Николай Лупсяков - Пабіраха

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Лупсяков - Пабіраха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1958, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабіраха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабіраха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пабіраха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабіраха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Жыве ён добра, бо да таго агарода і сада, які мае ў калгасе маці, да тых парсюкоў, што кормяцца ў двары, кожны месяц прыносіць палучку. Прапіць яму пяцьдзесят або сто рублёў зусім нічога не значыць, і ён часта бывае во такім, як цяпер, веселаватым. Ганна ведае, што многія дзяўчаты мараць пра Міцьку, а Рагіна і яе маці, дык гэтыя ўвачавідкі ўвесь час бамбардыруюць яго, ды пакуль што не маюць поспеху. Некалькі дзён назад Міцька зволіўся з кацера, і цяпер Рагіна кожны дзень прахаджваецца з ім па вуліцы — на зайздрасць вельмі многім, бо да таго ж кажуць, што Міцька падшукаў ужо новую зручную работу ў горадзе. Калі Рагіна гаворыць пра Міцьку, то яна як не плача — так ён ёй падабаецца. Але дзяўчына з разлікам і асцярожнічае — калі і прахаджваецца, дык удзень, ва ўсіх на вачах, а вечарам заўсёды скіруе яго да свайго двара, дзе як бы незнарок выйдзе пасядзець на лавачцы яе маці. Міцька з-за гэтага злосны і нездаволены і заўсёды адварочвае ад яе пахмуры свой твар. Ён, глядзі, і абцасамі грукае з-за гэтае свае злосці. Але раптам Міцька весялее, ухмылка праходзіць па яго шчоках, ён паварочваецца да Рагіны і кажа:

— Глядзі,— ківае галавою ў дальні кут.

А там, у дальнім куце, стаіць Ганна ў сваім плацці і лодачках. Косы ў яе нейкія выцвілыя, тонкія, твар пачарнелы, худы, а рот як не да вушэй. Страшыдла, а не дзеўка.

Рагіна ўсміхнулася, зірнула на Міцьку і зажмурылася.

А Міцька зноў сваё:

— Ды зірні лепей. Зірні на руку!

А на руцэ ад кісці і як не да локця тлустая чорная пісяга — гэта, калі яна круцілася перад люстэркам з падкасанымі рукавамі, дык незнарок чыркнулася ў чалесніку аб качаргу і вымазалася ў сажу. Хіба ж ёй заўважыць гэта, калі ўся яе ўвага — увесь слых і зрок — занятыя вячоркай, так што аж вочы ўспыхваюць, а рот сам сабою раскрываецца.

— Ох! — піснула Рагіна.

— Хо, — сказаў Міцька Тачыла. — А рот — аў, сапраўднае страшыдла. Нездарма ў іх на агародзе ні аднаго канапляніка не ўбачыш — баяцца.— I Міцька паспрабаваў прыціснуць да сябе Рагіну, але тая ўчас паспела непрыкметна адпіхнуцца ад яго.

Між тым Ганна стаяла і зайздросціла Рагіне. Вось скончыўся вальс, Рагіна выцерла хусцінкаю твар і пачала цягнуць Міцьку да выхаду — прайсціся. Але Міцька нешта занатурыўся, спыніўся, павярнуўся да хлопцаў і пачаў з імі гаварыць. Рагіна пастаяла-пастаяла дый падалася адна да выхаду. Тады Міцька агледзеўся вакол і пачаў прабірацца ў кут, абыходзячы групкі хлапцоў і дзяўчат.

«Да каго ж гэта ён? — міжвольна падумалася Ганне. — Ой, няўжо да мяне?»

Міцька ішоў і пазіраў на яе, і Ганна, не верачы, адвярнулася. Раптам лёгкі, як вецер, дотык яго рукі да пляча.

— Добры вечар, Гануся,— сказаў ён.

— Добры вечар,— выдыхнула Ганна, і вочы яе ўспыхнулі радасцю.

Міцька незадаволена агледзеў дзяўчат, што стаялі блізка, незадаволена сказаў «хо!» і, узяўшы Ганну за локаць, прашаптаў:

— У цябе, Гануся, уся рука ў сажы. Гэтыя верціхвосткі,— і ён яшчэ раз незадаволена зірнуў на дзяўчат,— трасцу скажуць.

Спагадаю, замілаванасцю свяціліся яго вочы, калі яна, пачырванелая, неўпрыкмет ад другіх сцірала з рукі сажу і ўдзячна пазірала на яго.

Зайгралі кракавяк, і Міцькавы вочы ўспыхнулі.

— Танцаваць умееш? — запытаўся ён.

— Умею,— адказала Ганна.

— Пойдзем станцуем!..

Зусім не адмаўлялася, не адпіхвалася Ганна, як гэта заўсёды рабіла Рагіна, а паслухмяна падала яму руку і — выйшла. У першай пары!

І адчувала, што ўвесь клуб пазірае на яе. Так, між іншым, на нейкі кароткі момант, убачыла пры парозе здзіўленую Рагіау і адразу забылася на яе. Як кружыліся, то Міцька лёганька прыціскаў яе да сваіх грудзей, і Ганна не адпіхвалася, як гэта рабіла Рагіна. Яна, пэўна, ганарылася ім, Міцькам, як ганарылася тым далёкім родзічам, які аднойчы да іх заехаў. Гэта відно было па яе вачах, па твары, па яе ўсмешцы. Яна была рада, што Міцька з ёю танцуе.

Як скончыўся танец, Міцька адвёў яе ў той жа куток і не адышоў, пакуль не зайгралі новага танца. Рагіну запрасіў на танец нейкі заезджы хлопец, але Міцька на гэта і ўвагі не звярнуў.

У перарыве між танцамі Міцька адвёў у бок свайго сябра Цупрона Дадовіча і шапнуў:

— А ведаеш што — правяду я сёння гэтую Ганну.

— Ды ці ты адурэў? — жахнуўся Цупрон.— Пабіраху?

— Ага. Яна, брат, дурнаватая — сама чэпіцца. Во пабачыш, адразіу абкручу. Не верыш?

— Ну ж і Міцька! — паківаў галавою Цупрон.— Не веру.

— Давай на заклад!

— Давай,— згадзіўся Цупрон.— Толькі як дакажаш?

— А і не трэба даказваць. Сама за мною бегаць будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабіраха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабіраха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пабіраха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабіраха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x