Васіль Быкаў - Трэцяя ракета

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Трэцяя ракета» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяя ракета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяя ракета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трэцяя ракета — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяя ракета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль Быкаў

Трэцяя ракета

1

Я ляжу ў акопе на разасланым шынялі і доўга гляджу ўгору, у сінюю бездань летняга неба. На паверхні ціха — ні стрэлу, ні выбуху, наўкола ўсе спяць; трохі далей, ля снараднай нішы, нехта моцна сапе, здаецца, вось-вось пяройдзе на храп. Дзень стаіць ветраны, спёка не дужа вялікая, сонца схавалася за бруствер і кіруе ўжо на захад. На беражку акопа матляецца-ляскоча аб высахлы ком чарназёму нейкая былінка, а над усім гэтым высока ў небе лётаюць буслы. Дзве вялізныя птахі, распластаўшы крылы, узнімаюцца ў самую высь і кружацца там, бы купаюцца ў сонечнай раздольнай прасторы. Ветраныя патокі, відаць, патроху адносяць іх убок, за камкаваты акопны бруствер, але яны, лена і важна перабраўшы крыламі, зноў вяртаюць сабе ранейшую вышыню і кружаць, кружаць там доўга.

Буслы часта з'яўляюцца тут у сонечныя надвячоркі, лятаюць і кружацца, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, трысняговую старыцу, лужок, каб палавіць спажывы, напіцца, а то і проста па буслінаму звычаю пастаяць у роздуме на адной назе. Але цяпер яны нікуды не могуць спусціцца, бо скрозь — ля старыц, у прырэчных балацявінах, на ўсіх лужках і дарогах — людзі. Не спраўляюцца буслы нагледзець што здатнае, як на зямлі пачынаюць грукатаць стрэлы — недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі, буслы палахліва кідаюцца прэч — адлятаюць на захад, некуды ў бок недалёкіх Карпат.

Без буслоў бяздоннае сіняе неба становіцца пустым і нецікавым, у ім няма на чым зачапіцца позірку, я прыжмурваюся і дрымотна прыціхаю…

Раптам на брустверы над маёй галавой нешта гучна лопае, бы хто ляскае дубцом па ссохлай пыльнай зямлі, — і я прахопліваюся са сваёй санлівай задумы. У акопе па-ранейшаму ціха, усе спяць, толькі на прыступках туліцца пад брустверам Лёшка Задарожны, наш зараджаючы. Ён у адной, вельмі заношанай, нацельнай сарочцы з матузамі-завязкамі на грудзях; голыя да локцяў, ушчэнт статуіраваныя рукі камечаць зашмальцаваную гімнасцёрку, на якой вісіць канец новага недашытага каўнерыка. Хітраватыя Лёшкавы вочы на круглявым брывастым твары няўцям міргаюць, як гэта бывае ў чалавека, які зрабіў нейкае глупства.

— Сабака! — невядома да каго кажа Лёшка. — Глядзі ты! Я ж цябе падражню…

Ён кладзе на прыступкі сваю гімнасцёрку са свежаначышчаным гвардзейскім значком і хапае рыдлёўку, што стаіць побач. Я яшчэ не цямлю, што здарылася, як Лёшка, дурасліва ўхмыляючыся ўсім сваім поўным, паголеным — увогуле прыгожым — тварам, ціхенька вытыркае з-за бруствера точаны чаранок рыдлёўкі.

«Чвік!» — і на брустверы ўшчэнт разлятаецца вялікая ўсохлая груда.

Лёшка коратка ўздрыгвае, але свавольна ўхмыляецца і, заўважыўшы, што я згледзеў ягоны занятак, ужо смялей высоўвае з акопа рыдлёўку. Недзе ў варожым баку слаба кахае стрэл, і тут жа новая куля адшчэпвае ад чаранка тоўстую трэску.

— Не псуй рыдлёўкі! — кажу я Лёшку. — Знайшоў занятак.

— Ерунда там рыдлёўка! Я ўжо яго падражню, сабаку!..

І ён зноў выторквае рыдлёўку, але зараз жа хавае яе, і ў той жа час выразна чуецца «чвік», «чвік» — з бруствера пырскае зямля.

— О, о, законна! Пазлуйся, пазлуйся, — задаволена кажа Лёшка, забаўляючыся з рыдлёўкай. Ён і яшчэ хоча нешта сказаць, але толькі раскрывае рот, як устаялая ціш над акопам узрываецца траскучым грукатам разрыўной буйнакалібернай чаргі. Пясок, груды і ашмоцце кукурузы з бруствера разлятаюцца ў бакі, абсыпаюць твары, галовы, спіны сонных людзей у акопе. Але чарга кароценькая; нарабіўшы вялікага грукату, яна раптам сціхае, і вецер паволі здзьмухвае з бруствера пыл.

— Што гэта? Што такое? Свінячае рыла! — крычыць з канца акопа наш камандзір Жаўтых. Ён, як і ўсе, прахопліваецца са сну, і, напэўна, нейкае камандзірскае адчуванне падказвае яму, што хтось правінаваціўся. Прыгнуўшыся, без папругі, у расшпіленай гімнасцёрцы, на якой пагойдваецца паўтузіна медалёў, ён цераз людскія целы пералазіць па акопу да Лёшкі.

— Табе што?.. Цесна ў акопе? — пытаецца старшы сяржант і строга глядзіць на Лёшку. Той, не варухнуўшыся, сядзіць у доле, абсыпаны зямлёй, і, паказваючы свае прыгожыя здаровыя зубы, нахабнавата ўхмыляецца.

— Нейкі Ганс ледзьве іголкі з пальцаў не выбіў, зараза!..

— Іголку ў яго не выбіў! Ты што — малалетак? Сысунок? Растлумачыць табе, што да чаго? Футбаліст мне!

З хвіліну Жаўтых злосна пазірае зверху ўніз на Лёшку, але скрозь усё ціха, і старшы сяржант, супакойваючыся, пачынае абтрэсваць з вусоў і галавы пясок. Потым ён пераводзіць свой яшчэ незадаволены позірк на нас, яго падначаленых. Вочкі ў яго маленькія, няпэўнага выцвілага колеру, яны хаваюцца пад налахмачаныя строгія бровы, і пажылы ўжо, сіні, пабіты порахам твар яго не абяцае дабра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяя ракета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяя ракета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трэцяя ракета»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяя ракета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x