Іван Мележ - Завеі, снежань

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Завеі, снежань» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завеі, снежань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завеі, снежань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Завеі, снежань — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завеі, снежань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7

Яна прачнулася ад таго, што побач успыхнуў агеньчык.

Ад сну першы момант не магла ўцяміць: хто побач, дзе яна. Кальнуў неспакой: Яўхім? Тады ўжо стала ўспамінаць учарашняе.

Башлыкоў свяціў запалкаю на гадзіннік.

— Трэба ўставаць, — сказаў клопатна, заўважыўшы, што яна прачнулася.

Ён узняўся, пашукаў рукамі ўпоцемку, надзеў гімнасцёрку, стаў абувацца. Тады, як ён адзеўся, абуўся, усхапілася яна, знайшла валёнкі, звыкла ўздзела жакет. У акне было цёмна, відаць, толькі бралася на золак.

Пад дзвярыма засвяцілася паска святла, прарэзаліся шчыліны з боку дзвярэй. У хаце запалілі лямпу.

— Чаго ето так рано? — спаткала іх гаспадыня, калі яны, жмурачыся ад святла, выйшлі ў пакой.

— Пара, — сказаў Башлыкоў сабрана. — Дарога няблізкая.

— Ці добра хоць спалі?

Пытанне гэта нядобра кальнула Ганну. Здалося, нібы не толькі гасцінная зычлівасць была ў ім.

— А як жа, — знарок абыякава адказала. — Добра. Як лягла, дак зразу — як у прорву. І не паварухнулася.

Гаспадыня, больш для прыліку, сказала, што, можа, перакусілі б перад дарогаю. Але Башлыкоў, не вагаючыся, адмовіўся:

— Дзякуем. Не хочацца яшчэ.

Ганна адзначыла: быў ён сёння, падобна, больш затоены і нейкі будзённы. Твар выдаваў цвёрдым, строгім. Інакш і яна адчувала ўсё, будзённа і цвяроза. Як бы пасля хмелю.

З гэтым настроем абое моўчкі адзяваліся каля парога. Завязаўшы хустку, яна падзякавала гаспадыні, гаспадару, што от далі прытулак, выратавалі, можна сказаць. Выйшла нібы заклапочаная на двор. Башлыкоў, адзеты зусім, не пайшоў услед. Затрымаўся сказаць свае словы ці, можа, — падумала раптам — заплаціць!

На дварэ было вельмі холадна. Рана. Яшчэ і не днела. Згадала востры развітальны позірк гаспадыні, няёмкасць гаспадара: нешта прыкмецілі, мабыць. Здагадаліся, ці што, якія чалавек і жонка?.. Не дай бог, яшчэ за начаванне плаціць захоча! Зусім здзівіць, насцярожыць…

Лягчэй стала, калі выехалі з варот, засталіся адны. Пацверазелым позіркам у паяснелай, без завеі, шэрані бачыла, як сыходзілі яшчэ хаты, трохі ўбаку, якіх учора нібы не было відаць. Спусціўшыся па схіле, апынуліся на цёмнай аднастайнай роўнядзі. Былі цяпер навокал толькі снег, ноч, шырокая цішыня, і яны адны сярод снегу, цішыні.

Снег свежа, чыста пах. А ў душы свежасці, чысціні не было. І лёгкасці, радасці не было.

Дарога была там і тут замецена гурбамі снегу, і конь груз, ішоў паволі. Яго ніхто і не паганяў, спяшацца не было чаго, часу было даволі. Ужо добра ўехалі другім берагам, калі развіднелася, прасторна расхінулася белая шырыня. Амаль увесь час Башлыкоў маўчаў, думаў, жыў нейкімі сваімі сур'ёзнымі клопатамі.

Калі завіднелася наводдаль Бярозаўка, Ганна папрасіла стаць. Сказала: пойдзе далей пешкі.

— Падвязу яшчэ, — прамовіў ён.

— Не трэба.

Ён спыніў каня.

Яна не адразу сышла. Сядзела момант, унурыўшыся ў каўнер, думала яшчэ. Потым ускінула галаву, зірнула адважна ў вочы яго. Асмелілася на тое, што гняло і што баялася адкрыць. Што будзе, тое будзе! Няхай ведае!

— Ты чаго? — здзівіўся ён.

— От думаю. Вінавата я перад табой…

— Вінавата?

— Вінавата. Вельмі. Не сказала табе, што трэба.

— Што?

— Хто буў мой муж.

— Хто ён?

— Яўхім. Глушак Яўхім. З Куранёў.

— Яўхім Глушак!

Яна бачыла: твар Башлыкова раптам вачавідкі пашарэў. Твар гэты працяла трывога. Але разам Башлыкоў глядзеў так, як бы не верыў. Як бы чакаў, што яна зараз скажа — пажартавала.

— Вы развяліся?..

Пытаў так, нібы шукаў прасветліну. Бязлітасная да сябе, адказала:

— Развяла нас доля.

Яна саскочыла з вазка. Намерылася ісці, але стала, павярнулася да яго. Момант глядзела на яго, як бы чакала чагосьці. Тады штосьці ўскінулася ў ёй. Хутка, парыўна ступіла да яго, сціснула, пацалавала. Аддала пацалунку, здалося, усю сябе.

— От усё! — сказала рашуча, жорстка.

І з той жа рашучасцю адарвалася. Пайшла ад яго. Разумеючы ясна, што ідзе назаўсёды. Што ўсё скончылася. Ледзь пачаўшыся.

1976

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завеі, снежань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завеі, снежань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
Эрик ван Ластбадер - Завет
Эрик ван Ластбадер
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Завеі, снежань»

Обсуждение, отзывы о книге «Завеі, снежань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x