Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры сузіранні зямной прыгажосці ён заўсёды нямеў. Выліць бы ўсё гэта, аддаць іншым. Але ніколі ў жыцці ён не мог скласці нават звычайнага вершаванага радка. I таму адчуваў сябе так, як, напэўна, адчувае сябе сабака: хоча сказаць пра важлівае і не можа. I таму ўсё гэта, нявылітае, нявыказанае, зберагалася ў душы, перапаўняла яе і, не знаходзячы выхаду, прымушала ўтрапёна марыдь аб іншых берагах, аб вышэйшай справядлівасці, аб незвычайных жанчынах, аб праўдзе, простай, як вялікі верш, аб нейкіх нязнаных джунглях, лясах, стэпах, што пахнуць, як сады, аб нязменнай чалавечнасці, аб шчасці. I нічога з гэтага не збылося, і ўсё гэта, урэшце, задушыла яго. Нельга бясконца стрымліваць самае святое – урэшце адбудзецца выбух...

Замест усяго гэтага ён заблытаўся, бы ў лесе, у каменных дамах, у машынах, у лічбах. I ўсё гэта страшэнна адпомсціла.

Будрыс успомніў жорсткую, брутальную і цынічную карыкатуру, якую ён бачыў у амерыканскім тэхнічным часопісе. Стаіць пачварная, з дзесяткамі тысяч рычажкоў і кнопак машына невядомага прызначэння, а ў ёй корпаецца, стаўшы на калені, маленькі чалавек – ліквідуе нейкую непаладку. Спачатку ён нават не зразумеў, у чым тут соль: звычайныя будні, тое, што бачыш кожны дзень. I толькі пасля заўважыў, што з азадку ў чалавека тырчыць ключ, накшталт тых, якімі заводзяць дзіцячыя завадныя аўтамабільчыкі. Дурны смех! Але ў чымсьці і праўда... Вось, здаецца, і ў вас скончыўся завод, сябар Будрыс.

Ці дойдзе чарга да вас, каб зноў завялі? Такія вялікія чалавечыя чэргі. Падчас працы, у гадзіны бяссонных начэй, калі ёсць толькі круг ад лямпы, папера і лічбы, падчас спрэчак, калі нават іранізуюць і здзекуюцца адзін з аднаго радам формул, у якіх памылковая думка праціўніка даведзена да абсурду, раз-пораз ён успамінаў простае: рыжых коней на поплаве (так нечакана адышлі яны ў нябыт, і ён зусім не падрыхтаваўся да развітання), курганы-валатоўкі ў ранішнім тумане, бабра, што куляецца ў ваду, заўважыўшы ягоны човен... Хлопчык з глушыні, куды цябе занесла? У фантастаў усё гэта выглядала куды прыгажэй, бо яны адказвалі зусім на іншыя пытанні, сярод якіх галоўныя былі – чалавечае і чалавечнасць, бо яны клікалі да іншых берагоў.

Ён марыў аб няздзейсненым, аб тым, чаго не будзе, аб жыцці, што споўнена віруючым токам крыві. I паколькі гэта не збылося, рыжыя коні адпомсцілі яму.

Ды хіба яму аднаму? Ён успомніў сваё першае знаёмства са светам высокай навукі. Тады іх, зусім яшчэ юнакоў, везлі аўтобусамі ў Дубну: паказваць. I яны былі шчаслівыя маладосцю, шчаслівыя (што грашыць!) сваёй адметнасцю, сваімі думкамі і ідэямі, сваімі гарызонтамі. Яны маглі ўсё. Але ўжо тады ён адчуваў сваю дваістасць. Злева ад дарогі гордыя сталёвыя стрэлы неслі драты, справа – ляжалі вёскі, справа было Дзмітраўскае гарадзішча, гарадзішча горада, які калісьці мог сапернічаць з Масквой. Ад усёй велічы застаўся на гэтым гарадзішчы толькі нізкі белы старажытны сабор.

I Севярын не ведаў, што яму даражэй: гордая ода, што цягнулася злева, або простая элегія, што драмала справа.

Усё ўразіла іх тады. I сам горад, і круглая крэпасць сінхрафазатрона, і цыклатрон, і пульт упраўлення. Гэта было велічна і цудоўна. А ён ніяк не мог пазбавіцца ад думак, што вакол гэтага фарпоста ляжаць лясы, у якіх, цалкам верагодна, могуць такаваць глушцы.

Ізумрудная іскра на экране пульта ўпраўлення паўзла і паўзла наперад, упарта і пераможна, і раптам зрывалася, бязвольна падала наўскос.

Якія маладыя яны тады былі! I Антон, і Віталік, і Генусь. Цудоўны Генусь, зямляк, друг, родная душа! Гэты не стаў бы пакутаваць ад таго, што хоча сказаць важлівае і не можа... Розыгрышы, вершы, жарты, ідэі, неўтаймаваная энергія і сіла жыцця так і віравалі ў ім. Гэты ведаў, што рабіць з дарам, які дастаўся яму невядома адкуль, і не адчуваў сябе з гэтай прычыны прыгнечаным, і нібы вінаватым, і нібыта не на сваім месцы.

Вось і тады ён, мала таго, што бачыў больш, чым усе яны, але яшчэ і паспяваў сыпаць жартамі і прыдумляць, карыстаючыся новымі ўражаннямі, пародыі на безгустоўныя і дурацкія ў сваім мяшчанстве песні тых часоў.

Напрыклад, "фізічная-лірычная", пародыя на тагачасныя песні пра каханне, у якіх ніколі чамусьці не казалі аб ім сур'ёзна, а ўсё з усмешачкай, з іроніяй, са смакаваннем розных недарэчных становішчаў, у якія траплялі героі. Чорт яго ведае, кахаць развучыліся, ці што? I закаханыя амаль заўседы выглядалі ў гэтых песнях напаўідыётамі: заглядзеўся на дзяўчыну, едучы ўнаброд ракою, і сядзеў так да ночы, абламаў на кветкі дзеля яе ўвесь сад, адказваў на ўсе яе пытанні адным словам "точна" (ну і доўбня, вочы б не глядзелі!), павёў гуляць не ў сад і не ў лес, а да шагаючага экскаватара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x