Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра гаворыш, голубе! Праўду гаворыш! — падтрымаў свайго паплечніка дзед Талаш, — не будзем пакарацца панам. Не туды ідуць нашы дарогі, не ў тыя лясы глядзяць нашы вочы. Давайце, сябры, крэпка трымацца адзін за аднаго. Няхай кожны з нас збярэ каля сябе дружыну адважных людзей. Нечакана, раптоўна будзем біць гвалтаўнікоў. Порахам, кулямі будзем частаваць няпрошаных гасцей.

Пасля дзеда Талаша выступаў чалавек з сякераю за поясам, немалады, сутулаваты, з даўно не брытым тварам. Цёмна-сінія вочы яго глыбока запалі ў лоб. На тонкіх сціснутых губах прабягала часамі горкая ўсмешка. Чалавек гэты зазнаў у жыцці многа крыўды і гора. Гэта Цімох Будзік з вёскі Карначы. Яшчэ пры цару яго засудзілі на два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы. А з панам у яго выходзілі нелады на грунце сервітутных спраў. За розныя дробныя праступкі ў парушэнні маёмасных адносін яго судзілі і штрафавалі. Цімох не мог знайсці нічога лепшага, як падпаліць панскую стадолу. Адбываючы арыштанцкія роты, ён каяўся, чаму падпаліў стадолу, а не панскі дом або клуню. Цяпер усе яго грахі прыпомніліся яму, і яго зноў сталі цягаць і калаціць. Цімох і цяпер прытрымліваецца старых спосабаў помсты і змагання, ёіг жыве думкамі аб падпале панскіх маёнткаў, і ён носіць у сваёй галаве шырокія планы падпалаў. Сустрэўшыся ў лесе з партызанамі дзеда Талаша, ён заявіў аб сваім жаданні далучыцца да партызанскага руху і шырока разгарнуць работу па часці падпалаў.

— Казалі — бальшавікі робяць непадобныя справы, забіраюць набытак, дабро, — так пачаў Цімох Будзік. — Мы ведаем, як бралі і як бяруць бальшавікі. Яны бралі панскае дабро, дабро заможнікаў. Ды ці гэта іхнімі рукамі прыдбана яно? Мы здабывалі яго сваімі гарбамі. I бальшавікі аддавалі яго таму, хто век працаваў ды не меў нічога. А цяпер што робіцца? Вярнуліся паны са сваёю чэляддзю, пачалі заводзіць свае парадкі, ды яшчэ горш за царскія. Войтаў, солтысаў пазаводзілі. А там, дзе раней быў адзін ураднік, цяпер дзесяць жандараў паставілі на нашу галаву. Навалілася на мужыцкія гарапашніцкія плечы ненаедная саранча, выбіваюць духі, апошні скарб вытрасаюць. Вы паглядзіце, грамада, што робіцца па вёсках. Узброеныя польскія шайкі наязджаюць з кулямётамі, выбіваюць мужыцкі скарб і ўсякую жыўнасць. Мы тут гаворым, а па дарогах з вёсак снег пад палазамі рыпіць, стогне і плача сялянскім плачам. Сваё ж дабро самі сяляне вязуць, паганяюць коні, а саміх іх падганяе панскі бізун. Хіба ж можна далей цярпець? Няма ў іх літасці да нашага брата. Дык няхай жа, браткі, і ў нас не будзе літасці да іх. Біць, знішчаць, паліць іх трэба пякучым агнём пажараў!

Будзік дужа маляўніча распісваў учынкі палякаў у часе іх наездаў на вёскі, што вельмі часта практыкаваліся імі для пабораў, выбівання гвалтам рознай даніны з сялян. Ён яшчэ болей разагрэў дух помсты і змагання супраць палякаў і польскай улады. Вось чаму і чырвонаармейцы, і партызаны дружна прынялі Букрэеў загад зрабіць напад на палякаў, што, як сведчылі сабраныя весткі, завітаюць у вёску Ганусы для чарговага збору сялянскага скарбу.

Букрэй, начальнікі аддзяленняў, дзед Талаш, Мартын Рыль, Купрыянчык і Будзік устроілі цэлую нараду, каб падрабязна абмеркаваць план нападу. Прыняўшы пад увагу невялікую колькасць людзей і факт знаходжання на тэрыторыі, занятай палякамі, на нарадзе пастанавілі не ўвязвацца ў адкрыты бой, а зрабіць напад нечакана ў дарозе, калі палякі ўжо будуць варочацца з награбленым дабром.

— Таварышы! Рыхтавацца ў паход, — перадавалі адзін аднаму чырвонаармейцы і партызаны.

Раненька, надосвіці, выслалі разведку ў вёску Ганусы. Да Ганусаў ад Глухога вострава было кіламетраў пяць на ўсход — у бок пазіцыі Чырвонай Арміі. Дзед Талаш меў падставу не браць удзелу ў гэтым паходзе: пад яго апекаю быў Панас. Але ён даручыў Панаса Нупрэю і Кандрату Кругламу з Высокай Рудні. Панас адчуваў сябе добра і казаў, што ён ужо можа хадзіць, і яму дужа хацелася астацца пры войску.

— Адпачынь, брат: няхай загоіцца нага, а паваяваць ты яшчэ паспееш, — сказаў Букрэй.

Нупрэй і Круглы з Панасам накіраваліся на Высокую Рудню. У Гударовым лагу яны павінны былі чакаць букрэеўцаў і дзеда Талаша. Дзед Талаш палічыў сваім абавязкам не пакідаць Букрэя і партызан, і ён цвёрда пастанавіў падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы інтарэсам агульным.

Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў. Фактычна дзед Талаш лічыўся іх правадыром, толькі юрыдычна не было гэта аформлена. У сувязі з гэтым стаяла і другое пытанне: як назваць начальніка партызан?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x