Васіль Быкаў - Трэцяя ракета

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Трэцяя ракета» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяя ракета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяя ракета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трэцяя ракета — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяя ракета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўпершыню звяртаюся да яе на «ты», у яе ясных, поўных напружання вачах коратка ўспыхвае ўдзячная сяброўская прыхільнасць, толькі цяпер мяне гэта не радуе. Цяпер усе мае такія пакутныя адносіны да яе трацяць свой былы сэнс, я вельмі хачу толькі зберагчы яе, не даць загінуць раней, чым загіну сам. Люся прысядае, пераносіць аўтамат на два крокі далей і зноў прыцэльваецца. Дзіўна, але здаецца, быццам яна зусім і не баіцца. Твар яе спакойны, толькі вочы звужаны і шчокі страцілі былую здаровую, загарэлую чырвань. У мяне ж усё дрыжыць унутры, але знешне рухі, здаецца, спакойныя, я баюся толькі чагось празяваць, не паспець, не ўбачыць і кідаюся сюды-туды ў сховішчы.

Мы б'ёмся на два бакі. Крывёнак у акопе раптам змаўкае, я трывожна ўслухоўваюся — але спакваля ягоны кулямёт грукоча далей, у самым канцы нашай пазіцыі. Ага, гэта ён б'е туды, па дарозе. Адтуль, дзе нерухома стаяць чатыры машыны, рэдкім шырокім ланцугом бягуць сюды яшчэ дзесяткі два немцаў.

Так, час ад часу ўсё горш…

Кінуўшы на брустверы аўтамат, я бягу ў кут, дзе ляжаць нашы гранаты, хапаю іх усе тры, і, калі разгінаюся, мой позірк зноў сустракаецца з затуманеным позіркам Лук'янава. Салдат тузаецца з зямлі, каб устаць, і, выцягнуўшы руку, з адчаем патрабуе:

— Дай!

І я кідаю яму лімонку, астатнія РГД кладу сабе пад ногі і падхопліваю аўтамат. Я страляю па тых, што бягуць, што ляжаць, б'ю кароткімі чэргамі, ужо не зважаючы на сваю бяспеку, аж покуль аўтамат не змаўкае. Пасля, прысеўшы, выкідваю пусты дыск і ад хвалявання доўга не магу трапіць у пазы новым.

— Дзе яны? Дзе? — стогне Лук'янаў, і ў ягоных паблеклых вачах дагараюць адчай і рашучасць.

Я не адказваю, ускокваю, — ага, яны не стрывалі, яны зноў заляглі непадалёк ад сваёй траншэі. Некалькі іх даўганогіх постацей кідаецца назад цераз бруствер, некалькі застаюцца ляжаць у траве. Крывёнак б'е з кулямёта ўслед. Тыя, ля дарогі, таксама залягаюць, і спакваля ў полі не відаць нікога. Адно толькі рой куль над намі, пырскаюць зямлёй брустверы, разлятаюцца ўшчэнт разбітыя груды…

Стуліўшыся пад брустверам, мы трохі слухаем, не верачы, што зноў адбіліся, пасля Люся першая апускаецца на дно, і раптам плечы яе ўздрыгваюць ад плачу. Я палохаюся, здаецца мне, нешта з ёй здарылася, хапаю яе за рукі, якімі яна затуляе свой твар, але яна ўсё сутаргава, без слоў хліпае.

— Люся! Што з табой? Не трэба! Не трэба!..

І яна раптам абрывае плач, коратка пазірае на мяне сур'ёзнымі вялікімі і мокрымі ад слёз вачмі і неяк адразу супакоена кажа:

— Нічога. Усё. Прабач…

Яна выцірае рукавамі вочы, закідвае назад растрэсеныя валасы, заклапочана пытаецца:

— Дзе яны?

У мяне таксама трошкі спадае напружанне, і толькі цяпер я разумею, што Папова з намі няма і што я — нейкім чынам камандзір над гэтай жменькай жывых людзей. Ніколі мне не даводзілася быць камандзірам, заўжды камандавалі іншыя, а я толькі слухаўся, а цяпер вось, у такі трудны час, — я сам сабе і ім гаспадар. Цяпер можна кінуць усё гэта — разбітую гармату, агнявую гэтую праклятую пастку, і можна паспрабаваць як выбрацца, пакуль яшчэ канчаткова не закрылі нам адзінае выйсце ў лагчыну. Цяпер не трэба прасіць дазволу, угаворваць Папова, цяпер усё можна рашыць самому.

Эх, бедны Папоў, ненадоўга перажыў ты свайго камандзіра, аддыхваючыся, думаю я. Але што гэта ён шкадаваў, паміраючы? Ці мо ў чым каяўся? Можа, у тым, што трымаў тут усіх нас? Ці, можа, што паслаў Лёшку? Ці яшчэ што дапякло яго напаследак? Якую гэта пакутную і загадкавую рысу падвяла смерць яшчэ ў адным чалавечым жыцці?

Але таго ўжо не ўведаеш, і я, адклаўшы аўтамат, паўзу на пляцоўку, бяру наводчыка за запыленыя, працёртыя на костачках боты і валаку ў сховішча. Прапацелая яго гімнасцёрка загортваецца пад дзягай і агаляе запалы худы жывот з сінім шрамам на правым баку. У сховішчы ўправіцца з ім мне дапамагае Люся, і мы ашчадна кладзём забітага ў сонечны прыпёк ля ног іншых. «Ну, от і чацвёрты», — кажу я тужлівым шэптам, а Люся закусвае вусны. Лук'янаў ціхенька стогне і ўжо не расплюшчвае вачэй. Рука яго, аднак, не выпускае гранаты — толькі, здаецца, марна яго чаканне. Напаследак я зазіраю на Жаўтыхова запясце — гадзіннік усё стукае, на ім палова восьмай.

Не, трэба біцца з усяе сілы. Гэта маё перакананне і маё рашэнне. І я адчуваю ў сабе новую сілу, упартая злосць напружвае мае мускулы — чорта з два мы ім паддамося! Можа, гэта і безнадзейная справа, можа, гэта канец, але інакш не дазваляе мне мой характар і мой партызанскі гонар. Інакш мне нельга, бо калі я не абаранюся тут, аддам у палон Лук'янава, што скажуць тады ў палку, што падумаюць пра мяне і маіх землякоў?.. Праўда, я не герой, не храбрэц, я вельмі звычайны і, здаецца мне, нават баязлівы хлопец, але няўжо я не змагу стрываць да канца? Ды яшчэ тут Люся, мілая, харошая Люся. Так цяжка мне гінуць з ёю, але, здаецца, яшчэ больш нестрыванай была б мая трусасць тут, перад ёй. Няхай даруе яна мне маю жорсткасць, але я буду бязлітасны да сябе, да Крывёнка, можа, і да яе — так трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяя ракета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяя ракета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трэцяя ракета»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяя ракета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x