Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Раз у тыдзень туды ходзіць наш катэр. Нерэгулярна. Часцей за ўсё ў нядзелю.

"Паслязаўтра нядзеля", – у думках адзначыў ён.

– З гэтага ж прычала, з якога еду я. А там яшчэ даволі вялікая дарога берагам і тайгой.

– Адліць ваду праз кокпіт, – сказаў ён. – Перастаўляй шчупальцы берагам і тайгой, салага!

– Я і кажу – несур'ёзны вы чалавек... – з дакорам сказала яна.

– Я – лёгкі чалавек. Лёгкі на пад'ём. "Здаецца, гэта была міна?" – спытаў боцман у капітана. "Буль-буль-буль", – адказаў капітан. Я – марскі воўк.

– I рашэнні ў вас несур'ёзныя, – ціха засмяялася яна. – Ну, вось мы і тут. I катэр збіраецца адчальваць.

На катэры, што цьмяна чарнеў ля прычала, сапраўды, канчалася мітусня.

"Паеду, – у прадчуванні незвычайнага, таго, за чым ён увесь век гнаўся, падумаў Будрыс. – Абавязкова паеду. I можа жыццё павернецца іншым бокам..."

– Ну, добра, – сказаў ён. – Скажыце хоць на развітанне ваша імя.

– Хіба дзеля таго, каб трывала забыць на ўсё астатняе жыццё?

– Дык вось вам дзеля "забыць" – Севярын Будрыс.

– Вазьміце і маё на могілкі імён. Гражына Арсайла.

– Чакайце, – сказаў ён. – Што за імя?

– Сама ведаю, што незвычайнае. Але імёны – тое нешматлікае, што засталося з сямейнай традыцыі. Ды яшчэ некалькі назваў хатніх прадметаў. Ды прыказак колькі там.

– Не, не, – сказаў ён. – Гэта тут яно незвычайнае. У мяне на радзіме гзта... ну, самае звычайнае імя. Імя як імя.

– Мы – сасланыя, – сказала яна. – Не... Мы з сасланых даўно, да рэвалюцыі. Вельмі даўно. Быў нейкі вялікі бунт. Усе бунтавалі... Скажыце, ёсць недзе такі гарадок Міловід?

– Мілавіды, – сказаў ён. – Гэта не гарадок. Гэта – вёска. У той, як вы кажаце, "бунт" ля яе адбылася адна з самых вялікіх бітваў.

– Бачыце, значыць, праўда? А ў нас многія лічылі, што апавяданні прадзеда – мана, а ён – хвалько. Я зусім малая была, а яму было дзевяноста пяць гадоў, і ён загаворваўся, амаль зусім з розуму выжыў.

– Словы... – сказаў Севярын. – Словы якія засталіся?

Яна наморшчыла лоб. I пасля паўзы, з невымоўна мілым, дзіцячым акцэнтам пачала называць:

– Здзецінeў-ув... Гэта пра яго... Гаршчэк... Варацідала... На рагулі тапор направяць... О, чэсь вам, панове-магнаці.

– Здзяцінеў, – папраўляў ён.– Гаршчэчак... Варацідла... На рагулі сякеру напраўляць... О, чэсць вам, панове-магнаці...

– Так... Так...

– Мілая мая, – сказаў ён. – Мілая вы мая. Мы ж з адных краёў... Вы разумееце, што мы з адных краёў?.. I падумаць толькі, каб не гэтая штурханіна, я не ведаў бы вас, а вы не ведалі б, адкуль вы, ды яшчэ б лічылі нябожчыка дзеда хлусам!

...Пасля, як катэр адваліў, Севярын доўга стаяў на прычале і глядзеў на мора. Спачатку ён яшчэ бачыў цень жанчыны на борце, пасля застаўся толькі цьмяны абрыс пасудзіны, пасля – агеньчыкі. Пасля зніклі і яны, і засталося мора...

III.КАРОТКАЯ ПЕСНЯ ПРА СНЫ, АБУДЖЭННЕ I ШТОРМ

Тыя два дні, што заставаліся да нядзелі, ён правёў, бы ў тумане. Ён сам не чакаў, што выпадковая сустрэча народзіць у ім такую шчаслівую, напятую, як струна, трывогу, такое хвалюючае, дзіўнае чаканне. I гэта было, вядома, не таму, што чакала жанчына (яна яго не чакала, ды і не магла чакаць), а таму, што наперадзе былі шляхі, змены, нетры джунгляў і спадзяванне на тое, што яму стане лягчэй.

Нават страшныя начныя кашмары не так катавалі яго: тое, што адбывалася ўдзень, таксама было падобна на сон. Ён адчуваў прыблізна тое, што, відаць, адчувае рыба-поўня.

Ёсць такая. Сапраўды круглая, як поўня. Плысці сама, з гэтай прычыны, амаль не ўмее. Марскія цёплыя плыні нясуць яе то пад сонцам, то пад зорамі, і яна лянотна марыць аб нейкіх невядомых залатых краінах. Часам яна адчувае, што ўзнік менавіта той вецер, што аднясе яе ў гэтыя краіны. Тады яна выстаўляе з вады вялізны, як ветразь, плаўнік, ловіць ім вецер, і той нясе яе да пальмавых астравоў, да вясёлкавых каралавых рыфаў, у шчасце. I ласкава цалуе, песціць яе добрая плынь.

I Севярын адчуваў, што і ён, як рыба-поўня, марыць аб незвычайным, аб крывавых захадах, аб хатках, уваход у якія заплялі ліяны, аб вячэрнім дыме ачага, аб кімсьці, з кім можна глядзець на агонь.

Акіян жыцця нёс яго невядома куды.

Абуджэнне было кепскае. У нядзелю Будрыс напхаў цяжкі рукзак, рушыў на трэці прычал і даведаўся там, што катэра з Падзі сёння не было і не будзе, а іншым чынам дабрацца туды нельга.

Чакаць яшчэ тыдзень – гэта было нясцерпна. Ён пераконваў сябе, што гэта ён проста настроіўся на сённяшняе падарожжа. I ён нізавошта не прызнаўся б, нават сабе, у сапраўднай прычыне свайго адчаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x