Іван Мележ - Завеі, снежань

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Завеі, снежань» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завеі, снежань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завеі, снежань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Завеі, снежань — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завеі, снежань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён прынёс ад буфета цёмную бутэльку, дзве шклянкі. Бутэльку паставіў між іх, адну шклянку перад Ганнай. Спрэчка, было відаць, запаліла яго, твар быў неспакойны яшчэ, але было ў ім ужо задавальненне тым, што ўсё ж дабіўся свайго.

— Ёсць толькі катлеты, — буркнула таўстуха, стаўляючы сподак з тоўстымі скрыдлікамі хлеба.

— Давайце катлеты.

Башлыкоў не глянуў на яе. Помсціўся за абразу. Узяў бутэльку, адкаркаваную ўжо — корак тырчаў толькі для прыліку, — лёгка выняў корак. Паднёс бутэльку перш да яе шклянкі, стаў далікатна наліваць. Калі наліў да паловы шклянку, яна ўзялася за бутэльку, сказала, што ўжо годзе, але ён лагодна адвёў яе руку, даліў поўна. Тады ўжо наліў сабе.

Віно было чырвонае, густое, падобнае на вішнёўку. На бутэльцы, аднак, была паперка з нейкімі зялёнымі ягадамі, гарамі, прыгожымі залатымі літарамі.

— За наша шчасце, Ганна, — Башлыкоў глядзеў ёй у вочы, глыбока, прыхільна. — За Новы год!

У голасе яго як бы было штосьці асобае: абяцанне і спадзяванне нібы. Голас гэты незразумела хваляваў.

Віно было добрае, салодкае. Не вішнёўка, невядомае нейкае. Не тое што дурная самагонка. Гэтае хацелася піць, смакуючы. Яна і смакавала, хоць і старалася не паказваць гэтага.

Незвычайнае, дзіўнае віно гэтае як бы ўзмацняла незвычайнасць усяго, што адбывалася. Ён выпіў, адзначыла, да дна, адзначыла з павагаю, бо помніла, Параска казала, не п'е наогул. Дзеля яе, значыць, выпіў. Яна ўсё ж стрымалася, выпіла толькі палову, як і належала. Палову пакінула ў шклянцы. Ён заўважыў, папрасіў дапіць, але яна не паддалася. Паказала, што дбае аб прыстойнасці. І ела катлету з тоўчанай картопляй, таксама помнячы сябе. Не як галодная.

Башлыкоў даліў ёй у шклянку, а сабе зноў наліў поўна. І зноў яна не дапіла. Елі моўчкі. Трымаліся як проста знаёмыя, нібы нават чужыя. Ганне гэта падабалася: нашто ж сарамаціцца перад людзьмі, выстаўляць тое, што ў душы. Тое, што ў душы, у душы і павінна быць. Для адных іх. Башлыкоў на людзях, бачна, паводзіў сябе так, нібы за ім увесь час назіраюць. Яна — разумела ж усё — трымалася таксама так, каб ніхто не падумаў нічога. Не глядзела нават на яго, хоць некалькі разоў чула вострыя позіркі яго на сабе. Але, хоць амаль не гаварылі, хоць амаль не перамаўляліся і вачыма, было ў Ганны і, пэўна ж, у Башлыкова харошае адчуванне блізкасці, святочнасці.

Да ўсяго і віно хоць і слабое, а ўсё ж паволі брала больш і больш. Хмеліла галаву, усё цела. Ганна чула сябе ўсё лягчэй. Усё весялеў і ён, весялеў і нібы прыгажэў. Рабіўся прасцейшым, бліжэйшым.

6

Яны скора ўзняліся, выйшлі. Калі сталі пры вазку, Башлыкоў узяў яе за локаць, нахіліўшы твар да яе, сказаў шчыра, з прыяцельскім смехам:

— Ты ведаеш, ад самага прыезду ў мяне першы такі вечар. Што я вось так — гуляю…

Ён дзівіўся з сябе, запрашаў яе падзівіцца. Захмялелы, ён быў, здавалася, зусім адкрыты і дабрэйшы. І нібы маладзей выглядаў.

Тут, упоцемку, на адзіноце, было лепш, лягчэй: не крывілася таўстуха, не карцелі іншыя, не трэба было так берагчыся чужых вачэй. Вальней было. І пасля цяпла і віна ў радасць быў халодны вецер, што пачынаў мясці снегам.

Яны селі ў вазок і паехалі па мястэчку, што моўчкі абступала іх каменнымі і драўлянымі пабудовамі, дрэвамі, цемраю, сярод якой яшчэ часта значыліся светлыя вокны. Але ўсё гэта мала цікавіла Ганну: мястэчка як мястэчка, што тыя ж Юравічы.

На халодным ветры хмель хутка сыходзіў, у галаве яснела. І хоць нібы, як і раней, добра было, ужо больш і больш учэпліваліся, вярэдзілі думкі. Ноч. Дадому няблізка. Пакуль дападуць, будзе за поўнач. Як яна явіцца да Параскі ў такі час. І не так Параскі трывожыцца трэба, як Галіны Іванаўны. Гэтая не тое што Параска — строгая, недавольная век. Пачуе адразу, выгаворваць стане. І да дня далёка; калі надыдзе той цяперашні, позні дзень! Дзень, у які можна будзе вярнуцца як бы з адведзін. Узяло раптам; можна было б, праўда, явіцца ў Бярозаўку, да цёткі! Можна было б, запярэчыла сабе, — але не сярод ночы!.. Як ні думай, пакпіла з сябе, застаецца адно: начаваць у полі ці ў лесе, на марозе!.. А чаго ж, падхапіла задзірыста, — можна і ў полі, на марозе! Такой бяды!..

Пра штосьці, можа, пра тое ж самае, думаў і Башлыкоў. Яна наогул не любіла, калі ён уцінаў падбародак у каўнер паліто, задумваўся: тачылася падазрэнне, нібы яго бярэ нядобры одум. Цяпер падавалася, быццам ён шкадуе, што выдумаў гэта, палез невядома чаго ў такую далеч.

Яна першая і бадзёра заявіла, што — пара дадому! Наглядзеліся, наездзіліся ўжо. Башлыкоў як бы толькі і чакаў, адразу павярнуў каня, відаць, да берага. Вецер біў цяпер амаль насустрач, кідаў свежым снегам. Адчувалася, што завея ўсё разыходзіцца. Ганну не палохала завея, нават радавала яе, уздымала дзіўна весялосць. Разганяла нудныя развагі. Нешта завейнае, мяцельнае білася ў Ганне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завеі, снежань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завеі, снежань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Альфред Ван Вогт
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Іван Мележ
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
Эрик ван Ластбадер - Завет
Эрик ван Ластбадер
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Иван Мележ
Отзывы о книге «Завеі, снежань»

Обсуждение, отзывы о книге «Завеі, снежань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x