычыла ганьбіць і абражае чалавека.

Кампанія здзіўлена ўставілася на Рыгора Драздова, а Міцька нечакана пабляднеў.

— Ну, чаго ты! — сказаў ён. — Хіба ты не расказваеш чаго-небудзь смешнага? Бачыш, тут так было... Ты ж паслухай!..

— Добрыя смешачкі, Міцька. Дзяўчыне зусім няма цяпер ходу. Не, брат, не падлашчвайся, не будзе па-твойму!

— Рабіце, што хочаце,— падала раптам голас Цупронава маці, якая якраз жа зайшла ў хату,— толькі мой сын жыве асобна і хай жыве як хоча. Я во працую, як магу, і мяне не чапайце.

3

Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Як заўсёды, раненька падхапілася і пабегла ў хлеў даіць карову. Карова — старая Лысуха — ужо з паўмесяца як разрэзала на поплаве на калючым дроце вымя, і нават і цяпер даіць яе — было адно мучэнне. Вымя ходь і зажыло, але ўсё яшчэ балела, і хоць прывыкла Лысуха да Ганны, але стаяла неспакойна, увесь час кідалася, а было і так, што зусім выбівала з рук вядро з надоем. Малака ж давала мала: Ганна даіла яе толькі раніцою і ўвечары. Гаспадарка была зусім нікчэмная — гэтая самая Лысуха, паўдзесятка курэй ды васьмёра ўжо ладных куранят. Але тыдні з два назад купілі яны на старане парасё, і цяпер яно рохкала ў закуце, ушыўшыся ў салому. Выкарміць гэтае парасё нічога не каштавала — у Ганны ж цяпер вунь колькі працадзён, а працадзень у гэтым годзе будзе не такі, як некалі. Зноў жа і ў агародзе бульба ўрадзіла — так што і адсюль падтрымка. А калі выпадзе на працадзень па дзесяць рублёў, дык тады і зусім будзе добра.

Зайшла Гаінна ў хлеў, пагладзіла Лысуху, паставіла ёй пад пысу вядро з пойлам, каб не дужа кідалаея. Сёння Лысуха вяла сябе спакайней, і Ганна хутка справілася з гэтай работай, якую лічыла самай цяжкай.

I малака Лысуха дала болей.

Пасля Ганна цадзіла малако, пасля разам з маці снедала, і за ўвесь гэты час яна амаль зусім і не ўспамінала пра Міцьку. У полі ўслед за жняяркай яна спрытна вязала снапы і толькі тут прыкмеціла, што жанчыны неяк падазрона на яе паглядаюць. А як дайшлі да першага завароту, старая Назараўна — жанчына грубаватая, але заўседы праўдзівая — разагнулася, стала перад толькі што звязаным снопам і, агледзеўшы гурт, прапанавала:

— Давайце адпачнем, кабеткі, ды пагамонім.

— Гэта ўжо з раніцы адпачываць? — узгарэлася Ганна.— Як хочаце, а я вязаць буду.

— Ну, не адпачываць, то давайце пагамонім,— і вочы яе нечакана строга бліснулі. — Вось хоць бы і пра цябе, Ганна. Дзе ж гэта было такое, каб дзяўчына з першага вечара ды паддалася хлопцу? Ну, чаго чырванееш ды вочы хаваеш? Думаеш, мы не ведаем? Захацелася Міцьку ад Рагіны адбіць? Захацелася пахваліцца перад усімі, што вось ты якая — з самім Міцькам гуляеш? Ды ён жа і глядзець на цябе не хоча! Ён цябе там абдурыў ля мосціка, а цяпер усім і расказаў. А хіба ж так сумленныя дзяўчаты робяць? Сумленная дзяўчына, пакуль сваты не ў хату — і гаварыць употай не стане. А што ж цяпер будзе — ты падумала? Ты не аднеквайся — мы ўсё ведаем: той жа Міцька і пахваліўся сёння ўранні сваёй сястры. Праўда ж, Параска? — павярнулася Назараўна да хлёсткай маладухі.

— А ёй жа праўдачкі,— сцвердзіла тая.— Тутачкі, кажа, ля мастка.

— Хлусіць!— выдыхнула Ганна і раптам заплакала.

Упершыню бачылі жанчыны, каб хто з Пабірах ды так плакаў. Яны, калі нават ім у вочы, здаралася, казалі, што яны Пабірахі, дык і тады змоўчвалі і зусім не крыўдавалі, а наконт плачу, дык будуць і галоднымі і халоднымі сядзець, ды слязы че ўбачыш. Ганна ж быццам адплаквалася за ўсіх іх, адна і адразу. I тады ўсе ўбачылі, што яна як быццам бы і прыгожая. Хай рот трохі велікаваты, а вось чорныя вочы, з якіх цяклі слёзы, былі глыбокія і ў глыбіні сваёй, як бы хавалі нешта патаемнае, спатадлівае і жаласнае і нават нешта невядомае, незразумелае, але на дзіва добрае. I, пазіраючы, як яна сядзіць на снопе жыта ды плача, зусім забыўшыся прыкрыцца хусткаю, жанчыны патроху пачалі сумнявацца ў правільнасці Параскіных слоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабіраха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабіраха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пабіраха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабіраха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x