Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам Тодар Шымкевіч, спадзеючыся, што пасля першага тэрміну падпіша ўмову і на другі, а потым — калі не сам, то сыны — і на трэці, а к таму часу збяруцца грошы і валоку можна будзе купіць, прыклаў рукі не толькі да зямлі. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы ён паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран. Аканом Халуста паціраў рукі. «Ну і дурань! — захапляўся ён.— Ліха матары яго, які ён дурань!» Халуста тады часта наведваў Малінаўку і, седзячы ў Тодара за чаркай, гаварыў:

— Малайчына ты, пане Тодар! Уга! Зірні на гэтую задрыпаную малінаўскую шляхту! Хто яны перад табою! З лапцей, ліха матары іх, не вылазяць. А ты? Ты гаспадар!

Тодар паглядаў на свае ногі, таксама абутыя ў лапці, і адказваў:

— Без лапцей у нас нельга, пане аканом. Ніяк нельга. На ржышчы ногі паколеш, на Волі ўсякага паскудства шмат: гадзюкі, жабы — ведама, балота, твань.

— Так то яно так, але ж ты хоць у свята калі апранешся, то цябе ад пана Крупскага не адрозніш. А яны ж — як жабракі, ліха матары іх! Галытва! У цябе і гарэлка добрая. Налі яшчэ па чарцы.

— Чаму ж не налью! Я і па дзве налью. А гарэлка, пане аканом, усюды добрая. У Арлоўскага бяру. Казённая.

Халуста рагатаў.

— У Арлоўскага не роўная, пане Тодар. Ён, акрамя казённай, рамязоўку трымае. Табе ён казённую дае, а гэтым шляхцюкам, ліха матары іх, рамязоўку.

Рамязоўкай звалася гарэлка ад прозвішча нейкага Рэмеза, які патаемна пабудаваў у лясах і балотах Любаншчыны цэлы бровар і забяспечваў гарэлкай усіх навакольных гандляроў. Пра гэты бровар ведалі мясцовыя ўлады, але маўчалі, бо Рэмез добра ім плаціў. Ён дайшоў да таго, што выкормліваў брагай цэлыя гурты валоў і статкамі адпраўляў іх на Урэчча і ў Слуцак. Вось на гэтую рамязоўку і намякаў Халуста. Тодар сам ведаў пра рамязоўку і маўчаў. А Халуста, ужо захмялеўшы, гаварыў:

— У тваім доме, пане Тодар, і піць прыемней. На стале, пане мой, кумпяк, кілбасы. А задрыпаны малінавец табе і гурка не паложыць. Ён табе і галоўку цыбулі пашкадуе. Ат, што казаць, ліха матары іх!

Халуста рагатаў.

— Хітры ты, пане Тодар. Ну, от праўду скажы: ашукваеш ты пана?

— Што вы, пане аканом! — спалохана гаварыў Тодар.— Дзе вы бачылі, каб ашукваць... Ды вы ж самі ведаеце...

— Хе-хе-хе! Ведаю я ці не, няма бяды. Хіба не праз мяне ты сядзіш на гэтай валоцы? Кожнаму чалавеку жыць трэба, а мы з табою не сёння знаёмыя. Думаеш, пан пабяднее, калі ты з яго шкуры тры валаскі адарвеш! Ліха матары яго! Цэлы будзе!

А сам у гэты час думаў: «Ты, дурань, ашуквай сабе і пана і хама, але мяне не ашукаеш і з маіх лап не вырвешся. Я толькі пальцам кіўну, дык з цябе пер’е паляціць!»

— Добры ты гаспадар, пане Тодар, але аднаго ў цябе не хапае.

— Чаго ў мяне не хапае, пане аканом?

— Саду ў цябе няма, пане Тодар. Якая гэта гаспадарка без саду? Наша старана не можа без іх.

— Пане аканом, будзе і сад! Вы нібы ўгадалі маю думку. От паглядзіце вясною!

Вясною і сапраўды Халуста ўбачыў на Барысевічавай сядзібе малады сад. Тодар прышчапіў болей за сотню пладовых дрэўцаў. А ўвосень, калі сабраў і абмалаціў збажыну, то вылецеў з Барысевічавай сядзібы, як затычка з піўной бочкі. На яго месцы сеў сам Халуста. І не арандатарам, а гаспадаром. У яго хапіла грошай, украдзеных у пана, каб купіць у таго ж самага пана яго зямлю.

Садам карыстацца яму не прыйшлося. Тодаравы сыны з карэннем выдралі яго і пасеклі.

Стаўшы гаспадаром у Малінаўцы, Халуста пасадзіў новы сад і пабудаваў кузню на шляху. У кузні працаваў сын Мікалай. Завознікаў хапала. Абслугоўваў не толькі Малінаўку і навакольныя вёскі, але і праезджых, якія на шляху не пераводзіліся. У таго шворан зломіцца, у таго лопне шына або трэсне падпалознік ці яшчэ што здарыцца, тут за цану не пастаіш. Гаспадарку вёў сам і старэйшы сын Юзік. Акрамя таго, Халуста трымаў круглы год парабка і служанку, а ў часе жніва і сенакосу наймаў сезонных работнікаў.

Аднак жылося не вельмі спакойна. Баяўся Тодаравых сыноў: з’явяцца ноччу і пусцяць дымам у неба ўсю гаспадарку. Чаго добрага, і сам не паспееш з хаты выскачыць. Халуста аж хмыкаў, думаючы пра гэта: «Ліха матары вашай!» Аж дрыжыкі бралі, калі ўспамінаў, як на дарозе са Слуцка, акурат у Гнілой Дуброве, выскачылі трое, вялізныя, як дубы. Адзін схапіў за аброць каня, а двое кінуліся да воза. Думаў, што мо разбойнікі якія з-пад Слуцка грошы хочуць адабраць, а ў кішэні такі і было сотні тры. А яны без слоў нацягнулі бурку ад пят на галаву і пачалі таўчы. Мабыць, ланцугамі білі, бо вельмі ж балела...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x