Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэй праведаў гэтую Халуставу прыгоду. Гэта ён і падвучыў Тодаравых хлопцаў хоць такім спосабам адпомсціць Халусту. Пасля яны расказвалі, што Халуста роў, як недарэзаны парсюк, потым змогся і толькі стагнаў, а калі яны вырашылі, што ўжо хопіць, ён заплакаў і сказаў:

— Дзякуй жа вам, хлопчыкі, што хоць жывога пусцілі.

Пасля такога пачастунку ён не мог ні сесці, ні легчы і аж тры месяцы не вылазіў з хаты.

І гэты чалавек можа стаць Андрэевым сватам, а яго сын шваграм! І сястра будзе жыць у гэтай праклятай сям’і! Было пра што падумаць. Аднак думкі яго перабіў Тамаш.

— Слухай, Андрэй,— сказаў ён, падышоўшы.— Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы.

— Хіба ты не ведаеш, Тамаш? Здагадацца не можаш? Бацька мой пры смерці, ты разумееш гэта?

— Не выдумляй.

— Не выдумляю. Марцін у першы ж дзень сказаў, як толькі бацька захварэў... Ды хіба я сам не бачу. Дагарае, як свечка...

Тамаш памаўчаў.

— Дык што ж ты — маленькі сіротка, той, што ішоў па вуліцы і дрыжаў ад холаду,— помніш, мы ў школе вучылі такі верш? У цябе аднаго памірае бацька, а ў астатніх жывуць вечна? Слухаць не хачу.

Гэтыя словы, якія простыя ні былі, прымірылі Андрэя са смерцю бацькі як з нечым непазбежным, што абавязкова прыйдзе, чаго не мінеш.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

Андрэй вярнуўся з поля перад самым заходам сонца. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Набліжалася сяўба жыта, і Андрэй ад клопатаў і турбот не знаходзіў сабе месца. Без бацькавай дапамогі ён адчуваў сябе як без рук. Бацька не мог ускінуць на калёсы гной, але ён ведаў, дзе яго трэба пакласці больш, а дзе менш. А сяўба. Андрэй прабаваў і сам сеяць, але гэта і сапраўды была толькі проба. Простая работа, але ж трэба налаўчыцца крок за крокам рассяваць жменяй насенне так, каб не было ў адным месцы густа, а ў другім пуста. Цяпер насенне. Каб бацька быў дужы, то за гэтыя дні памаленьку намалаціў бы жыта на ўсю сяўбу, а цяпер трэба патраціць не менш за тры дні самому. І самае галоўнае, чаго Андрэй баяўся, аб чым не хацеў думаць,— неабходна было наняць работніка хоць бы да канца малацьбы. Нельга аднаму ўправіцца і сена перавезці, і збожжа змалаціць. З такімі невясёлымі думкамі Андрэй увайшоў у хату.

Бацька спаў. Маці зірнула ў акно і сказала:

— Нехта да нас заехаў.

Андрэй выйшаў на двор. Каля ганка стаяў вялізны чорны конь, запрэжаны ў вялізны воз, закладзены скурамі, кудзеляй, воўнай і скрынкамі з таварам. Пры возе стаяў вялізны чорнабароды яўрэй. Андрэй адразу пазнаў яго. Гэта быў Аўрам Выпустак. Выпусткам Аўрама празвалі за тое, што, ездзячы па вёсках з розным дробным таварам, ён скупліваў гадавалых цялят, якіх на Случчыне завуць выпусткамі. Звычайна ён у кожнай хаце пытаў:

— Можа маеце выпустка на продаж?

Аўрамаў гандаль не абмяжоўваўся выпусткамі. Увосень ён купляў бараноў, авец, кудзелю, анучы, старызну. Калі Аўрам трапляў у Малінаўку, то начаваў заўсёды ў старога Юстыня. Заехаў і цяпер.

— Добры вечар, Андрэй! — гукнуў Аўрам ад воза.

— Добры вечар, Аўрам!

— А я да старога Юстыня як дадому заехаў,— сказаў ён, падыходзячы да Андрэя.

— Заязджайце, Аўрам... Вядзіце каня ў гумно, там і воз паставіце і пераначуеце... Бацька захварэў.

— Як?! Стары Юстынь захварэў?

— Хворы.

— І даўно?

— Даўно, Аўрам.

— То мо я да Яна Сташэвіча заеду...— ён падумаў. — Не! Заеду, Андрэй, да вас. Я перасплю ў гумне. Мне трэба пабачыць старога Юстыня. Нашы бацькі сябравалі, і мне ён таксама добры сябар...

Распрогшы каня, Аўрам пусціў яго на прыгуменне пакачацца, потым выняў з воза мех з канюшынай і кінуў на зямлю. Гэта азначала, што Аўрам мае свой пошар каню. Гэты «пошар» у мяху ніколі не мяняўся, бо звычайна каня кармілі тыя гаспадары, дзе Аўрам начаваў.

Воз зацягнулі ў гумно і пайшлі ў хату.

— Добры вечар! — сказаў Аўрам, пераступіўшы парог.— Пане Юстынь, як вы маецеся? — адразу звярнуўся ён да старога.

— Хто гэта?.. Ты, Аўрам? — пазнаў стары.— Даўно цябе не было. Заехаў да мяне... апошні раз... Да сына заязджаць будзеш...

— Ай, нашто пра гэта гаварыць! — запярэчыў Аўрам.— Вы яшчэ ўстанеце, пане Юстынь! Уга! Мы яшчэ і па чарцы вып’ем.

— І от не ў пару я захварэў... Не ў пару прыходзіць смерць. Каб пасля сяўбы, спакайней мне было б.

— Пакіньце вы, пане Юстынь! Нашто паміраць! Пажывём яшчэ! Слухайце, пане Юстынь! У мяне ёсць цукар! Вам трэба выпіць некалькі шклянак гарачага чаю, і вы адразу станеце на ногі.

— Цукар і ў нас ёсць,— сказала старая Аксеня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x